Сяржук Доўгушаў: беларускі спявак

Сяржук Доўгушаў, поўнае імя Сяргей Васілевіч Доўгушаў (нар.

17 красавіка 1983, Новае Тарчылава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі) — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход», заснавальнік і кіраўнік Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры «ЭтнаТрадыцыя» (Tradycyja) і арт-рэзідэнцыі «Дом творцаў», заснавальнік Варшаўскага Вольнага аркестра, сольны выканаўца і ўдзельнік гуртоў Fratrez, Vuraj, Five-storey ensamble, TryNići (Беларусь), Isna Trio (Польшча), Slavalachia (ЗША).

Сяржук Доўгушаў
Дата нараджэння 17 красавіка 1983(1983-04-17) (41 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Віктар Іванавіч Скорабагатаў
Прафесіі спявак, музыкант

Сяржук Доўгушаў — аўтар вакальнага курсу «Прыродны голас». Праводзіць групавыя афлайн і анлайн-заняткі па спевах і раскрыцці прыроднага голасу.

Біяграфія

Бацька — Васіль Радзівонавіч Доўгушаў (25.8.1954, Хляўно Кармянскага раёна — 1.1.1984), маці — Наталля Паўлаўна Рыбакова (нар. 1.10.1954, Вусце Аршанскага раёна).

Большая частка дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Новым Тарчылаве, дзе Сяржук пачаў творчую дзейнасць — пісаў і спяваў песні, навучыўся граць на гітары, сабраў уласны гурт і ладзіў канцэрты. Скончыў сярэднюю школу ў Балбасаве (2000), паступіў у Магілёўскае кулінарнае вучылішча № 18 на кухара, потым атрымаў адукацыю хіміка-тэхнолага ў Магілёўскім тэхнікуме (2004). Падчас навучання ў Магілёве наведваў Магілёўскае музычнае вучылішча, дзе спяваў у хоры. Да харавых спеваў Сержука заахвоціла і запрасіла далучыцца Жанэта Генадзеўна Ялфімава — маці спевака Пятра Ялфімава. Тым жа часам пачаў удзельнічаць у музычным калектыве, які пасля ператварыўся ў гурт «Nevma». Таксама падчас навучання ў Магілёве наведваў спеўныя заняткі выкладчыцы Людмілы Міхайлаўны Багамолавай, якая параіла і натхніла да паступлення ў Акадэмію музыкі.

У 2004 годзе пераехаў у Мінск і паступіў у Акадэмію музыкі на спецыяльнасць «Оперны спявак». У Акадэміі вучыўся ў Надзеі Губскай, Віктара Скорабагатава і іншых. На апошнім курсе перайшоў на спецыяльнасць «Канцэртна-камерны спявак» (скончыў у 2010 годзе). З часоў Акадэміі ўдзельнічаў у тэатральных пастаноўках і спяваў у операх у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Тэатры оперы і балета.

Па атрыманні дыплома ўладкаваўся на працу салістам у Беларускую дзяржаўную філармонію (2010—2018). Падчас працы ў філармоніі, акрамя спеўных выступаў, распрацаваў і правёў шмат праграм для дзяцей («Чароўны край», «Пра музычныя інструменты»), арганізаваў шэраг канцэртаў памяці Рыгора Барадуліна «Песні матчыны з Вушаччыны». За час працы ў філармоніі правёў больш за 100 канцэртаў, у тым ліку ў школах Мінска і іншых гарадах.

У 2018 годзе ўзяў шлюб з Віялетай Нікіцік.  

У 2021 годзе паступіў у магістратуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, займаецца даследаваннем тэмы «Лірніцтва і лірнікі на Беларусі».

Дзейнасць

Вядзе актыўную творчую працу ў Беларусі і за мяжой. Заснавальнік і ўдзельнік шматлікіх творчых праектаў.

У 2008 годзе Сяржук Доўгушаў разам з Настассяй Паповай, Вольгай Паляковай і Андрэем Еўдакімавым стварыў гурт «Fratrez» (бел.: «Браты»). Пазней да праекта далучыліся Аляксандр Ясінскі і Ілона Лесь.

