Эдўард Vii: Кароль Ангельшчыны

Эдўард VII (анг.

Edward VII; 1841, Лёндан — 1910, там сама) — кароль Вялікабрытаніі і Ірляндыі, імпэратар Індыі з 22 студзеня 1901, аўстрыйскі фэльдмаршал (1 траўня 1904), першы з Саксэн-Кобург-Гоцкай (заразь Віндзарскай) дынастыі.

Эдўард VII
Кароль
Эдўард Vii: Жыцьцяпіс, Вонкавыя спасылкі
Каранацыйны партрэт (Люк Філдэс(en), 1901 г.)
Эдўард Vii: Жыцьцяпіс, Вонкавыя спасылкіЭдўард Vii: Жыцьцяпіс, Вонкавыя спасылкі 8-ы кароль Вялікабрытаніі і Ірляндыі
22 студзеня 1901 — 6 траўня 1910
Каранацыя 9 жніўня 1902
Папярэднік Вікторыя
Наступнік Георг V
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Альбэрт-Эдўард Саксэн-Кобург-Гоцкі
Нарадзіўся 9 лістапада 1841, Лёндан, Ангельшчына
Памёр 6 траўня 1910, Лёндан, Ангельшчына
Пахаваны 20 траўня 1910, Ўіндзар, графства Бэркшыр, Ангельшчына
Нашчадкі 3 сыны: Альбэрт-Віктар(en) (1864—1892), Георг V (1865—1936), Аляксандар-Джон (1871); 3 дачкі: Луіза(en) (1867—1931), Вікторыя(en) (1868—1935), Мод Ўэльская (1869—1938)
Каралеўскі дом Саксэн-Кобург-Гоцкі
Дынастыя Саксэн-Кобург-Гоцкая
Жонка Аляксандра Дацкая (з 1863 г.)
Бацька Альбэрт Саксэн-Кобург-Гоцкі(en)
Маці Вікторыя
Узнагароды

Ордэн Падвязкі (1841), ордэн Зоркі Індыі(en) (1861), ордэн Лазьні (1865), ордэн Чартапалоху (1867), ордэн сьвятога Патрыка(en) (1868), ордэн сьвятых Міхаіла і Георгія(en) (1877), ордэн Вікторыі(en) (1896).

Замежныя:
Ордэн Залатога руна
Ордэн Залатога руна
(1852), ордэн Вежы і Меча(pt) (1859), ордэн Ганаровага легіёну (1863), ордэн Серафімаў (1864), ордэн сьвятога Стэфана(hu) (1867), ордэн Чорнага арла (1869), ордэн сьвятога Андрэя(ru) (1874), ордэн сьвятога Олафа(no) (1874), ордэн Карласа III(es) (1876), ордэн Дацкага сьцяга(da) (1901), ордэн Зоркі Этыёпіі(en) (1901), ордэн Хрызантэмы(ja) (1901), ордэн Ханэдана Алі Асмана(tr) (1902), ордэн Слана, ордэн сьвятога Губэрта(de), ордэн Паўднёвага Крыжа(pt), ордэн Белага слана(th), ордэн Сьвятога Дабравешчаньня(it)
Подпіс Эдўард Vii: Жыцьцяпіс, Вонкавыя спасылкі

Старэйшы сын каралевы Вікторыі і прынца-кансорта Альбэрта Саксэн-Кобург-Гоцкага, быў зьвязаны з манаршымі дамамі ўсяе Эўропы. Да свайго ўкаранаваньня ён зьяўляўся спадкаемцам трону і насіў тытул прынца Ўэйлзкага долей, ніж хто-кольвяк зь яго папярэднікаў. Пад час доўгага праўленьня яго маці, ён быў амаль адсунуты ад палітычнае ўлады, і ўвасабляў некіроўную эліту Брытаніі. Шмат падарожнічаў як па самой Вялікабрытаніі, так і за яе межамі для выкананьня цырыманіяльных абавязкаў. Ягоныя туры па Паўночнай Амэрыцы ў 1860 годзе і па Брытанская Індыі ў 1875 годзе сталіся папулярнымі і пасьпяховымі, але праз пагалоскі аб ім, як аб зацятым плэйбоі ён сапсаваў адносіны з маці. Як кароль, адыграў значную ролю ў мадэрнізацыі брытанскага флёту і рэарганізацыі войска пасьля Другой англа-бурскай вайны. Садзейнічаў добрым стасункам паміж Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі, у прыватнасьці, Францыяй, атрымаўшы мянушку «Міратворац», але стаўляньне да пляменьніка, кайзэра Вільгельма II, было значна больш нацягнутым.

