15 Жніўня: дата

15 жні́ўня — 228-ы дзень году (227-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 139 дзён.

жнівень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
2024 год
Усе дні

Падзеі

  • 778 — на ар’егард франскай арміі Карла Вялікага нечакана напалі басцкія сяляне ў даліне Рансваль (Арэага) і зьнішчылі частку арміі. Сярод тых, хто загінуў у бітве, быў таксама брэтонскі маркграф Хруодланд (Роланд), якому пазьней была прысьвечана песьня пра Роланда
  • 927 — армія сарацынаў на чале з славянінам Сабірам аль Фата канчаткова зьнішчыла грэка-рымскі горад Таранта
  • 1057 — кароль Шатляндыі Макбэт пацярпеў паразу ў Бітве пры Люфанане супраць сына Дункана Малькольма III, якога падтрымаў сваёй арміяй англа-саксонскі кароль Эдвард Спавядальнік
  • 1235 — на паседжаньні скліканага імпэратарам Фрыдрыхам II Райхстага вырашана ўтварыць Майнскі зямельны мір
  • 1248 — пачынаецца будаўніцтва Кёльнскага сабору
  • 1373 — па Фюрстэнвальдзкім пагадненьні імпэратар Карл IV атрымаў ад маркграфа Ота V маркграфства Брандэнбург. Вітэльсбахі ў сваю чаргу атрымалі ўзамен 500 000 гульдэнаў і некаторыя гарады і замкі з каралеўскай уласнасьці ў Пфальцы
  • 1483 — адбылося сьвяточнае адкрыцьцё Сыкстынскай капэлы
  • 1537 — Хуан дэ Салазар і Гансала дэ Мэндоса заснавалі ў месцы зьліцьця рэчак Пількамая і Парагвай горад Асунсьён, які потым стаў сталіцай Парагваю
  • 1599 — у бітве на Курлевым перавале Дзевяцігадовай вайны ірляндзкія паўстанцы атрымалі перамогу над ангельскім войскам
  • 1620 — паруснікі «Mayflower» і «Speedwell» пакідаюць порт Саўтгэмптан, узяўшы курс на Амэрыку, але пасьля некалькіх дзён заходзяць у Дартмаўс, бо «Speedwell» даў цеч
  • 1649 — Олівэр Кромвэл высадзіўся з арміяй у Ірляндыі для падаўленьня паўстаньня каталіцкіх раялістаў
  • 1785 — у Францыі ліўр быў фармальна заменены на франк
  • 1836 — балівійская армія на чале з генэралам Андрэсам дэ Санта Крусам увайшла ў пэруанскую сталіцу Ліму. Наступнае ўтварэньне канфэдэрацыі стала падставай для пачатку Пэруана-Балівійскай канфэдэрацыйнай вайны
  • 1843 — адбылося адкрыцьцё парка Ціволі ў Капэнгагене
  • 1945 — пасьля атамнай бамбардыроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб’яўленьня Савецкім саюзам вайны Японіі, імпэратар Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл
  • 1945 — Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі
  • 1947 — Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
  • 1948 — у паўночнай частцы паўвострава Карэя заснавана Рэспубліка Карэя
  • 1960 — Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасьць ад Францыі
  • 1968 — землятрус на Сулавэсі, загінула 68 200 чалавек
  • 1969 — пачаўся Фэстываль музыкі і мастацтва Ўудсток у месцы Бэтэль (штат Нью-Ёрк)
  • 1971 — Бахрэйн атрымаў незалежнасьць
  • 2007 — пачатак антыўрадавых пратэстаў у М’янме

Нараджэньні

  • 774 — Хэйдзэй, 51-ы імпэратар Японіі
  • 1171 — Альфонс IX, кароль Леона
  • 1195 — Антоні Падуанскі, партугальскі францысканэр, тэолаг, сьвяты Рымска-каталіцкай царквы
  • 1255 — Матэа I Вісконці, палітычны правадыр Міляну
  • 1455 — Георг фон Вітэльсбах, герцаг Баварыі-Ландсхут
  • 1568 — Здэнэх Войтэш фон Лабковіч, багемскі дваранін
  • 1679 — Адам Фрыдрых Цюрнэр, нямецкі картограф
  • 1728 — Георг Даніэль Аўбэрлен, нямецкі настаўнік, музыкант і кампазытар
  • 1740 — Матыяс Кляўдыюс, нямецкі пісьменьнік і журналіст
  • 1768 — Крыстоф фон Шмід, нямецкі паэт і аўтар кніг для дзяцей
  • 1769 — Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар
  • 1771 — Ўолтэр Скот, шатляндзкі пісьменьнік
  • 1776 — Готліб Шык, нямецкі мастак
  • 1776 — Ігнац Ксавер фон Сэйфрыд, аўстрыйскі кампазытар
  • 1780 — Еўдакія Галіцына, княгіня
  • 1785 — Томас дэ Квінсі, ангельскі пісьменьнік
  • 1787 — Аляксандар Аляб'еў, расейскі кампазытар
  • 1794 — Эліас Магнус Фрыз, швэдзкі батанік
  • 1799 — Вільгельм Ахтэрман, нямецкі скульптар
  • 1808 — Альфрэд фон Раймонт, нямецкі дзяржаўны дзяяч і гісторык
  • 1810 — Лаўрынас Івінскіс, літоўскі пісьменьнік, паэт, публіцыст, перакладчык
  • 1813 — Жуль Грэві, францускі дзяржаўны дзяяч і палітык
  • 1822 — Вільгельм Руст, нямецкі кампазытар і музыказнаўца
  • 1831 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст
  • 1845 — Вальтэр Крэйн, ангельскі мастак і ілюстратар
  • 1858 — Міхаіл Пліс, беларускі грамадзкі дзяяч, праваслаўны сьвятар
  • 1892 — Люі дэ Бройль, францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы
  • 1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра
  • 1925 — Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст
  • 1927 — Аляксандар Крывіцкі, беларускі мовазнаўца, аўтар «Дыялекталягічнага атласа беларускай мовы»
  • 1929 — Ганна Валентыновіч, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць»
  • 1938 — Леў Чайлытка, заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь
  • 1942 — Валерыя Заклунная, украінская акторка
  • 1958Віктар Шэндэровіч, расейскі і ізраільскі журналіст, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст
  • 1960 — Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурта «Крама»
  • 1972 — Бэн Афлек, амэрыканскі актор
  • 1978 — Лілія Падкапаева, украінская гімнастка, абсалютная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1996 году ў Атланце

