Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт — найбуйнейшая паводле колькасьці навучэнцаў унівэрсытэт Беларусі й галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынэрна-тэхнічнага профілю.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт
Лягатып
Лягатып
Заснаваны 10 сьнежня 1920 (103 гады таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Сяргей Харытончык
Факультэтаў 17
Колькасьць пэрсаналу 2 тысячы (2011)
Колькасьць студэнтаў 35 тысячаў (2012)
Колькасьць магістрантаў 503 (2012)
Колькасьць асьпірантаў 267 (2012)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д. / 53.92083; 27.59278 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д. / 53.92083; 27.59278
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Беларускі дзяржаўны палітэхнікум (да 1 ліпеня 1922 году), Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі (да 1933 году), Беларускі політэхнічны інстытут (да 17 студзеня 1991 году), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (да 1 красавіка 2002 году)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bntu.by/be
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт

На 2011 год меў 68 філіяў катэдраў на прадпрыемствах. На 2005 год меў 44 навуковыя падразьдзяленьні.

Гісторыя

1920 год — Менская політэхнічная вучэльня ператворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). 1922 — рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі. 1933 — з далучэньнем менскіх энэргетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналягічнага, харчовай прамысловасьці і Горацкага водна-мэліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) створаны Беларускі політэхнічны інстытут.

1991 год — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу політэхнічны інстытут ператвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 году № 149). 1997 год — Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынэрна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сыстэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 году № 6).

2002 год — Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (БНТУ) (указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 году).

Комплекс будынкаў БНТУ ўключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Факультэты

Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт 
Навучальны корпус №4 і інтэрнаты

Унівэрсытэт мае 17 факультэтаў, у тым ліку міжнароднай супрацы, 94 катэдры, рыхтуе адмыслоўцаў па 86 спэцыяльнасьцях. 14 факультэтаў вядуць таксама завочнае навучаньне. 7 факультэтаў маюць магістратуры.

