Сяржук Доўгушаў: беларускі сьпявак

Сяржук Доўгушаў (нар.

17 красавіка 1983, вёска Новае Тарчылава Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці) — беларускі сьпявак, музыка-мультыінструмэнталіст, этнограф.

Жыцьцяпіс

Скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Баўбасаве (2000). У школе пачаў сьпяваць і пісаць песьні, авалодаў ігрой на гітары. Пасьля школы паступіў у магілёўскую вучэльню на кухара, па яе сканчэньні атрымаў адукацыю хіміка-тэхноляга ў магілёўскім хіміка-тэхналягічным тэхнікуме (2004). Падчас навучаньня ў Магілёве стварыў музычны калектыў, які пасьля ператворыцца ў гурт «Нэўма», а таксама наведваў Магілёўскую музэчную вучэльню, дзе сьпяваў у хоры.

У 2004 року пераехаў у Менск і паступіў у Акадэмію музыкі на спэцыяльнасьць «опэрны сьпявак». Навучаўся ў такіх выкладчыкаў, як Надзея Губская, Віктар Скорабагатаў ды інш. На апошнім курсе перайшоў на спэцыяльнасьць «канцэртна-камэрны сьпявак» (скончыў у 2010 року).

З часоў акадэміі пачаў удзельнічаць у тэатральных пастаноўках ды сьпяваць у опэрах у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі і Тэатры опэры і балету. Па атрыманьні дыплёму ўладкаваўся на працу ў філярмонію.

Дзейнасьць

У 2008 року Сяржук Доўгушаў разам з Настасьсяй Паповай, Вольгай Паляковай і Андрэем Еўдакімавым стварыў гурт «Fratrez» (бел. браты). Пазьней да праекту далучыліся Аляксандар Ясінскі й Ілона Лесь. У 2010 року на аснове «Братоў» паўстаў гурт «Vuraj».

У 2008 року Сяржук Доўгушаў заняў першае месца на конкурсе армянскай песьні ў Маскве. Акрамя гітары, засвоіў таксама флейту, дудкі, акарыну-рыбу, падвойныя дудкі, сапілкі, жалейку, колавую ліру.

З 2011 року займаецца выданьнем кружэлак з фальклёрнымі песьнямі.

У 2013 року стварыў «Сьпеўны сход(be)» — грамадзкую ініцыятыву па супольным сьпяваньні беларускіх песень. Адначасова адкрыў вакальную студыю па занятках сьпевам для дарослых і дзяцей.

З 2013 року езьдзіць у экспэдыцыі па Беларусі, дзе зьбірае фальклёр.

У 2018 року пакінуў філярмонію і зьехаў на навучаньне ў Польшчу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сяржук Доўгушаў ЖыцьцяпісСяржук Доўгушаў ДзейнасьцьСяржук Доўгушаў КрыніцыСяржук Доўгушаў Вонкавыя спасылкіСяржук ДоўгушаўАршанскі раёнВіцебская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БаркэмпБел-чырвона-белы сьцягПарнаграфія ў ЗШАДаўгерд (імя)ВолатНіна МацяшАнгеданіяЮр’яБудынакГалоўная старонкаПесьня пра зубраАляксандар БрукнэрПрыслоўе1792Мастацкая літаратура (выдавецтва)Родная моваПорнасайтСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЗьміцер ХведарукІван ЦерцельРэвалюцыя гвазьдзікоўTUT.BYМоўная нормаПолымя (часопіс)Ігар СідарукАнальны сэксПошта@Mail.ruУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьМаксім Багдановіч.itРасейскі фашызмЛегкавы аўтамабільСыднэйРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)МасачусэтсРуслан КашулінскіУкраінцыГайла (імя)ПамылкаВалянцін АкудовічБанкаўскі рахунакУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАкалічнасьцьБеларуская АЭСЭлектрарухальная сілаМужчына зьверхуАляксандар ВіхорБагуслаў РадзівілОй у лузі червона калинаСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіУ тумане (фільм, 1992)Палацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Анатоль СысWordleПадвойнае пранікненьнеВайшнорыяЗбанВольныя матэрыялыБеларуская МарсэльезаАгінскіяПорнгабÖГаштольд (імя)ГорадПастава на каленяхЯнка БрыльЛеанід КраўчукШатан🡆 More