Сьмерці

  • 388 — Шапур III, пэрсыдзкі кароль
  • 423 — Ганорыюс, першы заходнерымскі імпэратар
  • 778 — Хруодланд, брэтонскі маркграф і герой песьні пра Роланда
  • 874 — Альтфрыд, біскуп Гільдэсгайму
  • 952 — Суцакі, 61-ы імпэратар Японіі
  • 1038 — Іштван I, першы кароль Вугоршчыны
  • 1057 — Макбэт, кароль Шатляндыі
  • 1118 — Алексій I Камнін, бізантыйскі імпэратар з 1081 па 1118 год
  • 1196 — Конрад II, швабскі герцаг
  • 1274 — Робэрт дэ Сарбон, францускі тэоляг
  • 1315 — Маргарыта Бургундзкая, каралева Францыі
  • 1382 — Кейстут, вялікі князь літоўскі
  • 1388 — Войтэш Ранькуў зь Езова, чэскі тэоляг і філёзаф
  • 1506 — Аляксандар Агрыкала, кампазытар, сьпявак, інструмэнталіст
  • 1528 — Адэт дэ Фуа, францускі ваеначальнік, маршал Францыі
  • 1528 — Герман V фон Від, кёльнскі архіяпіскап
  • 1568 — Станіслаў Костка, польскі езуіт
  • 1576 — Валянцін Бакфарк, вугорскі кампазытар
  • 1666 — Адам Шаль фон Бел, нямецкі навуковец і місіянэр
  • 1728 — Марэн Марэ, францускі гамбіст і кампазытар
  • 1799 — Бартэлемі Жубер, францускі генэрал
  • 1819 — Карнэліюс Герман фон Айрэнхоф, аўстрыйскі афіцэр і аўтар
  • 1824 — Карл Арнольд Кортум, нямецкі ўрач і пісьменьнік
  • 1988 — Мікола Дварэцкі, беларускі паэт і рэлігійны дзяяч
  • 1944 — Георгі Скрыпнікаў, Герой Савецкага Саюзу, удзельнік нямецка-савецкай вайны
  • 1910 — Зыгмунт Глёгэр, польскі археоляг, этнограф, гісторык і фальклярыст
  • 1974 — Казімер Пацэвіч, польскі мастак, афіцэр
  • 1990 — Віктар Цой, лідэр рок-гурта «Кіно»
  • 1996 — Макс Турыян, швайцарскі тэоляг
  • 2003 — Герхард Маўц, нямецкі журналіст
  • 2004 — Сунэ Бэргстром, швэдзкі біяхімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
  • 2005 — Джэймз Доэрці, першы муж Мэрылін Манро
  • 2005 — Херта Уэр, амэрыканская акторка
  • 2006 — Це Арыкінуі Даме Це Атаірангікааху, каралева, шосты манарх маоры
  • 2006 — Кляўс Конрад, нямецкі палітык
  • 2018Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Летуве

Сьвяты

  • Міжнародны Дзень археоляга
  • Нацыянальнае сьвята Польшчы — Дзень Войска Польскага
  • Нацыянальнае сьвята Індыі — Дзень незалежнасьці
  • Нацыянальнае сьвята Ліхтэнштайну

Tags:

15 Жніўня Падзеі15 Жніўня Нараджэньні15 Жніўня Сьмерці15 Жніўня Сьвяты15 ЖніўняВысакосны годГодГрыгарыянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Агнешка Рамашэўская-ГузыРодныя гоні (1927)МачанкаЙКрывічыСэкс-турызмЯкасныя прыметнікіВіктар КарамазаўЛеанід ГалубовічСірэйкаБеларуская моваJavaScriptЦівалі (неадназначнасьць)СакуныСувэрэнная дзяржаваБелазарГорадняСтаніслаў ШушкевічАлесь РазанаўАнатоль СысЧыгункаАнгельская мова25 красавікаЯпоніяУладар ПярсьцёнкаўДрама (аповесьць)Вінцэсь МудроўПераклады Бібліі на беларускую мовуВіетнамКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаУнівэрсальны каардынаваны часПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўПадвойнае пранікненьнеКліматВэб-дызайнРод (біялёгія)Прымакі (п’еса)Юры ГумянюкУладзімер ЛіпскіБраніслаў ТарашкевічЛюдміла СільноваІсьляндзкі коньАральны сэксЗямляПётар МашэраўПрыморскі крайЖамойтыMozilla FirefoxІгар БабкоўЗямля пад белымі крыламіУладзімер ДубоўкаСьпіс беларускіх імёнаўgfq2uКанстытуцыя ЗШАМаркетынгБаўгарыяКойданаўПавал Вусаў1955МастурбацыяHromadske.TVЗлучаныя Штаты АмэрыкіПрыродны газЯстІмбрычакЛукашэнкіVPNНавум ГальпяровічШатТожабеларусРысь эўрапейскаяБеларусізацыяЭратычнае мастацтва🡆 More