Антоні Падуанскі (па-лацінску: Antonius Patavinus, па-італьянску: Sant'Antonio di Padova, па-партугальску: Santo António de Lisboa; 15 жніўня 1195 — 13 чэрвеня 1231), Фэрнанда дэ Буён (Фэрнанду дэ Бульёйньш, па-партугальску: Fernando de Bulhões) — каталіцкі сьвяты, прапаведнік, адзін з самых знакамітых францішканаў.
Антоні Падуанскі | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 жніўня 1195 |
Памёр | 13 чэрвеня 1231 (35 гадоў) |
Дзень памяці | 13 чэрвеня |
Нарадзіўся ў 1195 годзе у Лісабоне (Партугалія) і на хросьце атрымаў імя Фернандо. Ва ўзросьце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў сьвятарскае пасьвячэньне. Моцна ўражаны пакутніцтвам пяці францысканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францысканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоні. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.
Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэньня апынуўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасьці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казаньням ён хутка стаў папулярным. Аднойчы паслухаць яго сабралася каля 30 тысяч чалавек! Пэўны час сьвяты правёў у Францыі, а пасьля вяртаньня ў Італію пасяліўся ў Падуі. Сьвяты Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалёгіі для Меншых Братоў, настаўнікам францысканцаў.
Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 году і менш чым праз год быў кананізаваны.
Рэліквіі сьвятога Антонія знаходзяцца ў прысьвечанай яму базыліцы ў Падуі, дзе адбываецца так шмат цудаў, што сьвяты Бонавентура нават аднойчы сказаў: «Калі шукаеш цудаў, ідзі да Антонія». Сьвяты быў абвешчаны доктарам Касьцёлу (doctor evangelicus — эвангельскі доктар). Сьвяты Антоні — адзін з найбольш шанаваных сьвятых у Каталіцкім Касьцёле і вельмі папулярны ў народнай пабожнасьці: зьяўляецца, між іншым, апекуном закаханых, сужэнцаў, падарожных; ахоўвае ад неўраджаю і дапамагае знаходзіць згубленыя рэчы.
Сьвяты Антоні лічыцца заступнікам Лісабону і Падуі. У яго гонар названы горад Сан-Антоніё ў ЗША. Таксама ён лічыцца заступнікам бедных і вандроўнікаў. Да сьвятога Антонія зьвяртаюцца, каб ён дапамог знайсьці страчаныя рэчы. З канца XIX стагодзьдзя распаўсюдзіўся звычай называць ахвяраваньні на бедных, сабраныя ў царкве — «хлеб Сьвятога Антонія».
Сьвятога Антонія лічылі сваім заступнікам шматлікія царкоўныя братэрства. Існуе невялікая жаночая манаская кангрэгацыя — «сёстры Сьвятога Антонія», якая займаецца дабрачыннай дзейнасьцю.
Успамін 13 чэрвеня.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Антоні Падуанскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.