Ула: пасёлак у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

У́ла, Ву́ла — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Улы ў Дзьвіну.

Цэнтар сельсавету Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 679 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Бешанковічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўжа (лінія Віцебск — Полацак). Аўтамабільныя шляхі злучаюць паселішча зь Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі і шашай Віцебск — Полацак. Рачная прыстань.

Ула
лац. Uła
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Ула: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Улы
Першыя згадкі: XIV ст.
Магдэбурскае права: 31 сакавіка 1648
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Бешанковіцкі
Сельсавет: Ульскі
Вышыня: 134 м н. у. м.
Насельніцтва: 679 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2131
Паштовы індэкс: 211375
СААТА: 2205895048
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°13′30″ пн. ш. 29°14′25″ у. д. / 55.225° пн. ш. 29.24028° у. д. / 55.225; 29.24028 29°14′25″ у. д. / 55.225° пн. ш. 29.24028° у. д. / 55.225; 29.24028
Ула на мапе Беларусі ±
Ула
Ула
Ула
Ула
Ула
Ула
Ула: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ула — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва

Тапонім У́ла ўтварыўся ад назвы ракі. Тым часам гідронім, на думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, мае славянскую аснову, сэнсавае значэньне якой — 'зьвязак, злучэньне' (тое ж, што і случ). Побач з афіцыйнай назвай таксама традыцыйна ўжываецца варыянт Ву́ла.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага сучасная Ула ўзьнікла ў Інфлянцкую вайну (1558—1582) як ўмацаваны пункт, і яе нельга блытаюць з аднайменным прыватным мястэчкам, што існавала за 35 км на поўдзень. У гэты час Ула ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1563 год на загад караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на мысе пры сутоках Дзьвіны і Улы пачалося ўзьвядзеньне замка, але работы, якімі кіраваў вэнэцыянскі інжынэр, спыніў напад аддзелу войскаў Маскоўскай дзяржавы; будаўнікі загінулі. Увосень 1568 году замак адбудавалі. Да сярэдзіны 1570-х гадоў пад сьценамі фартэцыі ўзьнікла места Ула. 10 красавіка 1577 году Жыгімонт Аўгуст надаў Уле пэўныя мескія правы. 27 студзеня 1577 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў месту герб: «у чырвоным полі замак зь вежай пасярэдзіне» («замок и вежу одну»). У 1580 год на загад Стэфана Баторыя вакол замка насыпалі магутны вал (6 м вышынёй). Па Інфлянцкай вайне места страціла сваё стратэгічнае значэньне і трапіла ў прыватныя рукі.

31 сакавіка 1648 году Ула атрымала Магдэбурскае права. У 1669 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Духа. На 1764 год у месьце было 8 вуліцаў і 2 слабады, 187 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ула апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Полацкай (1793—1796), а з 1802 году — Віцебскай губэрняў. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ў 1861 годзе стала цэнтрам воласьці.

На 1881 год у Вуле было каля 200 дамоў, існавалі валасная ўправа, 3 царквы, касьцёл, сынагога, школа, 4 габрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 крамаў, 6 заезных дамоў. Побач зь мястэчкам (за 1 км), у маёнтку Аўгустбэргу, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасьці лёцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх Дзьвіною ў Рыгу.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Улу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ула абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ула ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Улу вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1931 году ў Бешанковіцкім раёне). Зь ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

8 красавіка 2004 году афіцыйны статус Улы панізілі да пасёлку, а 24 сьнежня 2009 году паселішчу надалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1764 год — 0,9 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 1091 чал. (540 муж. і 551 жан.), зь іх шляхты 4 муж. і 3 жан., духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., купцоў-юдэяў 12 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 226 муж. і 230 жан., сялянаў зямянскіх 287 муж. і 303 жан., аднадворцаў 2 муж. і 1 жан., адстаўных салдатаў 6 муж. і 2 жан.; 1850 год — 1041 чал.; 1892 год — 1800 чал.; 1900 год — каля 2,5 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 1200 чал.; 2000 год — 2240 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1,2 тыс. чал.; 2004 год — 1,4 тыс. чал.; 2010 год — 1069 чал.

Адукацыя

У Вуле працуюць прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Даватара вуліца ?
Ленінская вуліца Прабойная вуліца
Першамайская вуліца ?
? Рынак пляц

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

  • Міхаіл Данілевіч (1882—1956) — навуковец, мэдык-інфэкцыяніст, прафэсар

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ула НазваУла ГісторыяУла НасельніцтваУла ЗабудоваУла ЭканомікаУла Турыстычная інфармацыяУла ГалерэяУла АсобыУла КрыніцыУла ЛітаратураУла Вонкавыя спасылкіУлаАграгарадокБеларусьБешанковіцкі раёнБешанковічыВіцебскВіцебская вобласьцьДзьвінаЛепельПолацакУла (рака)Ульскі сельсаветУшачы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АрхеалёгіяРумынская моваАлег ЖданЛюдміла СільноваЭстоніяВільгетВарончаБеларусьПрыдатак (мовазнаўства)Сяргей СівецВінцэнт Дунін-МарцінкевічОйча нашЭйкаАлбэртаАнгельская мова1877АўстраліяЕва ВежнавецДзьвінскThe Walt Disney CompanyАляксей БацюкоўМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьРасейская моваЛюдзі на балоце (раман)ГрамадзянінПорнгабЧорная дзіркаСадавінаБабёрISO 3166-1БайкаГомасэксуальнасьцьГрыбыКазімер МалевічУсходнеславянскія мовыПрыслоўеАдлігаПлястмасаАтрад (біялёгія)Дзед ТалашГенацыдВорная зямляВалянцін ЗубМэдыяВікіЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуФізыкаГенадзь ПашкоўМіжзем’еЛявон БаразнаГрупавы сэксЦмокСтэланціс СлаваччыныБудынакБанкаўскі рахунакУсевалад ІгнатоўскіПарнафільмОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаВікісховішчаСказНавукаДамініканская РэспублікаФранцыяЦягнікІсламская дзяржаваАрцём АрашонакАрхангельскСярэднебеларускія гаворкі🡆 More