У 2008 годзе Сяржук Доўгушаў заняў першае месца на конкурсе армянскай песні ў Маскве.

Акрамя гітары, засвоіў таксама флейту, дудкі, акарыну-рыбу, падвойныя дудкі, сапілкі, жалейку, колавую ліру.

У 2010 годзе на аснове «Fratrez» паўстаў гурт «Vuraj», дзейнасць якога грунтуецца на засваенні беларускага аўтэнтычнага фальклору і яго папулярызацыі праз арыгінальныя аўтарскія творы.  Калектыў браў удзел у шматлікіх еўрапейскіх фестывалях у Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Літве і інш., прэзентаваў 5 студыйных альбомаў. Гурт існаваў да 2020 года.

У 2013 годзе Сяржук Доўгушаў выступіў ініцыятарам і стваральнікам грамадскай ініцыятывы «Спеўны сход». Мэта праекта — спеўнае яднанне людзей праз беларускую песню. «Спеўны сход» ладзіцца як самастойнае тэматычнае мерапрыемства, а таксама ўваходзіць у склад маштабных музычных фестываляў і імпрэз. «Спеўны сход» — гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. З 2013 года і дагэтуль ініцыятыва яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. За гэты час распрацаваная вялікая колькасць тэматычных сходаў: песні з Полацкага сшытка, рамансы Міхала Клеафаса Агінскага і Станіслава Манюшкі, песні XX ст., каляндарна-абрадавыя песні, песні «The Beatles» у перакладзе на беларускую мову, польскія, шведскія, яўрэйскія песні і іншыя.

Спеўныя сходы дзейнічалі ў розных гарадах Беларусі — Гродне, Брэсце, Віцебску, Бабруйску, Маладзечне, Вілейцы. У верасні 2020 года адбыўся апошні станам на верасень 2022 года «Спеўны сход» на тэрыторыі Беларусі, летам 2021 года «Спеўны сход» праходзіў у Варшаве.

Адначасова ў 2013 годзе заснаваў вакальную студыю «Free Voice Studio» па занятках спевамі і развіцці прыроднага голасу для дарослых і дзяцей.

З 2013 года ездзіць у экспедыцыі па Беларусі, дзе збірае фальклор.

Таксама ў 2013 годзе ў выніку аб’яднання праектаў «Fratrez» і «Рацыянальная дыета» паўстаў Five-Storey Ensemble — праект сучасных кампазітараў Віталя Эпла, Вольгі Падгайскай супольна з Сержуком Доўгушавым і іншымі музыкамі.

У 2016 годзе разам з музыкам і сябрам Аляксандрам Ясінскім запісалі супольны альбом аўтарскіх песень на вершы А. Сыса і У. Караткевіча «Дарогі». У 2017 годзе адбыўся вялікі канцэртны тур з прэзентацыяй альбома «Дарогі» па гарадах Беларусі: Орша, Віцебск, Баранавічы, Брэст, Мінск, Магілёў.

У 2016 і 2017 гадах Доўгушаў і Ясінскі выступалі з песнямі з альбому «Дарогі» на фестывалі «Бардаўская восень» на Беласточчыне.

У 2018 годзе Сяржук Доўгушаў атрымаў стыпендыю Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia», рэалізоўваў свае творчыя праекты ў Варшаве. Удзельнічаў у арганізацыі сумесных польска-беларускіх экспедыцый на Палессе, супрацоўнічаў з польскімі фольк-калектывамі, выдаўцамі, этнографамі.

У 2018 годзе ў Польшчы і ў 2019 годзе ў Беларусі граў разам з польскай скрыпачкай Каралінай Матушкевіч.

У 2019 годзе арганізаваў і правёў 3 новыя фестывалі ў Беларусі: Фестываль вясельных традыцый «Вяселле Фэст», фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok», фестываль яўрэйскай культуры Litvak Klezmer Fest.

У 2017, 2018 і 2019 гадах С. Доўгушаў меў гастролі ў ЗША з уласнымі каляднай і купальскай праграмамі (Бостан, Лос-Анджэлес, Чыкага, Нью-Ёрк, Каліфорнія, Агая).

