Леў Льво́віч Чайлы́тка (15 жніўня 1938, Усурыйск, Прыморскі край, РСФСР — 1997) — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1993).
Леў Чайлытка | |
Дата нараджэньня | 15 жніўня 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1997 |
Месца вучобы | |
Занятак | будаўнік |
Месца працы | |
Узнагароды |
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966). У 1963—1974 гадох — майстар, прараб, старшы прараб, начальнік участку, намесьнік галоўнага будаўніка, начальнік мантажнага раёну №3, намесьнік начальніка Домабудаўнічага камбінату №1. У 1974—1987 гадох — начальнік Домабудаўнічага камбінату №3. З 1988 па 1997 год — кіраўнік Менскага вытворчага аб’яднаньня індустрыяльнага домабудаваньня імя 50-годзьдзя СССР (МВАІД, па-расейску: МПОИД). У лютым 1991 году перайменаванае ў Менскае арэнднае прадпрыемства індустрыяльнага домабудаваньня (МАПІД) «Менскжылбуд». Дадаў істотны ўнёсак у разьвіцьцё індустрыяльнага домабудаваньня.
Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, дэпутат Менскага гарадзкога савету, делегат XXVII зьезду кампартыі.
Юбілейны мэдаль «За руплівую працу. Ва ўшанаваньне 100-годзьдзя з дню нараджэньня У. І. Леніна» (1970). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1986). Ганаровае званьне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» (1993).
Адна з вуліцаў у цэнтры мікрараёну Сухарава названая імем Л. Л. Чайлыткі. На доме № 1 па гэтай вуліцы ўсталяваная мэмарыяльная дошка з надпісам «Улица названа в честь заслуженного строителя Республики Беларусь Льва Львовича Чайлытко».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Леў Чайлытка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.