15 Жніўня: дата

15 жні́ўня — 228-ы дзень году (227-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 139 дзён.

жнівень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
2024 год
Усе дні

Падзеі

  • 778 — на ар’егард франскай арміі Карла Вялікага нечакана напалі басцкія сяляне ў даліне Рансваль (Арэага) і зьнішчылі частку арміі. Сярод тых, хто загінуў у бітве, быў таксама брэтонскі маркграф Хруодланд (Роланд), якому пазьней была прысьвечана песьня пра Роланда
  • 927 — армія сарацынаў на чале з славянінам Сабірам аль Фата канчаткова зьнішчыла грэка-рымскі горад Таранта
  • 1057 — кароль Шатляндыі Макбэт пацярпеў паразу ў Бітве пры Люфанане супраць сына Дункана Малькольма III, якога падтрымаў сваёй арміяй англа-саксонскі кароль Эдвард Спавядальнік
  • 1235 — на паседжаньні скліканага імпэратарам Фрыдрыхам II Райхстага вырашана ўтварыць Майнскі зямельны мір
  • 1248 — пачынаецца будаўніцтва Кёльнскага сабору
  • 1373 — па Фюрстэнвальдзкім пагадненьні імпэратар Карл IV атрымаў ад маркграфа Ота V маркграфства Брандэнбург. Вітэльсбахі ў сваю чаргу атрымалі ўзамен 500 000 гульдэнаў і некаторыя гарады і замкі з каралеўскай уласнасьці ў Пфальцы
  • 1483 — адбылося сьвяточнае адкрыцьцё Сыкстынскай капэлы
  • 1537 — Хуан дэ Салазар і Гансала дэ Мэндоса заснавалі ў месцы зьліцьця рэчак Пількамая і Парагвай горад Асунсьён, які потым стаў сталіцай Парагваю
  • 1599 — у бітве на Курлевым перавале Дзевяцігадовай вайны ірляндзкія паўстанцы атрымалі перамогу над ангельскім войскам
  • 1620 — паруснікі «Mayflower» і «Speedwell» пакідаюць порт Саўтгэмптан, узяўшы курс на Амэрыку, але пасьля некалькіх дзён заходзяць у Дартмаўс, бо «Speedwell» даў цеч
  • 1649 — Олівэр Кромвэл высадзіўся з арміяй у Ірляндыі для падаўленьня паўстаньня каталіцкіх раялістаў
  • 1785 — у Францыі ліўр быў фармальна заменены на франк
  • 1836 — балівійская армія на чале з генэралам Андрэсам дэ Санта Крусам увайшла ў пэруанскую сталіцу Ліму. Наступнае ўтварэньне канфэдэрацыі стала падставай для пачатку Пэруана-Балівійскай канфэдэрацыйнай вайны
  • 1843 — адбылося адкрыцьцё парка Ціволі ў Капэнгагене
  • 1945 — пасьля атамнай бамбардыроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб’яўленьня Савецкім саюзам вайны Японіі, імпэратар Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл
  • 1945 — Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі
  • 1947 — Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
  • 1948 — у паўночнай частцы паўвострава Карэя заснавана Рэспубліка Карэя
  • 1960 — Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасьць ад Францыі
  • 1968 — землятрус на Сулавэсі, загінула 68 200 чалавек
  • 1969 — пачаўся Фэстываль музыкі і мастацтва Ўудсток у месцы Бэтэль (штат Нью-Ёрк)
  • 1971 — Бахрэйн атрымаў незалежнасьць
  • 2007 — пачатак антыўрадавых пратэстаў у М’янме

Нараджэньні

  • 774 — Хэйдзэй, 51-ы імпэратар Японіі
  • 1171 — Альфонс IX, кароль Леона
  • 1195 — Антоні Падуанскі, партугальскі францысканэр, тэолаг, сьвяты Рымска-каталіцкай царквы
  • 1255 — Матэа I Вісконці, палітычны правадыр Міляну
  • 1455 — Георг фон Вітэльсбах, герцаг Баварыі-Ландсхут
  • 1568 — Здэнэх Войтэш фон Лабковіч, багемскі дваранін
  • 1679 — Адам Фрыдрых Цюрнэр, нямецкі картограф
  • 1728 — Георг Даніэль Аўбэрлен, нямецкі настаўнік, музыкант і кампазытар
  • 1740 — Матыяс Кляўдыюс, нямецкі пісьменьнік і журналіст
  • 1768 — Крыстоф фон Шмід, нямецкі паэт і аўтар кніг для дзяцей
  • 1769 — Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар
  • 1771 — Ўолтэр Скот, шатляндзкі пісьменьнік
  • 1776 — Готліб Шык, нямецкі мастак
  • 1776 — Ігнац Ксавер фон Сэйфрыд, аўстрыйскі кампазытар
  • 1780 — Еўдакія Галіцына, княгіня
  • 1785 — Томас дэ Квінсі, ангельскі пісьменьнік
  • 1787 — Аляксандар Аляб'еў, расейскі кампазытар
  • 1794 — Эліас Магнус Фрыз, швэдзкі батанік
  • 1799 — Вільгельм Ахтэрман, нямецкі скульптар
  • 1808 — Альфрэд фон Раймонт, нямецкі дзяржаўны дзяяч і гісторык
  • 1810 — Лаўрынас Івінскіс, літоўскі пісьменьнік, паэт, публіцыст, перакладчык
  • 1813 — Жуль Грэві, францускі дзяржаўны дзяяч і палітык
  • 1822 — Вільгельм Руст, нямецкі кампазытар і музыказнаўца
  • 1831 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст
  • 1845 — Вальтэр Крэйн, ангельскі мастак і ілюстратар
  • 1858 — Міхаіл Пліс, беларускі грамадзкі дзяяч, праваслаўны сьвятар
  • 1892 — Люі дэ Бройль, францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы
  • 1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра
  • 1925 — Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст
  • 1927 — Аляксандар Крывіцкі, беларускі мовазнаўца, аўтар «Дыялекталягічнага атласа беларускай мовы»
  • 1929 — Ганна Валентыновіч, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць»
  • 1938 — Леў Чайлытка, заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь
  • 1942 — Валерыя Заклунная, украінская акторка
  • 1958Віктар Шэндэровіч, расейскі і ізраільскі журналіст, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст
  • 1960 — Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурта «Крама»
  • 1972 — Бэн Афлек, амэрыканскі актор
  • 1978 — Лілія Падкапаева, украінская гімнастка, абсалютная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1996 году ў Атланце