Жыцьцяпіс

Дзяцінства і маладосьць

Нарадзіўся ў 10:48 раніцы 9-га лістапада 1841 году ў Бэкінгэмскім палацы (Лёндан). Быў старэйшым сынам і другім дзіцём брытанскай каралевы Вікторыі і яе мужа (і стрыечнага брата) прынца Альбэрта Саксэн-Кобург-Гоцкага. Быў ахрышчаны як Альбэрт-Эдўард у капліцы Сьвятога Георгія (Ўіндзар) 25 студзеня 1842 году. Імя атрымаў у гонар бацькі Альбэрта і дзядулі па кудзелі (матчынай лініі) Эдуарда-Аўгуста, герцага Кенцкага. Быў вядомы як Бэрці ў сям’і на працягу ўсяго жыцьця. Бацькі вызначылі для сына некалькі рэпэтытараў адмыслова для падрыхтоўкі на канстытуцыйнага манарха. У хатнім навучаньні адставаў ад старэйшай сястры Вікторыі (1840—1901) і насуперак стараньню не апраўдаў спадзёваў бацькоў. Аднак канцлер скарбу Бэнджамін Дызраэлі (1852, 1858—1859) адзначыў яго таварыскасьць, тактоўнасьць і міласьць. У кастрычніку 1959 г. паступіў у Оксфардзкі ўнівэрсытэт (каледж храма Хрыста(en)), дзе паказаў дастаткова здавальняльныя вынікі. У 1861 г. перайшоў у Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (каледж сьвятой Тройцы(en)), дзе пасьпяхова вывучаў гісторыю.

У 1860 г. наведаў Канаду са статутнымі мерапрыемствамі ў якасьці спадкаемцы брытанскага трону. У ЗША сустрэўся з прэзыдэнтам Джэймзам Б’юкэнэнам (1857—1861), які ў 1853—1856 гг. быў прадстаўніком ЗША ў Брытаніі. Таксама наведаў магілу Джоржа Вашынгтона. Ягонымі суразмоўцамі сталіся пісьменьнікі Генры Лонгфэлоў, Р. У. Эмэрсан, А. У. Холмс. Тур стаўся выдатным як з дыпляматычнага, так і з асабістага пляна для характара маладога прынца. Атрымаў чын палкоўніка 9 лістапада 1858 г., але маці забараніла сыну пайсьці на вайсковую службу. Улетку 1861 г. на манэўрах ў ірляндзкім графстве Кілдэр афіцэры Грэнадэрскай гвардыі зладзілі 3 начныя сустрэчы Эдўарда зь мясцовай акторкай Нэлі Кліфдэн, за што Эдўард атрымаў вымову ад хворага бацькі пры канцы лістапада ў Кембрыджы.

У верасьні 1861 г. быў накіраваны ў Нямеччыну з нагоды назіраньня за вайсковымі манэўрамі дзеля знаёмства з дацкай прынцэсай Аляксандрай, якая здолела выклікаць прыязнасьць Эдўарда. 14 сьнежня бацька Эдўарда памёр ад хваробы, што маці паставіла ў віну сыну. 10 сакавіка 1863 г. ва ўзросьце 21 году абвянчаўся з 18-гадовай дацкай прынцэсай Аляксандрай у капліцы Св. Георгія (Ўіндзар). У 1864 г. сустрэўся з італьянскім сэнатарам Джузэпэ Гарыбальдзі (1861—1882), чым выклікаў абурэньнем маці. Узімку 1871 г. на поўначы Ёркшыра перахварэў на брушны тыф. 1 траўня 1872 г. у Крышталёвым палацы (Лёндан) яго выздараўленьне адзначылі канцэртам «Табе, Божа»(en) паводле кампазытара Артура Салівана(en).

У кастрычніку 1875 г. адплыў з 8-месячным візытам у Брытанскую Індыю. У лісьце ад 30 лістапада 1875 г. былому міністру замежных справаў Брытаніі Грэнвілу Левэсану-Гаэўру(en) (1851—1852, 1870—1874) пісаў: «Калі ў чалавека чорны твар ці рэлігія, што адрозьніваецца ад нашае ўласнай, то гэта не падстава, каб ён разглядаўся як скаціна». Пры канцы візыту Парлямэнт Вялікабрытаніі надаў яго маці тытул імпэратрыцы Індыі.

У 1880-я гг. наведваў у Парыжы (Францыя) бардэль «Лё-Шабанэ», што адчыніўся ў 1878 г. побач з Люўрам. У Ангельшчыне меў некалькі каханак па-за шлюбам. 14 студзеня 1892 г. старэйшы сын Альбэрт-Віктар памёр у 28-гадовым узросьце амаль адразу пасьля заручынаў. 4 красавіка 1900 г. перанёс замах пад час паездкі ў Данію, які быў пратэстам супроць англа-бурскай вайны. Пятнадцацігадовы бэльгійскі падданы Жан-Батыст Сіпіда быў апраўданы бэльгійскім судом праз сваю няпоўнагадовасьць.