У 2018—2019 гг. ладзіў канцэрты і лекцыі, прысвечаныя беларускай музычнай культуры, у Бостане, Лос-Анджэлесе, Чыкага і Нью-Ёрку (University of Chicago Assembly, Skokie Public Library, Jalopy Theatrе and School of Music) і іншых гарадах.

У 2018 годзе ў ЗША пазнаёміўся з таленавітымі музыкамі прафесійнымі выканаўцамі клезмерскай музыкі Алексам Кофманам (скрыпка) і Таццянай Меламед (вакал). Творы перадаюць дух і сілу народнай музыкі Усходняй Еўропы. У праграме «The Music of our Roots» гучаць беларускія, украінскія, яўрэйскія, польскія, цыганскія, балканскія песні і інструментальныя кампазіцыі. Разам з А. Кофманам і Т. Меламед мелі шэраг супольных выступаў у розных гарадах ЗША.

У 2019 годзе супольна з амерыканскімі музыкамі Брэтам Хілам (Brett Hill) і Бенам Сцюартам (Benjamin Stewart), а таксама будучым менеджарам праекта Надзеяй Ілкевіч заснавалі гурт «Slavalachia». З цягам часу да праекта «Slavalachia» таксама далучыліся ўкраінскія музыкі з праекта «Torban».

Праект «Slavalachia» атрымаўся альянсам фолк-музыкаў і творцаў з Беларусі, Украіны і рэгіёну Апалачы ў ЗША. Удзельнікі даследуюць новую нязведаную тэрыторыю ў галіне захавання, папулярызацыі і эксперыментавання з традыцыйнай музыкай. Іх місія: супрацьстаяць аўтарытарным рэжымам у Беларусі і ва ўсім свеце, умацоўваючы і злучаючы культуры, якія даюць людзям сэнс і радасць.

У жніўні 2021 года пабачыў свет альбом «Slavalachia», створаны ў гарах Карпат супольна з украінскімі музыкамі і запісаны на студыі ў Цярнопалі.

Яшчэ адным важным напрамкам культурна-асветніцкай дзейнасці С. Доўгушава з’яўляецца праект «Традыцыя», асноўная мэта якога — развіццё і папулярызацыя традыцыйнай беларускай культуры. У межах праекта выдадзеная серыя кніг, кампакт-дыскаў з аўдыязапісамі аўтэнтычных узораў беларускага музычнага фальклору («Мужчынская традыцыя спеваў» (2018), «Вясельныя песні» (2019) і іншыя), арганізавана шмат канцэртаў, майстар-класаў з носьбітамі народных традыцый, зладжаныя экспедыцыі, фэсты, прэзентацыі выданняў.

У 2020 годзе праект «Традыцыя» быў афіцыйна зарэгістраваны як Установа развіцця беларускай музыкі і мастацтва «Этна Традыцыя» (TRADYCYJA) пад кіраўніцтвам Сяржука Доўгушава.

У 2020—2022 гг. установай «Традыцыя» былі створаныя такія праекты, як віртуальная энцыклапедыя беларускіх традыцыйных строяў «Традыцыйны строй», праект фільмаў «Кола беларускіх абрадаў», шэраг майстар-класаў па беларускай выцінанцы, відэакантэнт з забаўлянкамі і казкамі для дзетак і інш.

З 2019 года Сяржук Доўгушаў працуе як праектны менеджар з грамадскай кампаніяй «Годна». З’яўляецца ініцыятарам і куратарам праекта «Спяваем годна», у межах якога выйшлі 6 відэа, дзе ўсе жадаючыя беларусы праспявалі анлайн знакамітыя беларускія песні разам з вядомымі беларускімі выканаўцамі, такімі як Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і інш.

Улетку 2021 года С. Доўгушаў стварыў і каардынаваў праект «Караоке па-беларуску. Спяваем разам!».

Сяржук Доўгушаў таксама самастойна арганізаваў шэраг канцэртаў, у тым ліку online-канцэрты «Вольнага хору», тры фестывалі «Музыка побач», стаў аўтарам і ўкладальнікам беларускіх спеўнікаў: «Годныя песні» у 2-х частках, «Народны спеўнік», «Калядны спеўнік».