  • Архітэктурны. Заснаваны ў 1970 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе на пр. Незалежнасьці, д. 65. Выпускае архітэктараў і дызайнэраў. У тым ліку рыхтуе магістраў архітэктуры. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 6 катэдраў: 1) архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі, 2) архітэктура жылых і грамадзкіх будынкаў, 3) горадабудаўніцтва, 4) дызайн архітэктурнага асяродзьдзя, 5) малюнак, акварэль і скульптура, 6) тэорыя і гісторыя архітэктуры.
  • Аўтатрактарны. Адкрыўся ў верасьні 1951 году. Знаходзіцца на вул. Я. Коласа, д. 12. Рыхтуе інжынэраў(be); інжынэраў-канструктараў; інжынэраў-мэханікаў; інжынэраў-эканамістаў, лягістаў; інжынэраў-дызайнэраў; горных інжынэраў (спэцыяльнасьць Распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў. Узбагачэньне карысных выкапняў) ды інжынэраў-эканамістаў. У тым ліку рыхтуе магістраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне(ru). Мае 8 катэдраў: 2) аўтамабілі, 2) транспартныя сыстэмы і тэхналёгіі, 3) гідрапнэўмааўтаматыка і гідрапнэўмапрывад, 4) інжынэрная графіка машынабудаўнічага профілю, 5) рухавікі ўнутранага згараньня, 6) тэхнічная эксплюатацыя аўтамабіляў, 7) трактары, 8) эканоміка і лягістыка(en).
  • Будаўнічы. Заснаваны ў 1920 годзе. Месьціцца на вул. Ф. Скарыны, 25 корп. 1. Выпускае інжынэраў, будаўнікоў; інжынэраў, эканамістаў ды інжынэраў. У тым ліку рыхтуе магістраў тэхнічных навук. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) будаўнічыя канструкцыі імя доктара тэхнічных навук, прафэсара Ц. М. Пэцольда, 2) будаўнічыя матэрыялы й тэхналёгія будаваньня, 3) геатэхніка й будаўнічая мэханіка, 4) інжынэрная графіка будаўнічага профілю, 5) эканоміка, арганізацыя будаваньня й кіраваньне нерухомасьцю.
  • Ваенна-тэхнічны. Адчыніўся ў верасьні 2003 году. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 59. Рыхтуе інжынэраў-будаўнікоў; эканамістаў, мэнэджэраў ды інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) бранятанкавае ўзбраеньне і тэхніка, 2) ваенная аўтамабільная тэхніка, 3) ваенна-інжынэрная падрыхтоўка, 4) тактыка і агульнавайсковая падрыхтоўка.
  • Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі (да 15 лютага 2007 году — прыродных рэсурсаў і экалёгіі). Заснаваны ў красавіку 2002 году. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 14. Выпускае горных інжынэраў і інжынэраў, эколягаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) ангельская мова №1, 2) горныя машыны, 3) горныя працы, 4) інжынэрная экалёгія.
  • Інжынэрна-пэдагагічны. Заснаваны ў 1964 годзе. Месьціцца на вул. Ф. Скарыны, д. 25/3. Выпускае інжынэраў, пэдагогаў; інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) вакуўмная і кампрэсарная тэхніка, 2) прафэсійнае навучаньне і пэдагогіка, 3) псыхалёгія, 4) тэхналёгія і мэтодыка выкладаньня.
  • Інфармацыйных тэхналёгіяў і робататэхнікі. Адчыніўся ў студзені 1983 году. Знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага, д. 9. Рыхтуе інжынэраў ды інжынэраў, праграмістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) вышэйшая матэматыка(en), 2) праграмнае забесьпячэньне інфармацыйных сыстэм і тэхналёгій, 3) робататэхнічныя(en) сыстэмы, 4) сыстэмы аўтаматызаванага праектаваньня(en), 5) тэхнічная фізыка, 6) электрапрывад(en) і аўтаматызацыя(en) прамысловых установак і тэхналягічных комплексаў.
  • Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва. Заснаваны ў жніўні 1994 году. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 67. Выпускае мэнэджэраў, эканамістаў; інжынэраў, эканамістаў; маркетолягаў, эканамістаў; інжынэраў; і эканамістаў, мэнэджэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) бізнэс-адміністраваньне, 2) гандлёвае і рэклямнае абсталяваньне, 3) маркетынг, 4) міжкультурная прафэсійная камунікацыя, 5) эканоміка і кіраўніцтва інавацыйнымі праектамі ў прамысловасьці.
  • Машынабудаўнічы (да 1954 году — мэханічны). Адчыніўся ў студзені 1934 году. Знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага, д. 9. Рыхтуе інжынэраў; інжынэраў-эканамістаў; інжынэраў-мэханікаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку выпускае магістраў. Мае 6 катэдраў: 1) Машыназнаўства і дэталі машын; 2) інтэлектуальныя і мэхатронныя сыстэмы, 3) тэарэтычная мэханіка і мэханіка матэрыялаў, 4) тэхналёгія машынабудаваньня, 5) тэхналягічнае абсталяваньне, 6) інжынэрная эканоміка.
