Сьвярдлоўская Вобласьць

Сьвярдло́ўская во́бласьць (па-расейску: Свердловская область) — вобласьць у цэнтры Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Екацярынбург. Вобласьць уваходзіць у Уральскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Курганскай, Чалябінскай абласьцямі, рэспублікамі Башкартастан і Комі, Пермскім краем і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай. Датай заснаваньня адміністрацыйнага цэнтру вобласьці лічыцца 1723 год, калі пачаў працу Казёны мэталюргічны завод на рацэ Ісець. У свой час вобласьць уваходзіла ў склад Сыбірскай губэрні, а потым у склад Заўральскай вобласьці Пермскай губэрні Расейскай імпэрыі. Створана як вобласьць РСФСР 17 студзеня 1934 году пры падзеле Ўральскай вобласьці, у сёньняшніх межах з 1938 году — пасьля вылучэньня зь ейнага склада Пермскай вобласьці.

Сьвярдлоўская вобласьць
Свердловская область
Сьвярдлоўская Вобласьць
Герб
Сьвярдлоўская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Уральская фэдэральная акруга
Уральскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Екацярынбург
Дата ўтварэньня 17 студзеня 1934
Губэрнатар Яўген Куйвашаў
Насельніцтва (2010)
4 298 030 (5-е месца)
Шчыльнасьць 22,1 чал./км²
Плошча 194 307 км² (17-е месца)
Месцазнаходжаньне Сьвярдлоўскай вобласьці
Сьвярдлоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +6
Код ISO 3166-2 RU-SVE
Код аўтам. нумароў 66, 96
Афіцыйны сайт
Сьвярдлоўская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Сьвярдлоўская вобласьць ёсьць найбуйнейшы рэгіён Уралу. Вобласьць займае сярэднюю, і ахоплівае паўночную часткі Ўральскіх гор, а таксама заходнюю ўскраіну Заходне-Сыбірскай раўніны. Найвышэйшы пункт — гара Канжакоўскі Камень (1569 м). Самы паўночны пункт — гара Яныгхачэчахль (1023,8 м).

Галоўныя рэкі: ракі басэйна Обі (Ісець, Тавда, Тура) і Камы (Чусавая, Уфа). Самыя буйныя азёры вобласьці — Пелымскі Туман (32,2 км²), Вагільскі Туман (31,2 км²).

Клімат

Клімат кантынэнтальны; сярэдняя тэмпэратура студзеня ад —16 да —20 ° C, сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад +16 да +19 °C; колькасьць ападкаў — каля 500 мм у год.

Расьліннасьць

У рэгіёне распаўсюджаны хваёвыя й зьмешаныя лясы, на крайнім паўднёвым усходзе ўчасткі лесастэпы.

Гісторыя

Тэрыторыя вобласьці была заселеная са старажытных часоў. На тэрыторыі вобласьці знойдзены шматлікія стаянкі старажытнага чалавека, датаваныя ад мэзаліту да жалезнага веку. Адміністрацыйная адзінка — Сьвярдлоўская вобласьць — была ўтворана (выдзелена з Уральскай вобласьці) 17 студзеня 1934 году.

Вобласьць двойчы была ўзнагароджана ордэнам Леніна — вышэйшым ордэнам СССР: у 1959 годзе «за дасягнутыя посьпехі па ўздыме жывёлагадоўлі, перавыкананьне пляна дзяржаўных закупак мяса» й у 1970 годзе «за вялікія посьпехі, дасягнутыя працаўнікамі вобласьці ў выкананьні заданьняў пяцігадовага пляна па разьвіцьцю народнай гаспадаркі».

Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва Сьвярдлоўскай вобласьці паводле перапісу насельніцтва 2010 году складае 4 298 030 чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (89,2%), другую па велічыні групу складаюць татары (3,8%), трэцюю — украінцы (1,2%).

Эканоміка

Колькасьць эканамічна актыўнага насельніцтва вобласьці на канец сакавіка 2006 году паводле ацэнак органаў дзяржаўнай статыстыкі склала 2343,3 тысячы чалавек. З гэтай колькасьці занята ў эканоміцы 2180,6 тысячы чалавек і 162,7 тысячы чалавек ня мелі занятку, але актыўна яго шукалі й, у адпаведнасьці з мэтадалёгіяй МАП, клясыфікаваліся як беспрацоўныя. Афіцыйна зарэгістраваныя ў органах дзяржаўнай службы занятасьці 41,7 тысячы беспрацоўных. Узровень агульнага беспрацоўя склаў 6,9%, зарэгістраванай — 1,8% да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва.

У структуры прамысловага комплексу дамінуюць чорная й каляровая мэталюргія (адпаведна 31% і 19% аб’ёму прамысловай вытворчасьці), узбагачэньне ўрану й узбагачэньне жалезнай руды, машынабудаваньне.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьвярдлоўская Вобласьць ГеаграфіяСьвярдлоўская Вобласьць ГісторыяСьвярдлоўская Вобласьць НасельніцтваСьвярдлоўская Вобласьць ЭканомікаСьвярдлоўская Вобласьць КрыніцыСьвярдлоўская Вобласьць Вонкавыя спасылкіСьвярдлоўская Вобласьць17 студзеня172319341938БашкартастанВобласьцьЕкацярынбургКурганская вобласьцьМестаПермскі крайРСФСРРасейская моваРасейская імпэрыяРасеяРэспубліка КоміУральская фэдэральная акругаХанты-Мансійская аўтаномная акругаЦюменская вобласьцьЧалябінская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прымакі (п’еса)Інструкцыя па трансьлітарацыіЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)1919Алесь АркушІгар БабкоўЛезьбіянства24 красавікаМэдаль Францішка СкарыныНавум ГальпяровічПростыя сказыАндрусь ГорватВіцебская вобласьцьВінцэсь МудроўVolvo CarsПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуПарнаграфія ў БеларусіФізычная падрыхтаванасьцьАляксей БацюкоўСельская гаспадарка БеларусіДотык пісі рукоюГердаСлоўнік НасовічаМенская вобласьцьМікола МятліцкіБаўгарская моваГалёнСьпіскі замакТып (біялёгія)Сямейства (біялёгія)МаскваУладзімер КараткевічЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць).smАлег СалтукДвукосьсеРэжым ЛукашэнкіКадзіла сармацкаеАлесь КлышкаЯзафат КунцэвічСяляваФранцыск СкарынаМікіта КрыўцоўВялікі выбухВіетнамская ВікіпэдыяДзеяслоўРадаслаў АстроўскіАвечкаАльгерд БахарэвічЯнка КупалаПарнаграфіяРэстаранБліныПесьня пра зубраУладзімер СьцяпанПабуджальны сказПорнасайтЯгмінДзейнікБаранавіцкі раёнГісторыя ПолацкуСьвятлана АлексіевічБялыніцкі абраз Маці БожайNokia 6500 classicДыялёгІсьляндзкі конь🡆 More