У сувязі з захапленьнем кулінарнымі прысмакамі абхват таліі напярэдадні каранацыі склаў 122 см.

На стальцы

22 студзеня 1901 году памерла каралева Вікторыя. Афіцыйная каранацыя была заплянавана на 26 чэрвеня, але за 2 дні да гэтага прынцу быў пастаўляны дыягназ апэндыцыту. На той час гэта не была дробязь, але апэрацыя прайшла пасьпяхова і прынц Альбэрт-Эдўард быў каранаваны 9 жніўня 1902 году як кароль Вялікабрытаніі, кароль дамініёнаў і Імпэратар Індыі Эдуард VII і яго папулярнасьць была невярагоднай, магчыма, найбольшай з часоў Эльжбеты Вялікай, што ў ва многім было вынікам шчодрасьці караля, бо фінансы знаходзіліся ў выдатным стане праз умелае імі кіраваньне, што ў сваю чаргу было зьвязана з адсутнасьцю ў караля антысеметызму. Эдуард адрамантаваў каралеўскія палацы, аднавіў традыцыйны цырыманіял, прыкладам, адкрыцьцё Парламянту, і сканцэнтраваў сваю ўвагу на замежных справах і справах развою вайсковый моцы Імпэрыі.Былі зьдейсьняны некалькі важкіх замежных візытаў, прыкладам, у Францыю і ў Рым, дзе ён сустракаўся з Папам. Эдуарда называлі «Дзядзячкам Эўропы» празь яго крэўныя сувязі з замежнымі манархамі, і гэта было на руку Брытаніі. Расея, Гішпанія, Швэцыя, Румынія, Грэцыя, Нарвэгія, Данія, Баўгарыя, Партугалія, Бэльгія — вось сьпіс яго сваяцтва. Адзіным выключэньнем, дзе добрыя адносіны ня складваліся была асоба яго пляменьніка Вільгельма ІІ і Нямеччыны. Эдуард стаў першым каралём Брытаніі, хто наведаў з афіцыйным візытам Расею і Швэцыю. Ва ўнутраннай палітыцы, прыкладам ірляндзкім пытаньні ці пашырэньні правоў жанчынаў, ён хутчэй прытрымліваўся асьцярожных і кансэрватыўных поглядаў. Эдуард быў зацятым курцом, што справакавала на прыканцы жыцьця хранічны бранхіт і праблемы з сэрцам. Памёр ён амаль апоўдні, астатнімі яго словамі былі: «Так, я чуў пра гэта, я вельмі рады». Тычыліся яны перамогі на скачках яго ўлюбёнай кабылы. Разьвітацца з каралём прыйшлі боляй за 400 000 чалавек. Пахаваньне, што адбылося 20 траўня 1910 году сабрала ўвесь Вышэйшы сьвет тагачаснай арыстакратычнай Эўропы. Сабрала ў астатні раз.

Вонкавыя спасылкі

Эдўард Vii: Жыцьцяпіс, Вонкавыя спасылкі  Эдўард VIIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Tags:

Эдўард Vii ЖыцьцяпісЭдўард Vii Вонкавыя спасылкіЭдўард ViiАнгельская моваВялікабрытанія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УНІАНБардэльБеларусыРэклямаЗнак бядыНа ростаняхАляксандар Лукашэнка7 (лік)ВейшнорыяVPNСпадарожнікі СатурнаЯнка БрыльВінцэсь МудроўЛіцьвіныЯдвігін Ш.ЗямляЧыгункаПрыбытакСельская гаспадаркаАнальны сэксПарнаграфія ў ІталііДыялектДругі падзел Рэчы ПаспалітайБудынакВасіль БыкаўТэхналёгіяАпэрацыйная сыстэмаАляксандар КосінецРод (біялёгія)Уліковы запіс MicrosoftВадзім СаранчукоўЗнак бяды (фільм)f0groПастава на каленяхПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуfvrneГенадзь ШутаўМіс СусьветХарэйРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуНарэйкаМалайзіяЛявон БаразнаПарнаграфія для жанчынГомельБеларускі альфабэтБуркіна-ФасоЛязьбійская парнаграфіяСэкс-турызмМіхась БашлакоўАгнешка Рамашэўская-ГузыГенадзь Валер’евіч Шутаў2006Грыгарыянскі каляндарФАзіяЯн ЧэрскіВайшнорыяМарат КазейРужанскі палацПарк цёмнага небаNokia 2600Ніл ГілевічПарыжКаханьне без пранікненьняІксвідэа23 красавікаАкторы парнафільмаўВінцэнт СарагоскіКрывічы2011Зьвязда (Менская вобласьць)Прыродны газ🡆 More