Чалябінская Вобласьць

Чаля́бінская во́бласьць (па-расейску: Челябинская область) — вобласьць на поўдні Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Чалябінск. Вобласьць уваходзіць у Уральскую фэдэральную акругу, мяжуе з Курганскай, Сьвярдлоўскай, Арэнбурскай абласьцямі, рэспублікамі Башкартастан і Казахстан. Створана як вобласьць РСФСР 17 студзеня 1934 году пры падзеле Ўральскай вобласьці.

Чалябінская вобласьць
Челябинская область
Чалябінская Вобласьць
Герб
Чалябінская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Уральская фэдэральная акруга
Уральскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Чалябінск
Дата ўтварэньня 17 студзеня 1934
Губэрнатар Міхаіл Юрэвіч
Насельніцтва (2010)
3 478 620 (9-е месца)
Шчыльнасьць 39,3 чал./км²
Плошча 88 529 км² (36-е месца)
Месцазнаходжаньне Чалябінскай вобласьці
Чалябінская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +6
Код ISO 3166-2 RU-CHE
Код аўтам. нумароў 74, 174
Афіцыйны сайт
Чалябінская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Чалябінская вобласьць ёсьць адна з паўднёвых частак Урала. Умоўная мяжа паміж Эўропай і Азіяй праводзіцца ў асноўным па межавым хрыбтам Уральскіх гор. Недалёка ад станцыі Уржумка Паўднёва-Ўральскай чыгунцы, 8 км ад Залатавуста, на перавале Ўралтаў, стаіць каменны слуп, на адным зь ягоных бакоў напісана «Эўропа», на іншым — «Азія». Гарады Залатавуст, Катаў-Іваноўскі, Сатка знаходзяцца ў Эўропе. Чалябінск, Траецк, Міяс — у Азіі, Магнітагорск — у абедзьвюх частках сьвета.

Плошча Чалябінскай вобласьці роўная 88,5 тысячы км². Працягласць вобласьці з поўначы на ​​поўдзень складае 490 км, з захаду на ўсход — 400 км. Геаграфічны цэнтар вобласьці разьмяшчаецца на правым беразе ракі Уй, у 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжнеўсцэлемава Уйскага раёна. Чалябінская вобласьць па тэрыторыі займае 5 месца з 8 рэгіёнаў Урала й 39 месца па Расеі. Агульная працягласьць межаў складае 2750 км.

Насельніцтва

Чалябінская вобласьць па колькасьці насельніцтва займае 3 месца з 8 рэгіёнаў Урала й 9-е месца ў Расейскай Фэдэрацыі (на 2005 год). Вобласьць ёсьць найбольш шчыльна населеная на й другая пасьля Сьвярдлоўскай вобласьці па ўзроўні урбанізацыі, бо ўдзельная вага гарадзкога насельніцтва складае 81,4%. Па шчыльнасьці насельніцтва Чалябінская вобласьць ― 24-й рэгіён у Расеі без уліку Масквы й Санкт-Пецярбурга, а па ўзроўні урбанізацыі ― 9-й, без уліку аўтаномных акругаў.

Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (82,3%). Другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца татары (5,7%), потым башкіры (4,6%), украінцы (2,14%), казахі (1,01%). Беларусы зьўяляюцца сёмай па колькасьці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 17 355 чалавек.

Эканоміка

Па аб’ёму прамысловай вытворчасьці на Урале Чалябінская вобласьць саступае толькі Сьвярдлоўскай. У структуры ейнай прамысловасьці рэзка вылучаецца чорная мэталюргія, на якую прыпадае каля паловы выпускаемай прадукцыі. Доля чорнай мэталюргіі ў 1991 годзе складала толькі 37,8%, а ў 2003 годзе ― 59,3%. На другім месцы стаіць машынабудаваньне. Доля машынабудаваньня й мэталаапрацоўкі ў 1991 годзе складала 30,0%, а ў 2003 годзе ― 15,2%. Гэтыя галіны разам з каляровай мэталюргіяй даюць амаль 50% усёй прамысловай прадукцыі.

Чорная мэталюргія, па маштабах якой вобласьць ня мае сабе роўных у краіне, прадстаўлена аднымі з найбуйнейшых мэталургічных камбінатаў у Магнітагорску й Чалябінску, пераробныя заводамі, прадпрыемствамі па вытворчасьці фэрасплаваў і сталёвых трубаў. У каляровай мэталюргіі маецца вытворчасьць медзі, цынку й нікеля. Мэталюргіі спадарожнічае вытворчасьць вогнеўпораў з магнэзіта.

Машынабудаваньне абапіраецца на ўласную мэталюргічную базу, што абумоўлівае ягоную мэталаёмістасьць, хоць і менш значную, чым у Сьвярдлоўскай вобласьці. Тут выпускаюць трактары, грузавыя аўтамабілі, трамвайныя вагоны, тэхналягічнае абсталяваньне, ракетна-касьмічная тэхніка, электратэхнічныя вырабы.

Энэргетычная база вобласьці раней уключала здабычу бурага вугалю, аднак у сувязі зь нізкай якасьцю вугалю ўсе шахты сёньня зачыненыя, і некалькі магутных цеплавых электрастанцыяў. Доля электраэнэргетыкі ў 1991 годзе складала 2,4%, а ў 2003 годзе ― 7,1%. Плянуецца будаўніцтва Паўднёва-Ўральскай АЭС.

Дадатковыя зьвесткі

У Чалябінскай вобласьці маецца сяло Парыж, у якім стаіць копія Эйфэлевай вежы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чалябінская Вобласьць ГеаграфіяЧалябінская Вобласьць НасельніцтваЧалябінская Вобласьць ЭканомікаЧалябінская Вобласьць Дадатковыя зьвесткіЧалябінская Вобласьць КрыніцыЧалябінская Вобласьць Вонкавыя спасылкіЧалябінская Вобласьць17 студзеня1934Арэнбурская вобласьцьБашкартастанВобласьцьКазахстанКурганская вобласьцьМестаРСФСРРасейская моваРасеяСьвярдлоўская вобласьцьУральская фэдэральная акругаЧалябінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

24 красавікаВіцебскі сшытакНаркотыкКарлес ПудждэмонКойданаўГенадзь КарпенкаАлесь Аркуш1951Сахалінская вобласьцьАмонімНіл ГілевічАзэрбайджанская моваАборАнатоль ЗэкаўКазахстанКарл Фрыдрых ГаўсЛетувісыМайкрасофтNokia 6233Энцыкляпэдыя гісторыі БеларусіJavaАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўВішымутТутэйшыя (п’еса)Міра (імя)Песьня пра зубраЧэлесСказMozilla FirefoxКамянецСадавінаСпадчына (верш)Мастацкі творДыяніз ІлкавічЗямля пад белымі крыламіТравеньГарбатаБеларусьСубэтнасБушкаПісьменнасьцьЯнка БрыльЛетува22 красавікаСьцяг ЛібііБеларуская Народная РэспублікаВялікабрытаніяМіхась ПазьнякоўІгнат КанчэўскіПрыназоўнікАнгельшчынаНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)МастацтваАнтарктыдаДрысьвяты (вёска)Станіслаў ВалодзькаБітва пад ВоршайSQLЧорны замак Альшанскі (фільм)Парнафільм у ФранцыіМужчына зьверхуПадаграЛеў Сапега1923ДабрыняМацьвей СьвідзінскіБазыліка Сьвятога ЭгідыяСавушкін прадуктПэнтгаўс (часопіс)Беларускі клясычны правапіс🡆 More