Цюменская Вобласьць

Цюме́нская во́бласьць (па-расейску: Тюменская область) — вобласьць у цэнтры Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Цюмень. Вобласьць уваходзіць ува Ўральскую фэдэральную акругу, мяжуе з Чалябінскай, Курганскай, Сьвярдлоўскай абласьцямі, Краснаярскім краем, Рэспублікай Комі й Казахстанам. У склад вобласьці ўваходзяць Ханты-Мансійская й Ямала-Ненецкая аўтаномныя акругі. Рэгіён ёсьць адзіным у Расеі, які распасьціраецца ад Арктычнага акіяна на поўначы да дзяржаўнай мяжы на поўдні, але з улікам аўтаномных акругаў. Створана як вобласьць РСФСР 14 жніўня 1944 году.

Цюменская вобласьць
Тюменская область
Цюменская Вобласьць
Герб
Цюменская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Уральская фэдэральная акруга
Заходне-Сыбірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Цюмень
Дата ўтварэньня 14 жніўня 1944
Губэрнатар Уладзімер Якушаў
Насельніцтва (2010)
3 430 196 (11-е месца)
Шчыльнасьць 2,4 чал./км²
Плошча 1 435 200 км² (3-е месца)
Месцазнаходжаньне Цюменскай вобласьці
Цюменская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +6
Код ISO 3166-2 RU-TYU
Код аўтам. нумароў 72
Афіцыйны сайт
Цюменская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Цюменская вобласьць, без уліку аўтаномных акругаў, у асноўным знаходзіцца на Сярэднім Урале. Паводле плошчы яна займае трэцяе месца па Расеі, саступаючы толькі Якутыі й Краснаярскаму краю, і першае месца сярод чатырох абласьцей Уральскай фэдэральнай акругі, з улікам аўтаномных акругаў. Самая паўночная кропка Цюменскай вобласьці разьмяшчаецца на паўвостраве Ямал — мыс Скуратава (73° 30' п. ш.), самая заходняя — ля вытокаў ракі Паўночная Сосьва (58° 50' у. д.), крайняя ўсходняя — у Ніжневартаўскім раёне ля вытокаў ракі Вах (86° 00' у. д.), крайняя паўднёвая — у Сладкоўскім раёне, на мяжы з Казахстанам (55° 10' п. ш.).

Карысныя выкапні

У Цюменскай вобласьці сканцэнтравана асноўная частка запасаў нафты й газу краіны. Агульны аб’ём пошукава-разьведвальных бурэньняў перавысіў 45 млн мэтраў. Здабыча нафты засяроджана ў сярэднім Прыоб’і. Газ здабываецца пераважна ў паўночных раёнах. Буйныя радовішчы нафты — Самотлорскае, Прыобскае, Халмагорскае, Красналенінскае, Фёдараўскае, газу — Урэнгойскае, Мядзьведжае, Ямбурскае. Глыбіня заляганьня складае ад 700 м да 4 км. Акрамя таго ў рэгіёне зьдзяйняецца здабыча торфу, сапрапэляў, кварцавых пяскоў, вапнякоў. Разьведана каля 400 радовішчаў сыравіны для вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.

Рудныя карысныя выкапні й каштоўныя камяні адкрыты на ўсходнім схіле Прыпалярнага й Палярнага Ўрала (у прыватнасьці, радовішчы волава, медзі, храмітаў).

Гідраграфія

Па тэрыторыі вобласьці працякае больш за 70 тысячаў вадацёкаў працягласьцю больш за 10 км, іхняя сумарная даўжыня складае 584 400 км. Найбуйнейшыя рэкі вобласьці — Об (185 км³/год) і Іртыш (36,5 км³/год) — маюць суднаходнае значэньне. У вобласьці разьмешчана прыкладна 70 тысячаў азёраў. На поўначы й у цэнтральнай частцы распаўсюджаныя тэрмакарставыя й балотныя азёры, на поўдні — бясьцёкавыя салёныя вадаёмы ў паніжэньнях рэльефу.

Насельніцтва

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 3 430 196 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы, сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць татары й украінцы.

Карэнныя народнасьці складаюць ненцы, ханты, мансі, селькупы, сыбірскія татары.

Эканоміка

У 2013 годзе таваразварот Цюменскай вобласьці зь Беларусьсю перавысіў 6 млрд даляраў.

