Аляксандар Паль

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Паль (па-расейску: Алекса́ндр Влади́мирович Паль, нар.

16 сьнежня 1988, Чалябінск, Чалябінская вобласьць, РСФСР, СССР) — расейскі актор тэатра, кіно. Ляўрэат кінафэстываля «Кінатаўр» 2015 года за лепшую мужчынскую ролю (стужка «Трапкавы саюз»).

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Паль
па-расейску: Алекса́ндр Влади́мирович Паль
Аляксандар Паль
Дата нараджэньня 16 сьнежня 1988(1988-12-16) (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Гады дзейнасьці з 2013
IMDb ID nm5952124

Жыцьцё

Свой род вядзе ад волскіх немцаў, якія былі выселеныя на Ўрал з-за прымусовага высяленьня па загадзе Сталіна. З пачатку не хацеў быць акторам. Вучыўся ў Расейскім інстытуце тэатральнага мастацтва на курсе Леаніда Хейфеца. Граў у спэктаклях Маскоўскага тэатра юнага гледача і Тэатра імя Маякоўскага.

Погляды

А. Паль двойчы затрымлівалі за ўдзел у вулічных вечах: 12 чэрвеня 2017 года на чале з Аляксеем Навальным і 3 жніўня 2019 года на вулічным мітынгу ў Маскве за свабодныя выбары. Свае здымкі ў паліцэйскай машыне А. Паль паказваў на сваіх старонках у Інстаграме і Фэйсбуку. 16 верасьня 2019 года запусьціў флешмоб у падтрымку Паўла Усьцінава і з 18 верасьня заклікаў прыходзіць да ўправы прэзыдэнта Расеі на адзіночныя пікеты. Адкрыта выказваўся ў падтрымку абвінавачаных за ўдзел у вулічных вечах 2019 году. (г. зв. «Маскоўская справа 2019 г.»).

Кіно

Першаю кінаработаю Аляксандра Паля стаў вобоаз у камэдыі «Горка!». Роля не была галоўнай у стужцы, але А. Паль здолеў зьвярнуць увагу СМІ на сябе.

Пасьля на экраны вышла камэдыя «Ўсё й адразу», дзе Паль граў адзну з галоўных роляў. У 2014 годзе зьняўся ў кароткім кіно «Выпадкова», якое было ўзнагароджанае на кінафэстывалі «Кінатаўр» за лепшую кароткую стужку. Яна ўвайшла ў зборнік «Новыя расейцы», які паказвалася ў кінатэатрах.

У 2015 годзе вышла некалькі стужак з удзелам Аляксандра Паля: «Хлопец з нашых могілак», «Бязь межаў», «Жорсткае порна» і «Краіна цудаў». У 2015 годзе на кінафэстывалі «Кінатаўр» за ролю ў стужцы Міхаіла Мясьцецкага «Трапкавы саюз» (па-расейску: Тряпичный союз) разам з акторамі Васіліем Буткевічам, Паўлам Чынаровым і Іванам Янкоўскім быў узнагароджаны за лепшую мужчынскую ролю.

На Маскоўскім міжнародным кінафэстывалі 2016 году быў узнагароджаны асобнай узнагародаю самаму таленавітаму маладому актору.

Сьпіс стужак

Год Стужка Роля
2013 «Горка!» Лёха, брат Ромы
2013 «Пяльмені» Танцор у клюбе
2013 «Усё й адразу» Дэн
2014 «Горка!» Лёха, брат Ромы
2017 «Дыямантавы канец» «9 траўня. Асабістыя адносіны»
2014 «Выпадкова» Сяргейка
2014 «Елкі 1914» Іван
2015 «Новыя расейцы» Сяргейка
2015 «Хлопец з нашых могілак» Коля
2015 «Бязь межаў» лейтэнант пагранічнае службы Гарэлаў
2015 «Краіна цудаў» Слуга ППC Саня
2015 «Жорсткае порна» найміт з агнямётам
2015 «Трапкавы саюз» Папоў
2016 «Слава» здымаўся
2016 «Добры дзень» здымаўся
2016 «Раніца» здымаўся
2016 «Ледакол» Кукушкін
2016 «Добры хлопчык» Станіслаў Ільліч
2016 «Пецярбург. Толькі па любові»
(«Раніца»)
Аляксандар Братаў
2017 «Жыцьцё наперадзе» Генадзі
2017 «Вы ўсе мяне зьліце» Вова
2017 «Пра любоў. Толькі для дарослых» дыджэй Віктор
2017 «Налёт» (сэрыял) Фёдар Вачэўскі
2017 «Дзеткі» (сэрыял) здымаўся
2017 «Электрычны ток» здымаўся
2018 «Алеся» Корп
2018 «Не» здымаўся
2019 «Толя-робат» Толя
2019 «Глыбей!» Раман
2019 «Вернасьць» Сяргей
2019 «БІХЭПІ»
2020 «Чаго хоча Слава?» Міхаіл
2021 «Ніхто» брат Юліяна, хулігана з аўтобуса
2022 «Бансу» Бансу

Кароткія стужкі

  • Васілі Зоркі — «Сьпі» — 2012 год.
  • Муся Тоцібадзэ — «Радио» — 2015 год.
  • Ленінград — «Ваяж» — 2017 год (злачынец).
  • Race to space/R.A.I. — «Freefall Reincarnation» — 2017 год.
  • Сяргей Шнураў — Pardon я влюблён.
  • Biting Elbows — Heartache.
  • Biting Elbows — Control.

Крыніцы

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Паль ЖыцьцёАляксандар Паль КіноАляксандар Паль Сьпіс стужакАляксандар Паль Кароткія стужкіАляксандар Паль КрыніцыАляксандар Паль ЗаўвагіАляксандар Паль Вонкавыя спасылкіАляксандар Паль16 сьнежня1988АкторРСФСРРасейская моваРасеяСССРЧалябінскЧалябінская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дубрава (Маладэчанскі раён)Станіслаў Аўгуст ПанятоўскіpascalГалосныяАфрыкаЛеў XГенадзь ПашкоўУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьФРэлігія ў БеларусіАрхангельскСямейства (біялёгія)Эманюэль (фільм)ПолацакДраматургЗлучнікЯўген ВасілёнакАндрэй МукавозчыкПорнасайтВіктар ШніпНаваполацакЕва ВежнавецКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуЖытаМерацкая ратушаОйча нашРамантызмМіраслаў Лазоўскі.orgМы выйдзем шчыльнымі радаміГенадзь Валер’евіч ШутаўКрывічыМінтаўтІгар БабкоўЧас UnixГута ПеняцкаВалерыя КуставаЛеанід СініцынВадзім СаранчукоўЖывёлыАльгімонтРоварПалерма (футбольны клюб)Сэкс-індустрыяСыдарСтарое места (Ерусалім)ДаўгодКальварыйскія могілкіЯўгенія ЯнішчыцБеларуская Народная РэспублікаМаскваІрына Ханунік-РамбальскаяЛязьбійская парнаграфіяПрыквэлКувэйтВойшнарЯдзерная зброяГрупавы сэксЖутаўтВіктар ДарашкевічКрамянёвая тваньМэтафараГлыбокаеАнілінгусФранак ВячоркаЛяхі (Менскі раён)ГарнастайВершаваны памерАнгельшчынаБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтВікіслоўнікВід (імя)Дзень Перамогі🡆 More