Элемэнта́рная часьці́нка — у сваім першапачатковым значэньні гэта першасная, далей нераскладальная часьцінка.
З элемэнтарных часьцінак складаецца ўся матэрыя. У сучаснай фізыцы гэты тэрмін звычайна ўжываецца не ў сваім дакладным значэньні, а меней строга — для азначэньня вялікай групы драбнюткіх часьцінак матэрыі, падпарадкаваных умове, што яны не зьяўляюцца атамамі або атамнымі ядрамі (выключэньне — пратон). На цяперашні час налічваецца больш за 400 элемэнтарных часьцінак. Элемэнтарныя часьцінкі існуюць у вельмі малым маштабе — нябачным воку чалавека. Сучасная экспэрымэнтальная тэхніка дасягнула такога высокага ўзроўню разьвіцьця, што існаваньне элемэнтарных часьцінак — такая ж фізычная рэальнасьць, як і звыклыя чалавеку аб’екты. Вывучэньнем элемэнтарных часьцінак займаецца спэцыяльны разьдзел фізыкі. Паводле сучасных уяўленьняў, усе элемэнтарныя часьцінкі апісваюцца фізычнай тэорыяй, якая завецца Стандартнай мадэльлю. Паводле яе ўсе элемэнтарныя часьцінкі клясыфікуюцца на кваркі, лептоны (электроны, мюоны і нэўтрына) і пераносчыкі ўзаемадзеяньняў (напрыклад, W- і Z-базоны, фатоны, глюоны). З кваркаў складаюцца гадроны, якія ўдзельнічаюць у моцным узаемадзеяньні (пратоны, нэўтроны, мэзоны, рэзанансы). Кожная элемэнтарная часьцінка характарызуецца шэрагам парамэтраў — масай у спакоі, электрычным зарадам, сьпінам, часам жыцьця. У большасьці часьцінак існуюць адпаведныя антычасьцінкі, напрыклад, існуе антынэўтрон, пазытрон — антычасьцінка электрона. Антычасьцінкі маюць гэткую ж самую масу, што і часьцінка, але процілеглы электрычны зарад. У залежнасьці ад сьпіну часьцінкі клясыфікуюцца на базоны (цэлы сьпін — 0, ±1 і г. д., падпарадкоўваюцца статыстыцы Базэ-Айнштэйна) і фэрміёны (паўцэлы сьпін, 1/2 і г. д., падпарадкоўваюцца статыстыцы Фэрмі-Дырака).
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Элемэнтарная часьцінка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.