Арэнбурская Вобласьць

Арэнбу́рская во́бласьць (па-расейску: Оренбургская область) — вобласьць у паўднёвай частцы Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Арэнбург. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Самарскай і Чалябінскай абласьцямі й рэспублікамі Башкартастан і Татарстан. На поўдні мяжуе з Казахстанам. Вобласьць утворана 7 сьнежня 1934 году. У пэрыяд з 1938 па 1957 гады мела назоў Чкалаўская вобласьць. Большасьць насельніцтва пражывае ў гарадох.

Арэнбурская вобласьць
Оренбургская область
Арэнбурская Вобласьць
Герб
Арэнбурская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Уральскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Арэнбург
Дата ўтварэньня 7 сьнежня 1934
Губэрнатар Юры Бэрг
Насельніцтва (2010)
2 032 915 (24-е месца)
Шчыльнасьць 16,4 чал./км²
Плошча 123 702 км² (29-е месца)
Месцазнаходжаньне Арэнбурскай вобласьці
Арэнбурская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +5
Код ISO 3166-2 RU-ORE
Тэлефонны код 353
Код аўтам. нумароў 56
Афіцыйны сайт
Арэнбурская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Плошча Арэнбурскай вобласьці складае 123 700 км², па гэтым паказчыку яна займае 32 месца ў Расеі. Тэрыторыя вобласьці ахоплівае паўднёва-ўсходнюю ўскраіну Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, паўднёвы ўскраек Уралу й паўднёвае Заўральле. Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход складае 755 км, з поўначы на ​​поўдзень — 425 км. Агульная працягласьць межаў складае 3700 км.

Гісторыя

З 30-х гадоў XVIII стагодзьдзя, пасьля прыняцьця рашэньня пра добраахвотнае уваходжаньне ў склад Расейскай імпэрыі казаскіх плямёнаў, тэрыторыя сучаснага Арэнбуржжа стала актыўна асвойвацца перасяленцамі з цэнтральных губэрняў Расеі.

У 1743 годзе была заснаваная памежная крэпасьць Арэнбург, якая стала адміністрацыйным цэнтрам Арэнбурскай губэрні, заснаванай імянным Указам імпэратрыцы Ганны Іванаўны ў 1744 годзе. У вытокаў стварэньня губэрні стаялі вядомыя дзяржаўныя дзеячы й дасьледчыкі той эпохі — Васіль Тацішчаў, Іван Кірылаў, Пётар Рычкоў і Іван Няплюеў, які стаў у выніку першым арэнбурскім губэрнатарам. Губэрня аб’яднала ў сваім складзе частку сучасных тэрыторый Казахстану, Башкартастану, Татарстану, Чалябінскай і Самарскай абласьцей. Паўднёвая ейная мяжа праходзіла па берагах Касьпійскага і Аральскага мораў.

7 сьнежня 1934 году Прэзыдыум УЦВК прыняў пастанову аб стварэньні Арэнбурскай вобласьці. Тады ж быў зацьверджаны склад аргкамітэта па выбарах Савета дэпутатаў Арэнбурскай вобласьці, старшынёй якога быў прызначаны Васільеў. Указам Прэзыдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сьнежні 1938 году вобласьць была перайменаваная ў Чкалаўскую, а сам горад Арэнбург тым жа ўказам быў перайменаваны ў Чкалаў.

Насельніцтва

На 1 студзеня 2010 году колькасьць насельніцтва склала 2113,3 тысячы чалавек. У 2007 годзе колькасьць народжаных на 1000 жыхароў склала 12,1 чалавека. Пры гэтым колькасьць памерлых — 14,6 на тысячу жыхароў. Такім чынам, у галіне назіралася натуральнае зьмяншэньне насельніцтва.

Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (73,9%), сярод іншых нацыянальных суполак варта вызначыць татараў (7,6%), казахаў (5,8%), украінцаў (3,5%), башкіраў (2,4%) і мардву (2,4%). Беларусы таксама пражываюць у вобласьці ў колькасьці 9182 чалавекі паводле зьвестак на 2002 год.

Эканоміка

Вядучыя галіны вобласьці ёсьць паліўная прамысловасьць, чорная й каляровая мэталюргія, хімічная, нафтахімічная й харчовая галіны. На тэрыторыі Арэнбурскай вобласьці знаходзіцца найбуйнейшае ў Расеі Арэнбурскае газакандэнсатнае радовішча. Вядзецца здабыча нафты, жалезных, медных і нікелевых рудаў, азбэсту. Найбуйнейшыя прадпрыемствы вобласці — вытворчыя аб’яднаньні «Оренбургнефть», «Оренбурггазпром», «Орскнефтеоргсинтез», «Оренбургские минералы».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Арэнбурская Вобласьць  Арэнбурская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Арэнбурская Вобласьць ГеаграфіяАрэнбурская Вобласьць ГісторыяАрэнбурская Вобласьць НасельніцтваАрэнбурская Вобласьць ЭканомікаАрэнбурская Вобласьць КрыніцыАрэнбурская Вобласьць Вонкавыя спасылкіАрэнбурская Вобласьць1934193819577 сьнежняАрэнбургБашкартастанВобласьцьКазахстанМестаПрыволская фэдэральная акругаРасейская моваРасеяСамарская вобласьцьТатарстанЧалябінская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)Вэб-сэрвэрНіл ГілевічЧыгункаНаркамаўкаАдвакатПадвойнае пранікненьнеПтушка шчасьцяКадзінскі сельсаветВікіманіяГайла (імя)Орля (гміна)Сьвятлана АлексіевічГалосныяIP-адрасМіхал БаброўскіІнтэрнэтАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыУладзіслаў ПаўлюкоўскіЛічэбнікБлакітная сойкаАлагISSNСутартАнжаліка АгурбашПадарожжы ГулівэраАральны сэксЧавускі раёнГарбатаПарнаграфія для жанчынВэб-дызайнПарнаграфія ў ЧэхііПаўлюк ТрусВанда ЛявіцкаяКарл МарксТрыбадызмГарадзенскі Сойм (1793)ІнфармацыяВайшнорыяГомасэксуальнасьцьЛеанід СініцынМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахБэрлінскі мурЭманюэль 4Бялевіцкі сельсаветЛетуваІнстытут лесуЗборная Аргентыны па футболеТэхналёгіяЛесотаУсходні ТыморВейшнорыяДжэніфэр ЭністанІскандэр (ракетны комплекс)Берасьцейская вобласьцьАнтоні ван ЛеэўвэнгукКанстантын ЕльскіМарыя Паўла СурвіллаМпумалангаЛязьбійская парнаграфіяЦмокМайсейЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Віктар ЛісковічСьпіс сысуноў БеларусіДругая сусьветная вайнаЗлучаныя Штаты АмэрыкіAmazon.comБеларуская моваМазырскі паветПакаленьне Z🡆 More