Сувалкі: места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы

Сува́лкі (польск.

Suwałki) — места ў Польшчы, на рацэ Чорнай Ганчы. Адміністрацыйны цэнтар мескай гміны і Сувальскага павету Падляскім ваяводзтве. Насельніцтва на 2017 год — 69 554 чалавекі.

Сувалкі
лац. Suvałki
польск. Suwałki
У цэнтры места
У цэнтры места
Сувалкі: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя
Герб Сувалкаў
Першыя згадкі: 1690
Краіна: Польшча
Плошча: 65,24 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 69 340 чал.
шчыльнасьць: 1062,84 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 087
Паштовыя індэксы: ад 16-400 да 16-403
Нумарны знак: BS
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 22.93333° у. д. / 54.1; 22.93333 22°56′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 22.93333° у. д. / 54.1; 22.93333
Сувалкі на мапе Польшчы
Сувалкі
Сувалкі
Сувалкі
Сувалкі: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.um.suwalki.pl/

Сувалкі — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму ратуша, збор эвангелісцкі, Катэдральны касьцёл і Прачысьценская царква, помнікі архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

Сувалкі: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Саборная царква, 1882 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні ордэна камэдулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.

26 красавіка 1710 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаваньне места ў Сувалках. У 1720 годзе места атрымала Магдэбурскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Сьвятога Рамуальда і Сьвятога Роха. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводзтва Царства Польскага (з 1867 году — цэнтрам гебэрні).

На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месьце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзейнічалі касьцёл, царква, збор эвангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, прытулак для бедных.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сувалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сувалкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1999 гадох Сувалкі былі цэнтрам Сувальскага ваяводзтва.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 1184 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 69 554 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — XX стагодзьдзі; фрагмэнты)
  • Збор эвангелісцкі (1838–1841)
  • Касьцёл Сьвятога Аляксандра (1825)
  • Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, юдэйскія, эвангелісцкія
  • Ратуша (1844)
  • Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса)
  • Царква Ўсіх Сьвятых (1892)
  • Чыгуначная станцыя (1896)

Страчаная спадчына

  • Сынагога Вялікая (1821)

Галерэя

Месты-сябры

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сувалкі ГісторыяСувалкі НасельніцтваСувалкі Турыстычная інфармацыяСувалкі ГалерэяСувалкі Месты-сябрыСувалкі КрыніцыСувалкі ЛітаратураСувалкі Вонкавыя спасылкіСувалкіГорадПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаСувальскі паветЧорная Ганча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола ГусоўскіЯнка СіпакоўКоргіІмёны ліцьвінаўВіктар ЖыбульМенскСакрат ЯновічАндраш Шэфэр.kyАндрусь ГорватВостраў сьлёзСанскрытПарнаграфія ў сецівеMelbetЯўген КантылёўE (літара)1891Максім Гарэцкі2010-яАРыхлікISO 3166Знак рашоткі (актаторп)Альтэрнатыўная парнаграфіяНавум ГальпяровічАнатоль СербантовічVPNВікісховішчаЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ГайдПокуцьБуйвідСмаргонскі раёнЧарнобыльская катастрофаПернікСтаніслаў ВалодзькаДзьвінскВольга Караткевіч2008Вялікі выбухДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Беларуская моваАкторы парнафільмаўКарлес ПудждэмонГалоўная старонкаТадэвуш КасьцюшкаКрычаўскі палацКніга прарока ДаніілаАзартная гульняАкварэльВасіль БыкаўНаваградакЮзэф МацкевічМэрБесьпілётнікЗлучнікТрыбадызмЛявон Баразна.slЛявон ВаласюкДаўгатаНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііАляксандар ШыдлоўскіЯва (імя)🡆 More