Аліта: места ў Летуве

Алі́та (лет.

Alytus) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яго ракі Алітупы. Адміністрацыйны цэнтар Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 51 561 чалавек. Знаходзіца за 105 км ад Вільні; чыгуначная станцыя.

Аліта
лац. Alita
лет. Alytus
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Аліта: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Аліты
Дата заснаваньня: 1377
Горад з: 1581
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Плошча: 48 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 51 561 чал.
шчыльнасьць: 1074,19 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 315
Паштовы індэкс: LT-62001
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′0″ пн. ш. 24°3′0″ у. д. / 54.4° пн. ш. 24.05° у. д. / 54.4; 24.05 24°3′0″ у. д. / 54.4° пн. ш. 24.05° у. д. / 54.4; 24.05
Аліта на мапе Летувы
Аліта
Аліта
Аліта
Аліта: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://alytus.lt

Аліта — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час прамысловы і культуры цэнтар паўднёвай Летувы. Тут захаваліся касьцёлы драўляны Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў і мураваны Сьвятога Людвіка, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Назва

Тапонім Аліта зьвязваюць з ракой Алітай.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Аліта ўтварылася ад гоцкага імя Aledus, Allido, Alitus. У апісаньні Берасьцейскага староства 1566 году ўпамінаецца селянін Олитка.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Аліту (ням. Aliten) як абарончы замак датуецца 1377 годам, калі яна знаходзіліся пад уладай Тэўтонскага ордэна. Па Грунвальдскай бітвы замак адышоў да Вялікага Княства Літоўскага.

15 чэрвеня 1581 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Аліце Магдэбурскае права.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) заходняя частка Аліты апынулася ў складзе Прусіі, а ўсходняя — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай заходняя частка мястэчка таксама апынулася пад уладай Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце. У канцы ХІХ ст. у Аліце збудавалі фартыфікацыі і прайшла чыгунка.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Аліту занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

12 лютага 1919 году ў Аліце адбыліся баі паміж летувіскім войскам і бальшавікамі. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Аліта ўвайшла ў склад Летувы.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1940 годзе Аліта апынулася ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году яна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1990-я гады ўлады Летувы зрабілі Аліту цэнтрам этнакультурнага рэгіёну Дзукія.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 477 чал. (245 муж. і 231 жан.)
  • XX стагодзьдзе: 1987 год — 71 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 51 561 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня, тэкстыльнай, камбікормавай і харчовай прамысловасьці; вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Аліце дзейнічае краязнаўчы музэй.

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Людвіка (1818)
  • Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (1830)
  • Царква гарнізонная (1891, мураўёўка; цяпер касьцёл Сьвятога Казімера)
  • Сынагога (XIX ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Аліта НазваАліта ГісторыяАліта НасельніцтваАліта ЭканомікаАліта Турыстычная інфармацыяАліта ГалерэяАліта КрыніцыАліта ЛітаратураАлітаАліцкі паветГорадЛетуваЛетувіская моваНёман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СафоклАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыІнстытут лесуДоўгая дарога дадомуСтарабеларуская моваВёскаАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй АзііМячэтПраская вяснаЛоскІнтэлектуальная ўласнасьцьЭманюэль 6Ангкор-ВатЛетувізацыяГрупавы сэксМаксім ТанкКавалёўНью-Ёрк (штат)ЦмокСтаніслаў ВалодзькаПаўночная МакедоніяЯнка КупалаДахАман (горад)ПарнафільмСусьвет.nuПскоўУладзімер ПуцінАнальны сэксКлаўдзі Дуж-ДушэўскіКамунізмДзень незалежнасьці БеларусіБерасьцейская вобласьцьГентБэйнарЯзэп ВаронкаЭўрапейскі ЗьвязНэшвілARM (працэсар)КіеўВітаўт8 сакавікаЛібэралізмІмёны ліцьвінаўСлуцкае княстваВіленская беларуская гімназіяПтушка шчасьцяВалодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)Грамадзкі набытакКрымЧытагонгДзьвінскШырмерАрлінгтан (Тэхас)916Вагінальны сэксОрдэн ПагоніПарнаграфія для жанчынСамалійска-этыёпская вайнаСтатыстыка🡆 More