  • Мэханіка-тэхналягічны. Заснаваны ў 1958 годзе. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 24. Выпускае інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў тэхнічных навук. Мае 6 катэдраў: 1) ахова працы(be), 2) матэрыялазнаўства(en) ў машынабудаваньні, 3) машыны і тэхналёгія апрацоўкі мэталаў(en) ціскам імя С. І. Губкіна, 4) машыны і тэхналёгія ліцейнай вытворчасьці, 5) мэталюргія чорных і каляровых сплаваў, 6) парашковая мэталюргія(en), зварка(be) і тэхналёгія матэрыялаў(en).
  • Прыборабудаўнічы (да 1984 году — оптыка-мэханічны). Адчыніўся ў студзені 1976 году. Знаходзіцца на вул. Я. Коласа, д. 22. Рыхтуе інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) інжынэрная матэматыка(en), 2) інфармацыйна-вымяральная тэхніка(en) і тэхналёгіі, 3) канструяваньне і вытворчасьць(be) прыбораў, 4) лазэрная тэхніка і тэхналёгія, 5) мікра- і нанатэхніка, 6) стандартызацыя(be), мэтралёгія і інфармацыйныя сыстэмы, 7) экспэрымэнтальная і тэарэтычная фізыка.
  • Спартова-тэхнічны. Заснаваны ў 2010 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае інжынэраў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 3 катэдры: 1) спартовая інжынэрыя(en), 2) спорт, 3) фізычная культура(en).
  • Транспартных камунікацыяў (да 1978 году — гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва, да 1998 году  — дарожнага будаўніцтва). Адчыніўся ў 1958 годзе. Часова знаходзіцца на вул. Ф. Скарыны, д. 25/3. Рыхтуе геадэзістаў, інжынэраў-будаўнікоў і інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) аўтамабільныя дарогі, 2) мэханізацыя і аўтаматызацыя дарожна-будаўнічага комплексу, 3) геадэзія і аэракасьмічныя геатэхналёгіі, 4) масты і тунэлі, 5) матэматычныя мэтады ў будаўніцтве.
  • Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі (да 2004 году — гуманітарнай адукацыі і кіраваньня). Заснаваны ў 2002 годзе. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 14. Выпускае інжынэраў, дызайнэраў; інжынэраў, эканамістаў; эканамістаў, мэнэджараў; інжынэраў; спэцыялістаў па мытнай справе і інжынэраў-энергетыкаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў. Мае 9 катэдраў: 1) прамысловы дызайн і упакоўка, 2) гісторыя, 3) замежныя мовы, 4) мытная справа, 5) мэнэджмэнт, 6) сацыяльнае кіраўніцтва, 7) філязофскія вучэньні, 8) эканоміка і права, 9) энэргазахаваньне(en) і аднаўляльныя крыніцы энэргіі.
  • Энэргетычнага будаўніцтва. Адчыніўся ў 1986 годзе. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 67. Рыхтуе інжынэраў-будаўнікоў; інжынэраў; інжынэраў, эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) ангельская мова №2, 2) водазабесьпячэньне(en) і водаадвядзеньне, 3) гідратэхнічнае і энэргетычнае будаўніцтва, водны транспарт і гідраўліка, 4) цеплагазазабесьпячэньне і вэнтыляцыя(en), 5) фізыка.
  • Энэргетычны. Заснаваны ў 1920 годзе. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 65/2. Выпускае інжынэраў-энэргетыкаў; інжынэраў, эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) прамысловая цеплаэнэргетыка і цеплатэхніка, 2) цеплавыя электрычныя станцыі, 3) эканоміка і арганізацыя энэргетыкі, 4) электразабесьпячэньне, 5) электратэхніка і электроніка, 6) электрычныя сыстэмы, 7) электрычныя станцыі.
Факультэт Год заснаваньня Разьмяшчэньне Спэцыяльнасьцяў Катэдраў
Архітэктурны 1970 Галоўны корпус 3 6
Аўтатрактарны 1951 вул. Я. Коласа, д. 12 15 8
Будаўнічы 1920 вул. Ф. Скарыны, 25 корп. 1 5 9
Ваенна-тэхнічны 2003 пр. Незалежнасьці, д. 59 8 4
Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі 2002 вул. Я. Коласа, д. 14 5 4
Інжынэрна-пэдагагічны 1964 вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 3 4
Інфармацыйных тэхналёгіяў і рабататэхнікі 1983 вул. Хмяльніцкага, д. 9 6 5
Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва 1994 пр. Незалежнасьці, д. 67 6 5
Машынабудаўнічы 1934 вул. Хмяльніцкага, д. 9 10 6
Мэханіка-тэхналягічны 1958 вул. Я. Коласа, д. 24 10 6
Прыборабудаўнічы 1976 вул. Я. Коласа, д. 22 12 7
Спартова-тэхнічны 2010 Галоўны корпус 3 3
Транспартных камунікацыяў 1958 вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 4 5
Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі 2002 вул. Я. Коласа, д. 14 10 9
Энэргетычнага будаўніцтва 1986 пр. Незалежнасьці, д. 67 7 5
Энэргетычны 1920 пр. Незалежнасьці, д. 65/2 9 7