Улетку 2020 года Сяржук Доўгушаў супольна з беларускай опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук і беларускім музыкам, кампазітарам і фалькларыстам Іванам Кірчуком стварылі праект «TryNići». «TryNići» — гэта спалучэнне розных стыляў самастойных выканаўцаў у адным праекце.  

У 2021 годзе Сяржук Доўгушаў разам з беларускімі музыкамі Андрэем Еўдакімавым (гітара), Аляксеем Варсобам (акардыён) заснавалі ў Польшчы новы музычны праект — «Isna Trio». «Isna Trio» — музыка ў спалучэнні з творчасцю сучасных паэтаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Важным складнікам, які ўплывае на гучанне гурта, з’яўляецца таксама беларуская народная музыка, імправізацыя. Першы канцэрт адбыўся на фестывалі Folkowisko (Польшча).

Таксама ў 2021 годзе Сяржук Доўгушаў стварыў і ўзначаліў «Варшаўскі Вольны аркестр». «Варшаўскі Вольны Аркестр» паўстаў 25 сакавіка 2021 года, калі ўпершыню зайграў падчас святкавання Дня Волі. Пасля праводзілася некалькі сольных канцэртаў і шмат выступаў на фэстах і іпрэзах. Гэта першы і пакуль адзіны цалкам беларускі прафесійны аркестр па-за межамі Беларусі. Удзельнікі аркестра — беларускія прафесійныя музыкі, большасць якіх апынулася ў вымушанай эміграцыі пасля рэпрэсій 2020—2022 гадоў у Беларусі. Дзейнасць аркестра накіраваная на распаўсюджванне беларускай класічнай і сучаснай музыкі, на пошук новых спосабаў прыблізіць яе да слухачоў, знайсці арыгінальнае гучанне беларускага аркестра, а таксама на падтрымку беларускай культуры і прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да падзеяў у Беларусі ад 2020 года і да сёння.

Акрамя гэтых мэт, аркестр грае і супраць вайны ва Украіне. Таксама ў 2022 годзе аркестр адчыніў свае дзверы для украінскіх музыкаў.

У жніўні 2022 года Сяржук Доўгушаў заснаваў у Варшаве арт-рэзідэнцыю «Дом творцаў» — праект, накіраваны на псіхалагічную рэабілітацыю і творчую падтрымку беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва.

За час сваёй працы ў «Доме Творцаў» адбыліся чатыры рэзідэнцыі: музычная, тэатральная, мастацкая, фальклорная.

У іх паўдзельнічалі 42 музыкі і спевакі, 24 тэатральныя дзеячы, 19 мастакоў.

За гэты час былі арганізаваны і створаны музычная містэрыя «Бег Зямлі» пад кіраўніцтвам і аўтарствам сучасных кампазітараў Вольгі Падгайскай і Віталя Эпава, тэатральныя пастаноўкі, відэаспектаклі студыі Юрыя Дзівакова, новыя працы і выстаўкі беларускіх мастакоў, фольк-канцэрт і прэм’ера твора «Палын» пад кіраўніцтвам Насты Някрасавай з удзелам украінскіх і польскіх музыкантаў і іншае.

У снежні 2021 года Сяржук Доўгушаў пераехаў у ЗША.

Пачынаючы са студзеня 2022 года здзейсніў вялікі тур па 9 штатах ЗША з каляднай праграмай (Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Чыкага, Сан-Францыска, Мінеапаліс, Бостан, Вашынгтон, Сіэтл і іншыя). Летам 2022 года адбыўся тур з Купальскай праграмай па 4 гарадах ЗША (Чыкага, Мінеапаліс, Орындж-Каўнці, Сан-Дыега, Лос-Анджэлес, Сан-Францыска).

Сяржук Доўгушаў актыўна займаецца краўдфандынгамі і фандрайзінгавымі кампаніямі. Мае больш за 10 паспяховых краўдфандынгаў, у тым ліку пад выданні кніг і альбомаў. Таксама дапамагае ў зборах на іншыя праекты.

