Магілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба

Помнік гісторыі
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Барысаглебская царква
Барысаглебская царква
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′46″ пн. ш. 30°19′30″ у. д. / 53.89611° пн. ш. 30.325° у. д. / 53.89611; 30.325 30°19′30″ у. д. / 53.89611° пн. ш. 30.325° у. д. / 53.89611; 30.325
Канфэсія праваслаўе
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня 1869
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт church-mogilev.by
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Магілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба Царква Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Барыса і Глеба — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Магілёве. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дубравенкі, каля Быхаўскага Рынку, на гістарычнай Глебабарысаўскай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны комплекс з царквой Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) каля Быхаўскага Рынку збудавалі ў 1869 годзе на месцы драўлянай царквы Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату.

У 1986 годзе царкву пераасьвяцілі як сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаюцца рысы клясыцызму (руставаныя пілястры з вуглоў, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы XVII ст. (пяцікупальле, кілепадобныя завяршэньні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон, какошнікі). Гэта амаль квадратная ў пляне 6-слупавы 3-нэфавы крыжова-купальны храм. У паўночнай частцы разьмяшчаюцца 3 паўцыліндрычныя апсыды, якія нязначна выступаюць з асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад завяршаецца трыма франтонамі: у цэнтры лучковым, з бакоў трыкутнымі.

Усярэдзіне чатыры крыжовыя ў пляне слупы падтрымліваюць цыліндрычны барабан купала. Пры ўваходзе — два слупы, на якія абапіраюцца хоры.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Магілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000012

Tags:

Магілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба ГісторыяМагілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба АрхітэктураМагілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба ГалерэяМагілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба ЗаўвагіМагілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба КрыніцыМагілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба ЛітаратураМагілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба Вонкавыя спасылкіМагілёў Царква Сьвятых Барыса І Глеба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамагубстваСонечная энэргіяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПарнаграфія ў ВугоршчынеРэч ПаспалітаяНаша думкаВікіЛетувісыПісьменнасьцьБаранавічыРусіны (этнічная група)Павал Дураў2024СамасейМіхаіл МураўёўБеларускі нацыяналізмЯн ЗбажынаЛеанід ГалубовічВацлаў ЛастоўскіКліменці ШутШмоняМараторыйБДСМЗносіныХрысьціянстваАзіяЛеанід ДайнекаГайла (імя)Якуб Наркевіч-ЁдкаВайшнорыяЯблыкКарэйская моваTor BandВільгельмІмёны ліцьвінаўРоднае слова (часопіс)Дзед ТалашУкраінская моваРажава (Беларусь)Зьмітрок БядуляРука (імя)ЖамойтыВікіпэдыяЖыве Беларусь!633Паўлінка (п’еса)ЭротыкаРажаваДжынсавая рэвалюцыяПрыдатак (мовазнаўства)КанюшынаПімен ПанчанкаMozilla FirefoxДрысьвяты (вёска)Ляхавіцкі замакПрамяністыя (таварыства)Гарадзенская вобласьцьЛюбарт (імя)Трыбуна працыСахалінская вобласьцьЛіпеньРуская моваМіра (імя)Рэжым ЛукашэнкіЁсіф СталінЯўген КантылёўДжулія Тэйлар10 студзеняУзвышша (часопіс)Народны АльбомІсьляндзкі конь🡆 More