Падпарадкаваныя ўстановы

У падпарадкаваньні ўнівэрсытэту знаходзяцца 5 інстытутаў (1. дыстанцыйнай адукацыі, 2. інавацыйных тэхналёгіяў, 3. інтэграваных формаў навучаньня і маніторынгу адукацыі, 4. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў новых кірунках разьвіцьця тэхнікі, тэхналёгіі й эканомікі, 5. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў мэнэджмэнце і разьвіцьці пэрсаналу), навукова-тэхналягічны парк «Палітэхнік» і досьледны завод «Палітэхнік», цэнтры навукова-тэхнічнай супрацы з 7 краінамі (Вэнэсуэла, Казахстан, Паўднёвая Карэя, Кітай, Латвія, Расея і Сырыя). На 2012 год унівэрсытэт валодаў 12 студэнцкімі інтэрнатамі на 5 тысячаў месцаў.

Навучэнцы

  • Язэп Юхо (1921—2004) — беларускі навукоўца, гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ (1983).
  • Жарэс Алфёраў (1930—2019) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў. Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы.
  • Уладзімер Крукоўскі (1937—2022) — беларускі мастак-плякатыст, журналіст. Адзін з аўтараў дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня», стваральнік больш як дзьвюхсот плякатаў разнастайнай тэматыкі.
  • Юрась Ляўкоў (нар. 1964) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурту N.R.M.

Выпускнікі

  • Сяргей Касьцюкевіч (нар. 1923) — машынабудаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафэсар (1984). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1975), пазьней працаваў у БНТУ
  • Яўген Сідаровіч (нар. 1939) — беларускі навуковец у галіне будаўнічае мэханікі. Доктар тэхнічных навук (2001), пазьней працаваў у БНТУ
  • Аляксандар Лакотка (нар. 1955) — беларускі архітэктар, этнограф. Доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), акадэмік НАН РБ, сябра Саюзу архітэктараў Беларусі
  • Тамара Чарняўская (нар. 1934) — беларускі гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры, пазьней працавала ў БНТУ
  • Барыс Батура (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту (2000—2008), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Менскага аблвыканкаму (з 2010). Генэрал-маёр рэзэрву (2011).
  • Леў Чайлытка (1938—1997) — заслу­жаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1993)
  • Віктар Даніленка (1936—2017) — беларускі дыплямат
  • Аляксандар Герасіменка (1946—2017) — беларускі палітык і дыплямат
  • Кастусь Тарасаў (1940—2010) — беларускі пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі
  • Яўген Шмыгалёў (1927 або 1928—2000) — інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці»
  • Генадзь Навіцкі (нар. 1949) — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (2001—2003), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2003—2008)
  • Міхаіл Марыніч (1940—2014) — былы міністар замежнаэканамічных сувязяў, былы дэпутат беларускага парлямэнту, былы амбасадар Беларусі ў Латвіі, былы палітвязень. Кандыдат эканамічных навук (1996). Старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту (1990—1991)
  • Вячаслаў Кебіч (1936—2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год
  • Павал Марыеў (нар. 1938) — беларускі палітык. Герой Беларусі, доктар тэхнічных навук, заслужаны работнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін Жодзіна і Менскай вобласьці (2008). Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003—2008)
  • Уладзімер Папруга (нар. 1960) — беларускі архітэктар-рэстаўратар
  • Анатоль Кулагін (нар. 1947) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (1986)
  • Уладзімер Патупчык (нар. 1958) — беларускі дзяржаўны дзяяч
  • Віктар Бура (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010). Амбасадар Ў Кітаі (2011—2016)
  • Уладзімер Сямашка (нар. 1949) — беларускі дзяржаўны дзяяч, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі
  • Аляксандар Азярэц (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (2006—2013)
  • Алесь Асташонак (1954—2004) — беларускі літаратар, перакладчык
  • Леанід Анфімаў (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
  • Тамара Габрусь (нар. 1945) — беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Доктар мастацтвазнаўства. Сябра Савету па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003).
  • Юры Быкаў (нар. 1964) — ксёндз магістар
  • Уладзімер Навіцкі (нар. 1954) — беларускі спартовы журналіст, спартовы тэлекамэнтатар. Начальнік аддзела камэнтароў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі спартовага вяшчаньня Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь.
  • Віталь Рымашэўскі (нар. 1975) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі»
  • Мікалай Ладуцька (нар. 1959) — колішні старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту; генэрал-маёр
  • Юры Чыж (нар. 1963) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі
  • Фёдар Стрыкаў (нар. 1947) — ганаровы дарожнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня (2004—2008)
  • Яўген Ліпковіч (нар. 1958) — беларускі грамадзкі актывіст і блогер
  • Аляксандар Кулікоўскі (нар. 1906) — вучоны ў галіне мэханізацыі торфаздабычы, кандыдат эканамічных навук, кандыдат тэхнічных навук
  • Аркадзь Моркаўка (1900—1957) — беларускі паэт
  • Сяргей Ханжанкоў (1942—2016) — арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадох і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску
  • Ігар Войтаў (нар. 1961) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Доктар тэхнічных навук. Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях (2009—2013).
  • Мікалай Зайчанка (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь (2003—2009). Кандыдат эканамічных навук.
  • Максім Клімковіч (нар. 1958) — беларускі пісьменьнік, драматург
  • Пётар Пётух (нар. 1950) — старшыня Менскага аблвыканкама (1994—1998), генэральны дырэктар «Белтрансгаз» (1998—2004)
  • Алесь Белы (нар. 1968) — беларускі гісторык. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя. Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году і Прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі за найлепшую кнігу па гісторыі Беларусі 2013 году.
  • Алег Масьліеў (нар. 1978) — беларускі архітэктар
  • Іван Арабейка (нар. 1942) — беларускі паэт
  • Леанід Лукша (1930—2011) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафэсар. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі.
  • Уладзімер Юрэвіч (1916—2005) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Адказны сакратар Камітэту па дзяржаўных прэміях БССР (з 1985). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953 году. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1976). Дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы (1970—1972).
  • Упендра Махата (нар. 1960) — нэпальскі прадпрымальнік, дыплямат. Ганаровы генэральны консул Каралеўства Нэпал у Рэспубліцы Беларусь, прэзыдэнт Расейска-нэпальскай палаты па камэрцыі і прамысловасьці. Кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў БНТУ (2007). Прадпрымальнік году РФ (2007).