Сьмерці

  • 388 — Шапур III, пэрсыдзкі кароль
  • 423 — Ганорыюс, першы заходнерымскі імпэратар
  • 778 — Хруодланд, брэтонскі маркграф і герой песьні пра Роланда
  • 874 — Альтфрыд, біскуп Гільдэсгайму
  • 952 — Суцакі, 61-ы імпэратар Японіі
  • 1038 — Іштван I, першы кароль Вугоршчыны
  • 1057 — Макбэт, кароль Шатляндыі
  • 1118 — Алексій I Камнін, бізантыйскі імпэратар з 1081 па 1118 год
  • 1196 — Конрад II, швабскі герцаг
  • 1274 — Робэрт дэ Сарбон, францускі тэоляг
  • 1315 — Маргарыта Бургундзкая, каралева Францыі
  • 1382 — Кейстут, вялікі князь літоўскі
  • 1388 — Войтэш Ранькуў зь Езова, чэскі тэоляг і філёзаф
  • 1506 — Аляксандар Агрыкала, кампазытар, сьпявак, інструмэнталіст
  • 1528 — Адэт дэ Фуа, францускі ваеначальнік, маршал Францыі
  • 1528 — Герман V фон Від, кёльнскі архіяпіскап
  • 1568 — Станіслаў Костка, польскі езуіт
  • 1576 — Валянцін Бакфарк, вугорскі кампазытар
  • 1666 — Адам Шаль фон Бел, нямецкі навуковец і місіянэр
  • 1728 — Марэн Марэ, францускі гамбіст і кампазытар
  • 1799 — Бартэлемі Жубер, францускі генэрал
  • 1819 — Карнэліюс Герман фон Айрэнхоф, аўстрыйскі афіцэр і аўтар
  • 1824 — Карл Арнольд Кортум, нямецкі ўрач і пісьменьнік
  • 1988 — Мікола Дварэцкі, беларускі паэт і рэлігійны дзяяч
  • 1944 — Георгі Скрыпнікаў, Герой Савецкага Саюзу, удзельнік нямецка-савецкай вайны
  • 1910 — Зыгмунт Глёгэр, польскі археоляг, этнограф, гісторык і фальклярыст
  • 1974 — Казімер Пацэвіч, польскі мастак, афіцэр
  • 1990 — Віктар Цой, лідэр рок-гурта «Кіно»
  • 1996 — Макс Турыян, швайцарскі тэоляг
  • 2003 — Герхард Маўц, нямецкі журналіст
  • 2004 — Сунэ Бэргстром, швэдзкі біяхімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
  • 2005 — Джэймз Доэрці, першы муж Мэрылін Манро
  • 2005 — Херта Уэр, амэрыканская акторка
  • 2006 — Це Арыкінуі Даме Це Атаірангікааху, каралева, шосты манарх маоры
  • 2006 — Кляўс Конрад, нямецкі палітык
  • 2018Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Летуве

Сьвяты

  • Міжнародны Дзень археоляга
  • Нацыянальнае сьвята Польшчы — Дзень Войска Польскага
  • Нацыянальнае сьвята Індыі — Дзень незалежнасьці
  • Нацыянальнае сьвята Ліхтэнштайну

Tags:

15 Жніўня Падзеі15 Жніўня Нараджэньні15 Жніўня Сьмерці15 Жніўня Сьвяты15 ЖніўняВысакосны годГодГрыгарыянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

RSSARM (працэсар)Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьМагілёўГарбатаЭрых КохУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціНоварасея (Саюз народных рэспублік)Міграцыя нумароўДжымі ЎэйлзЧытагонгДругая сусьветная вайнаЯрылаЯн Павал IIНезалежная БеларусьБэйнарІгар СергеенкаКадзінскі сельсаветУладзіслаў СыракомляЭманюэль 4Ванда ЛявіцкаяКамала ГарысВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Парнаграфія ў БеларусіПастава 69ЛоскАркадзь СмолічДональд ТрампСпакусьнікіГайла (імя)Марына ВасілеўскаяБеняконіЧас UnixМіхал Францішак СапегаДактрына Трумана26 сакавікаHromadske.TVЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)ТатуіроўкаРаман СкірмунтРакаўЭвангельле паводле МацьвеяISSNВольны хорФіліпіныВугорская рэвалюцыя 1956 годуBBCМіхал БаброўскіБеларуская Народная РэспублікаЯнкоўскі сельсаветБеларусыЮры Алелькавіч (1559—1586)Расейская моваЭўрыпідРасейцыА̨Дактрына БрэжневаDir en grey2003БарыДзьвінскВарацэвічыЯрданіяФЯнка Купала🡆 More