У ЗША Сяржук Доўгушаў актыўна падтрымлівае сувязь і дапамагае ў арганізацыі івэнтаў і святаў супольнасцям «Беларусы ў Мінесоце», «Беларусы ў Чыкага», «Беларусы Сан Францыска».

У 2022 годзе разам з гуртом «Slavalachia» зладзіў шмат канцэртаў у падтрымку Украіны ў Кліўлендзе, Дэйтане, Цынцінаці.

Супольна з Брэтам Хілам і Бенам Сцюартам падрыхтаваны да выдання новы музычны альбом.

Таксама ў 2022 годзе адбыўся вялікі супольны выступ з Алексам Кофманам і Таццянай Меламед у Мінесоце і сольныя выступы ў Таронта, Атаве і ў межах Folk Camp у Антарыё (Канада).  

У жніўні 2022 года Сяржук Доўгушаў зарэгістраваў у ЗША арганізацыю «Tradycja Limited Liability company». Праз дзейнасць арганізацыі мяркуецца папулярызаваць і распаўсюдзіць беларускую культуру за мяжой, афіцыйна ладзіць у ЗША фестывалі і канцэрты.

Зноскі

Спасылкі

    Заснаваныя ўстановы
    Праекты
    Гурты
    Выступы
  • Канцэртны тур з прэзентацыяй альбома «Дарогі»
  • Супольны выступ з Ясінскім з песнямі альбому «Дарогі» на фестывалі «Бардаўская восень» на Беласточчыне
  • Супольны выступ выступ разам з польскай скрыпачкай Каралінай Матушкевіч.
  • Калядныя і купальскія праграмы 2017 і 2019 у гастролях у ЗША (Бостан, Лос-Анджэлес, Чыкага, Нью-Ёрк, Каліфорнія, Агая).
  • Калядная праграма ў межах тура па 9 штатах ЗША (у т.л. Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Чыкага, Сан-Францыска, Мінеапаліс, Бостан, Вашынгтон, Сіэтл і іншыя).
  • Вялікі супольны выступ з Алексам Кофманам і Таццянай Меламед у Мінесоце
  • Выступ у межах Folk Camp у Антарыа (Канада).
  • The Music of Our Roots
    Арганізаваныя мерапрыемствы
    Альбомы

Tags:

Сяржук Доўгушаў БіяграфіяСяржук Доўгушаў ДзейнасцьСяржук Доўгушаў СпасылкіСяржук Доўгушаў17 красавіка1983VurajАршанскі раёнБеларусьВіцебская вобласцьСпеўны СходТарчылава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

krjscТворны склонКастусь ЖукБеларуская энцыклапедыяРагнеда РагвалодаўнаАлаіза ПашкевічМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеСібусава ЭіціСексЯнка КупалаОршаГеоргій МарчукНіл ГілевічАндрэй Паўлавіч ХудыкНе бойся!ПрыметнікЛічэбнікВінцэнт Дунін-МарцінкевічВялікдзеньДзеепрыслоўеФерменты28 красавікаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Эль-НіньёПлошчы МінскаПулемецкае возераАвантуры Пранціша ВырвічаMicrosoft OfficeАліна Коўшык2020РэчыцаВялікае Княства ЛітоўскаеНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Чайка (значэнні)КапялюшБеларускі алфавітОўручВацлаў ЛастоўскіНавум Якаўлевіч ГальпяровічЛюбоўГерб АстраўцаДагаворЮраўскі карагодСхема БЧБСпіс вуліц МінскаКірыла ТураўскіМіхась ЛынькоўVII Усебеларускі народны сходСлуцкКастусь КаліноўскіТарашкевіцаРучная стымуляцыя пенісаБеларуская фантастычная прозаФранцыск СкарынаСінтаксіс мовыХатыньБеларускі ПЭН-цэнтрГасцінец (дарога)Буры мядзведзьПурпурны колерПрэдыкатывыВярбаЛірыкаАльгердРаіса Андрэеўна БаравіковаГрыбыСяргей Аляксандравіч ПадсасонныСтары замак (Гродна)МёрыМыкалаіўка (Канатопскі раён)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Мар’ян ДуксаАфіцыйна-дзелавы стыльNode.jsМінскі метрапалітэн🡆 More