Пфальц

Пфальц — абаронча-рэпрэзэнтатыўнае збудаваньне, або комплекс збудаваньняў нямекціх імпэратараў.

Пазьней эвалюцыянавала ў замак.

Пфальц
Нюрнбэргскі пфальц, у далейшым эвалюцыянаваў у замак

Паходжаньне слова

Нямецкае слова Pfalz мае лацінскае паходжаньне, у якім, дарэчы, і адлюстраваны ягоны сэнс. Адзін з найвышэйшых зь сямі рымскіх ўзгоркаў меў назву palatin. На ім рымскія імпэратары збудавалі вялікі комплекс шыкоўных палацаў. Гэты ўзгорак стаў сымбалем імпэратарскай улады, а разам з тым і сымбалем ўсёй Рымскай імпэрыі.Слова рalatinum у хуткім часе набыло значэньне шыкоўнай рэзыдэнцыі. Адсюль паходзіць нямецкае слова Pfalz, таксама як і беларускае палац.

Гісторыя

У першых пфальцах рэпрэзэнтатыўнасьць брала верх над патрэбамі абароны. Карл Вялікі ўсталяваў моцную імпэратарскую ўладу ўнутры краіны і яму не было патрэбы ўмацоўваць свой шыкоўны пфальц у Аахэне. Але з разьвіцьцём фэадалізму, дэцэнтралізацыяй і ўзмацненьнем міжусобнай барацьбы ў франкскай імпэрыі, а затым і ў новым дзяржаўным утварэньні Сьвятарнай Рымскай Імпэрыі пфальцы пачалі будаваць ўсё больш абароназдольнымі, эвалюцыянуючы да абарончых замкаў.

Пфальц і замак у навуцы доўгі час разумеліся як тоесныя зьявы – умацаванае жытло ці сядзіба фэадала, ці пфальцам лічылі наўпрост замак вялікага памеру, з шматлікімі жылымі і гаспадарчымі памяшканьнямі, прызначанымі для каралеўскага цэрыманіялу і жыцьця двара. У першай палове і сярэдзіне ХХ-ага стагодзьдзя ў нямецкамоўнай літаратуры клясычныя нямецкія фэадальныя замкі ХІІ-ХІІІ стагодзьдзі разумеліся як паменшаныя копіі замкаў часоў Штаўфэнаў (1138-1250), якія абаранялі пэўнае месца, сядзібу-жытло ад навакольле. Яны і насамрэч былі падобныя, аднак не былі ўлічаны розныя карані паходжаньня пфальцаў, што ідуць з антычнасьці, і фэадальных замкаў, разьвіцьцё якіх у нямецкамоўным рэгіёне распачалося ў Х-ХІ стст. Вядомы дасьледчык гісторыі нямецкага сярэднявечнага дойлідзтва Гюнтэр Біндынг аднак мяркуе, што “пфальцы ніколі ня мелі адрозненьняў па сваёй будаўнічай праграме ад замкаў”.

Крыніцы

Tags:

Замак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лязьбійская парнаграфіяНаваградакГенадзь ШутаўТэхналёгіяЗлучаныя Штаты АмэрыкіВадаробусАсфальтПарнаграфія ў БеларусіІмёны ліцьвінаўУладзімер ПуцінWordleГерута (імя)ВялікабрытаніяСпадчына (часопіс)Ян Павал IIСтрахаваньнеC++Грамадзкі набытакАнатоль СысТвэркБайкі (Берасьцейская вобласьць)ВіцебскНемежЭлектронная поштаGoogleСэкс па тэлефонеПраская вяснаІгар СідарукВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуРуслан КашулінскіЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўСтаралітваБеларуская Народная РэспублікаБанкаўскі рахунакВейшнорыяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Перасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Бел-чырвона-белы сьцягЧэрвеньПасадобльГімн ВялікабрытанііПошасьцьКузьма Чорны.neМігель СэрвантэсАбцугіЗнак роўнасьціМукачаваМікалай СьлюнькоўЗона маўчаньняРэч ПаспалітаяВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Руген (імя)Аляксандар КраўцэвічБітва пры Чашніках (1567)БайкаПростыя сказыМіхась ЧаротМы выйдзем шчыльнымі радаміПанямоньРэформа беларускага правапісу 1933 годуБітва пад ВоршайVPN1943Сяржук ВітушкаПружаны🡆 More