Валавель Царква Сьвятога Юрыя

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Юрыя
Юр’еўская царква
Юр’еўская царква
Краіна Беларусь
Вёска Валавель
Каардынаты 52°8′18.3″ пн. ш. 24°57′51″ у. д. / 52.138417° пн. ш. 24.96417° у. д. / 52.138417; 24.96417 24°57′51″ у. д. / 52.138417° пн. ш. 24.96417° у. д. / 52.138417; 24.96417
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль заходнепалеская школа дойлідзтва
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Юрыя на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Валавель Царква Сьвятога Юрыя Царква Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Юрыя — помнік архітэктуры XVIII ст. у Валавелі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з 2-яруснай чацьверыковай званіцай каркаснай канструкцыі, накрытай нізкім шатровым дахам.

Гісторыя

Валавель Царква Сьвятога Юрыя 
Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную царкву ў Валавелі збудавалі ў 1776 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Валавель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 2010 годзе вэртыкальную шалёўку сьценаў царквы замянілі на гарызантальную, а замест барокавых купалоў-баняў паставілі маскоўскія цыбуліны на круглых барабанах.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Да апошняй перабудовы гэта быў прастакутны асноўны зруб і выцягнутая 5-гранная апсыда, накрытыя агульным гонтавым дахам з хвалямі над трыкутнымі навісямі ў месцы злучэньня зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц даху мае выгляд спалучэньня крывалінейнага франтона з паўвальмай і дзьвюма чацьверыковымі вежамі з бакоў, завершанымі фігурнымі банькамі з 6-граннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Падобная галоўка прарэзвае вільчык даху над алтаром. Складаныя формы завяршэньняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Да бакоў апсыды далучаюцца сымэтрычныя нізкія рызьніцы, пры ўваходзе — тамбур. Сьцены мелі вэртыкальную шалёўку з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы прастакутныя, на галоўным фасадзе ў выглядзе паўцыркульных імпастаў.

Інтэр’ер зальны з роўнай бэлечнай стольлю. Над уваходам месьцяцца трапэцападобныя ў пляне хоры.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Валавель Царква Сьвятога Юрыя  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000190

Tags:

Валавель Царква Сьвятога Юрыя ГісторыяВалавель Царква Сьвятога Юрыя АрхітэктураВалавель Царква Сьвятога Юрыя ЗаўвагіВалавель Царква Сьвятога Юрыя КрыніцыВалавель Царква Сьвятога Юрыя ЛітаратураВалавель Царква Сьвятога Юрыя Вонкавыя спасылкіВалавель Царква Сьвятога Юрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖамойтыБраніслаў ТарашкевічПрыметнікЖазэф Люі Гей-ЛюсакБеларуская літаратураFTPЯн ГляўбіцМэдыяВікіПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўПаліндромГайла (імя)РаманГрыгорыюс V (папа рымскі)МараторыйНаркотыкКунілінгусЖаночая эякуляцыяРэспубліка Сэрбская КраінаМадэль OSIШмоняСолыЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіВадзім БолбасАлегорыяБісэксуальная парнаграфіяСьцяг ЛібііБушкаГішпаніяПарнаграфія ў ЗШАЮрка МонічДыяніз ІлкавічПадзелы Рэчы ПаспалітайSQLЯкасныя прыметнікіБуценьПтушкіАхоўны статусРужанецTor BandУладзімер Арлоў (гісторык)Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануУладзімер ЛенінБеларусы ў ПольшчыМаксім ТанкЧорная дзіркаДзед ТалашСалатная цыкорыяОндрэй ДудаТрыбуна працыСабакаГісторыя МенскуАляксандар ЛукашэнкаСафі ЭвансАборВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Мікола ПапекаВільгельмПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПімен ПанчанкаНіна МацяшЛяндвароваКубізмБеліца (Жлобінскі раён)Гісторыя беларускай мовыАнатоль СербантовічБрыгада (войска)Адольф ГітлерАндрэй КурэйчыкЖырандоля🡆 More