Выкладчыкі

  • Юры Чантурыя (нар. 1949) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Доктар архітэктуры, прафэсар. Чалец-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, замежны чалец Расейскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.
  • Мікола Купава (нар. 1946) — беларускі мастак. Уладальнік найвышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплёма і мэдаля імя Францішка Скарыны, ляўрэат прэміі Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі, пераможца конкурсу «Вечныя месты». Сябра Саюзу мастакоў (з 1978).
  • Анатоль Мяцельскі (нар. 1950) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1998), прафэсар (1999).
  • Генадзь Лаўрэцкі (нар. 1958) — беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства. Узначальвае архітэктурна-мастацкую раду Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы.
  • Лявон Більдзюкевіч (1895—1942) — беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч.
  • Уладзімер Стральцоў (1905—2001) — беларускі й расейскі кінарэжысэр, аўтар шэрагу кінастужак. Сябар Саюзу кінэматаграфістаў БССР ад 1957.
  • Міхась Гурын (нар. 1941) — беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1991).
  • Мікалай Мікулік (нар. 1932) — беларускі навукоўца ў галіне прыкладной матэматыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафэсар (1991). Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995).
  • Міхась Бельскі (1921—1988) — беларускі мастак, графік.
  • Леанід Ліпінскі (1921—1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафэсар (1974).
  • Захар Дудзіч (1913—2002) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафэсар (1970).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт ГісторыяБеларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт ФакультэтыБеларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт Падпарадкаваныя ўстановыБеларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт НавучэнцыБеларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт ВыпускнікіБеларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт ВыкладчыкіБеларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт КрыніцыБеларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт Вонкавыя спасылкіБеларускі Нацыянальны Тэхнічны ЎнівэрсытэтВышэйшая навучальная ўстановаУнівэрсытэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер Арлоў (гісторык)23 красавікаБялуха (гара)Чорная дзірка1874Юрась СьвіркаЛіпкі (этнаграфічная група)АльпыЯзафат КунцэвічСьпіска капітулаНемцыЮрмалаМіхась ДаніленкаВыказьнікРусіфікацыя БеларусіАс (імя)Крама (гурт)ВікіцытатнікЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуВялікае Княства ЛітоўскаеТаксіАндрэй ХадановічМы выйдзем шчыльнымі радаміАральны сэкс640Альгерд БахарэвічГорадСтаніслаў ВалодзькаHromadske.TVМікола ЕрмаловічПабуджальны сказЛявон БаразнаІван ШамякінЯнка СіпакоўПалута БадуноваНазоўнікКліўлэндзкае пагадненьнеМарына ВасілеўскаяПлястмасаБеларусьВільгетБайкаЗямля пад белымі крыламіКаханьне без пранікненьня2018Халодная вайнаЭстоніяІнданэзіяФрыдрых ШылерСказГорадняЧарнобыльская катастрофаВорная зямляМікола МятліцкіДрапежныя птушкіДанецкая народная рэспублікаЧарлз ДарвінПанцеляймон ПанамарэнкаКордаваРасеяБаскетбол26 красавікаПошукавая аптымізацыяГалаўны больГарбатаТаварны знакЭўрапейскі ЗьвязЦмокГеранім Друцкі-ЛюбецкіФундацыя «Вікімэдыя»Пастава на каленяхАрхеалёгіяУладзіслаў ГарбацкіБДСМПорнгабУсходнеславянскія мовыISO 4217🡆 More