Сыкхізм: рэлігія

Сыкхізм (ад панджабі: ਸਿੱਖੀ, «прыхільнік, вучань») — монатэістычная рэлігія, заснаваная ў Пэнджабе, у паўночна-заходняй частцы Індыйскага субкантынэнта гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады.

Галоўным сьвятым пісаньнем сыкхаў зьяўляецца гуру Гуру Грантг Сагіб.

Сыкхізм: рэлігія
Кганда — найболей значны сымбаль сыкхізму.

Сыкхізм аб’ядноўвае ідэі індуізму й ісламу. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы й перараджэньня, але адпрэчваецца каставая сыстэма й ідалапаклонства . Сыкхі вераць, што Бог зьяўляецца адзінай рэальнасьцю й духоўнае вызваленьне можа дасягацца шляхам здаволеньня яго праз сардэчны сьпеў, паўтор сьвятога імені, мэдытацыю й служэньне. Цэнтральнай зьяўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы сьвятых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (сталёвы бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы й барада).

Сікхізм заснаваны на духоўных вучэньнях гуру Нанака, першага гуру, а таксама іншых дзевяці гуру, якія былі спадкаемцамі адзін аднаго. Дзясяты гуру, Гобінд Сынгг, назваў сыкхскае пісаньне Гуру Грантг Сагіб сваім пераемнікам, спыніўшы лінію гуру людзей і зрабіўшы сьвятое пісаньне сыкхаў адвечным, рэлігійным духоўным кіраўніцтвам для сыкхаў. Сыкхізм адхіляе сьцьвярджэньні, што любая пэўная рэлігійная традыцыя мае манаполію на абсалютную ісьціну.

Сыкхскае пісаньне пачынаецца сымбалем Ік-анкар (ੴ), Мул-мантарам і асноўнай малітвай аб адзіным вярхоўным Богу. Сыкхізм падкрэслівае важнасьць мэдытацыі й разважаньня над словамі сьвятога пісаньня (сымран), якое можна выразіць музычна праз кіртан альбо ўнутрана праз нам-джапо (паўтарньне імя Богу) як сродак адчуць боскую прысутнасьць. Сыкхізм вучыць вернікаў трансфармаваць «пяць злодзеяў» (пажаднасьць, лютасьць, сквапнасьць, прывязанасьць і эга). Гуру Нанак вучыў, што актыўнае, творчае й практычнае жыцьцё, заснаванае на праўдзівасьці, вернасьці, самакантролю й чысьціні вышэй за мэтафізычную ісьціну, і што ідэальны чалавек — гэта той, хто ўсталёўвае яднаньне з Богам, ведае ягоную волю й выконвае гэтую волю.

Гэта адна з наймаладзейшых сусьветных рэлігіяў сьвету, а таксама дзявятая паводле колькасьці вернікаў рэлігія ў сьвеце. На сёньня сыкхізм налічвае каля 30 млн. пасьлядоўнікаў, зь якіх 83% пражывае ў Індыі, 76% індыйскіх сыкхаў жывуць у Пэнджабе, таксама вернікі пражываюць у Пакістане. Колькасьць вернікаў штогод павялічваецца.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сыкхізм: рэлігія  Сыкхізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

14691539Рэлігія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Род (біялёгія)Жалейка (зборнік)Нор (імя)ЦьверЗянон ПазьнякЯнка БрыльМураўёўкіВікіслоўнікБібліяЯкуб КоласІліядаУладзімер ДубоўкаПапова ГараЗінаіда БандарэнкаУльтрафіялетавае выпраменьваньнеПераклады Бібліі на беларускую мовуҐКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаДругая сусьветная вайнаМаксім ГарэцкіЭякуляцыяКанстытуцыя ССРБ 1919 годуСельская гаспадаркаУладзімер КараткевічДойлідАкінчыцыБанкаўскі рахунакБеларускі нацыянальны стройПохва (неадназначнасьць)КойданаўФранцыяАрцём АрашонакБеларусыХарэйIKEAСмаленскНаймановічыБітКушмакСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамМіл (імя)ЗлучокГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Анатоль ЗэкаўСьпіс беларускіх імёнаўМачанкаТурма №8Сяржук Сокалаў-ВоюшЦукровы бурак2024БеларусізацыяМы, беларусыПарнаграфія ў ЗШАМы выйдзем шчыльнымі радаміЦівалі (неадназначнасьць)ЛічэбнікАркадзь КуляшоўКастрычнікВэб-дызайнПаўстаньне 1863—1864 гадоўПатрымпасЎіндгукЖыдыМікола ЛупсякоўПабуджальны сказБеларуская ВікіпэдыяЛукашэнкіСяброўстваДжоні ДэпСпадарожнікі СатурнаВольны хорАлтайІзраільЧ🡆 More