Сувалкі: горад у Польшчы

Сува́лкі (польск.: Suwałki, ⓘ) — горад на правах павета ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета.

Да 1999 года горад быў цэнтрам Сувальскага ваяводства. Насельніцтва — 69 275 чалавек (2014 год).

Горад
Сувалкі
польск.: Suwałki
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гарадская ратуша
Гарадская ратуша
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
65,51 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
69 404 чалавек (2013)
Шчыльнасць
1 059 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +(48) 87
Паштовы індэкс
16-400 do 16-403
Аўтамабільны код
BS
TERC
2063011
Афіцыйны сайт
um.suwalki.pl (польск.)
Сувалкі на карце Польшчы ±
Сувалкі (Польшча)
Сувалкі
Сувалкі (Падляскае ваяводства)
Сувалкі

Горад стаіць на рацэ Чорная Ганча. Статус горада атрамаў 2 мая 1720 г.

Гісторыя

Сувалкі: Гісторыя, Насельніцтва, Славутасці 
Саборная царква, 1882 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні ордэна камедулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.

26 красавіка 1710 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаванне горада ў Сувалках. У 1720 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Святога Рамуальда і Святога Роха. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводства Царства Польскага (з 1867 года — цэнтрам губерні).

На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзейнічалі касцёл, царква, збор евангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі для хлопчыкаў і дзяўчынак і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, дзе аказвалася дапамога хворым і нямоглым, прытулак для бедных.

Найноўшы час

У 1915—1918 гг. падчас І сусветнай вайны Сувалкі акупіраваны германскімі войскамі, былі цэнтрам адміністрацыйнай акругі ў складзе Обер-Ост. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Сувалкі ўключаліся ў склад Беларускай ССР. Але немцы не пакінулі Сувалшчыну пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, адбываліся ваенныя сутычкі. 1 верасня 1919 года горад занялі польскія войскі.

Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) згодна з Рыжскім мірным дагаворам Сувалкі ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

У 1975—1999 гадах Сувалкі былі цэнтрам Сувалкаўскага ваяводства Польшчы.

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1800 год — 1184 чал.
  • XIX стагоддзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — каля 70 тыс. чал.; 2017 год — 69 554 чал.

Славутасці

  • Забудова гістарычная (XIX — XX стагоддзі; фрагменты)
  • Збор евангелісцкі (1838–1841)
  • Касцёл Святога Аляксандра (1825)
  • Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, іўдзейскія, евангелісцкія
  • Ратуша (1844)
  • Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса)
  • Царква Усіх Святых (1892)
  • Чыгуначная станцыя (1896)

Страчаная спадчына

  • Сінагога Вялікая (1821)

Галерэя

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Сувалкі ГісторыяСувалкі НасельніцтваСувалкі СлавутасціСувалкі ГалерэяСувалкі Вядомыя асобыСувалкі Гарады-пабрацімыСувалкі ЛітаратураСувалкі СпасылкіСувалкі1999ГорадПадляскае ваяводстваПольская моваПольшчаСувальскае ваяводстваСувальскі паветФайл:Pl-Suwałki.ogg

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чарнобыльская АЭСАчэрэтынэЛеанід Дранько-МайсюкВялікая Айчынная вайнаЯнка КупалаАляксандр Васілевіч БранцэвічГісторыя беларускай мовыМаркемКапыткаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыБрачыслаў (князь полацкі)ЗоркаКіраўнікі МінскаШахматыАнглійская моваПітэр ХігсСправа журналістаў БелсатаСправа «Армія з народам»ЗдароўеАндрэй МакаёнакТарас Рыгоравіч ШаўчэнкаEukaryotaM8L8THКурган сяброўстваТлумачальны слоўнік беларускай мовыШтадлер МінскNürnbergЖоўты карлікЖлобінСвабодныя матэрыялыВікіКлаўдзіа МантэвердзіДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыКрамбамбуля (напой)НазоўнікУкраінаЛексікаАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіПаўстанне хусітаў у ЕменеБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Апалінарый Гіляравіч ГараўскіБэй ШыжанВермахтКаскадныя табліцы стыляўЛічэбнікАльфрэд Ізідор РомерАрхікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)ЧарнобыльІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіГарантала (правінцыя)Вянок (зборнік)OrkaЮрый КашыраНідэрландская моваПадарожжа з ЖыгамонтамІван НавуменкаІнтэрнэтУладзімір КараткевічЧасціны мовыНеарамантызмБеларускі рубельУладзімір Несцеравіч ДражынНіна Іосіфаўна МацяшC++Печы (Барысаў)Вацлаў ЛастоўскіКаласы пад сярпом тваімПаводка ў Казахстане (2024)Томас ДжэферсанВіктар КарамазаўМезонМаладосць (часопіс)Махатма ГандзіКраязнаўства БеларусіЮлія Анатолеўна АрцюхБелсат🡆 More