Прамысловасьць

Паводле аб’ёму вырабленай прамысловай прадукцыі вобласьць займае першае месца ў Расеі. Асноўнай галіной спэцыялізацыі зьяўляецца паліўная прамысловасьць, на долю якой прыпадае 86,4% аб'ёму прамысловай вытворчасьці вобласьці. Значная частка нафты (64%) й газу (91%) краіны здабываецца ў Цюменскай вобласьці. За 2003 год здабыта 283 млн тон нафты й газавага кандэнсату, 564 млрд м³ прыроднага газу.

Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны ажыцьцяўляецца заводамі ў гарадох Губкінскім, Мураўленка, Сургуце; Белазерскім і Паўднёва-Балыскім ГПЗ. У Табольску разьмешчана найбуйнейшае ў Расеі прадпрыемства нафтахімічнай прамысловасьці — Табольскі нафтахімічны камбінат. У ягоны склад уваходзяць некалькі магутных вытворчасьцей па перапрацоўцы нафты й газу.

Каэфіцыент спэцыялізацыі па нафце складае 30, па газу — 41. Асноўная накіраванасьць прадпрыемстваў машынабудаваньня (3,6%): нафтапрамысловая, геолягаразьведвальная, нафтаперапрацоўчае абсталяваньне, трактарныя прычэпы, дрэваапрацоўчыя станкі.

Сельская гаспадарка

Вобласьць адрозьніваецца суровымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, 90% тэрыторыі аднесена да раёнаў Ускрайняй Поўначы ці прыраўнанае да іх. Толькі 3% тэрыторыі вобласьці займаюць сельскагаспадарчыя вучасткі. Больш спрыяльныя кліматычныя ўмовы поўдня дазваляюць вырошчваць збожжа, бульбу, гародніну, грубыя й сакавітыя кормы. Наяўнасьць вялікіх плошчаў сенакосаў і пашы стварае спрыяльныя ўмовы для малочна-мясной жывёлагадоўлі. Тут вырабляецца каля 80% сельскагаспадарчай прадукцыі вобласьці. Сельскагаспадарчыя арганізацыі аўтаномных акругаў спэцыялізуюцца на вытворчасьці малака, яек, агародніны абароненага грунту. Разьвітыя традыцыйныя для карэнных народаў Поўначы промыслы — аленегадоўля й рыбалоўства.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Цюменская Вобласьць  Цюменская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Цюменская Вобласьць ГеаграфіяЦюменская Вобласьць НасельніцтваЦюменская Вобласьць ЭканомікаЦюменская Вобласьць КрыніцыЦюменская Вобласьць Вонкавыя спасылкіЦюменская ВобласьцьАрктычны акіянВобласьцьКазахстанКраснаярскі крайКурганская вобласьцьМестаРСФСРРасейская моваРасеяРэспубліка КоміСьвярдлоўская вобласьцьУральская фэдэральная акругаХанты-Мансійская аўтаномная акругаЦюменьЧалябінская вобласьцьЯмала-Ненецкая аўтаномная акруга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДэмакратыяПарнаграфія ў ЗШАВострая брамаКузьма ЧорныМастурбацыяСусьветнае павуціньнеНіл ГілевічАнальны сэксАкторы парнафільмаўВіктар ШніпАлесь КлышкаЛацінская моваАляксей ДудараўВялікабрытанія27 красавікаTor BandБеларуская граматыка для школ (1918)ШтрэйкбрэхерКрумкачФэрамоныАчарэцінаЛіцэнзіі Creative CommonsБеларускі рубельМарыя АнтуанэтаПамылкаРакета-носьбітБеларускі нацыянальны стройМастацкая літаратураЮры ГумянюкДомінік Собаслаі2005БуйвідЗдароўеАзіяМурза (страва)Слоўнік НасовічаМ’янмаСубтытрыМаксім ЛужанінВалянцін АкудовічПак (спадарожнік Урана)Андрэй ХадановічСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВершаваны памерБеларусьАвечкаПорнасайт1891Парнаграфія для жанчынЛетувісыПрымакі (п’еса)Жанна Некрашэвіч-КароткаяАлег ЯнкоўскіТрыбадызмМаланкаЛезьбіянстваАдвечным шляхамПалямонавічыСьвятлана АлексіевічМіхась Баразна25 красавікаЯва (імя)LinuxВагінальны сэксВінцэсь Мудроў1589Ніна МацяшБойрыкс (імя)WYSIWYGБаранавіцкі раёнЛюдміла СільноваБусел белы🡆 More