Рэзэкнэ: горад у Латвіі

Рэ́зэкнэ (лат.: Rēzekne, латг.: Rēzne, бел.: Рэжыца) — горад у Латвіі.

Да 1917 і ў 1944—1945 г. афіцыйная назва Рэжыца. «Сэрца Латгаліі», пабудаваны на сямі пагорках. Знаходзіцца на ўсходзе Латвіі, за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. Адзін з самых буйных транспартных вузлоў ў Латвіі, а таксама эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтр краіны.

Горад
Рэзэкнэ
лат.: Rēzekne
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Рэзэкнэ: Гісторыя, Насельніцтва, Славутасці
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1773
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Розіттэн, Рэжыца
Плошча
17,48 км²
Вышыня цэнтра
158,2 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
35 467 чалавек (2009)
Шчыльнасць
2 034,78 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 646
Паштовы індэкс
LV-4600
Паштовыя індэксы
LV-46(01-06)
Афіцыйны сайт
rezekne.lv
(лат.)(руск.)(англ.)
Рэзэкнэ на карце Латвіі
Рэзэкнэ (Латвія)
Рэзэкнэ
Рэзэкнэ (Латвія)
Рэзэкнэ

Гісторыя

Горад узнік на месцы латгальскага ўмацавання IX—XIII стагоддзяў пасля яго зруйнавання Лівонскім Ордэнам. Рыцары Ордэна пабудавалі новы замак, ад якога да цяперашняга часу засталіся толькі рэшткі. Упершыню Рэзэкнэ згадваецца ў 1285 годзе пад назвай Rositten (Розітэн).

У 1582 годзе, згодна з Ям-Запольскім мірам, які быў падпісаны ў выніку Лівонскай вайны, Рэзэкнэ апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі горад атрымаў Магдэбургскае права.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рэжыца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай губерні, з 1776 у Полацкай губерні, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1772 годзе стала цэнтрам павета і ў 1773 годзе яна атрымала статус горада.

У пачатку XX стагоддзя ў Рэжыцы развіваецца прамысловасць, горад расце. У 1914 годзе колькасць насельніцтва склала 23 тысячы чалавек. У 1917 годзе горад прымае Першы з’езд латышоў і латгалаў. З атрыманнем Латвіяй незалежнасці, Рэзэкнэ стаў цэнтрам латгальскай культуры.

Насельніцтва

Па стане на 2016 год насельніцтва Рэзэкнэ складала 31 216 чалавек.

Нацыянальны склад

Па стане на 2018 год нацыянальны склад жыхароў Рэзэкнэ выглядаў наступным чынам:

  • Латышы (у т.л. латгальцы) — 13 820 чалавек
  • Рускія — 13 609 чалавек
  • Палякі — 690 чалавек
  • Яўрэі — 470 чалавек
  • Беларусы — 455 чалавек
  • Украінцы — 381 чалавек

Славутасці

Рэзэкнэ: Гісторыя, Насельніцтва, Славутасці 
Руіны замка
  • Руіны Рэзэкненскага замка
  • Кафедра Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
  • Царква Нараджэння Багародзіцы
  • Лютэранская Траецкая царква
  • Стараверская Царква Святога Мікалая
  • Драўляная (г.зв. «Зялёная») сінагога
  • Помнік «Latgales Mara»
  • Музей гісторыі і культуры Латгаліі

Вядомыя асобы

  • Антанійс Спрынгавічс[en] — рыжскі архібіскуп
  • Юрый Тынянаў — расійскі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца
  • Фрыдрых Эрмлер — савецкі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
  • Івэта Апкална — латышская арганістка

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Рэзэкнэ ГісторыяРэзэкнэ НасельніцтваРэзэкнэ СлавутасціРэзэкнэ Вядомыя асобыРэзэкнэ ГалерэяРэзэкнэ СпасылкіРэзэкнэБеларуская моваЛатвіяЛатгальская моваЛатышская моваРыга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КобальтInternet ExplorerТрускаўкаПалівальны панядзелакЯзэп Юр’евіч ЛёсікСтаматалогіяШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхЖак-Луі ДавідПій XIАлісія ВікандэрФК СевільяПрэмія імя Карласа ШэрманаЭмілія ПлятэрХаджДыялекты беларускай мовыГрузіяНікарагуаБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеКарл X БурбонБорыс ДжонсанРадаводКарл VII (кароль Францыі)ПалесцінаСоймХрышчэнне РусіДамінік РудніцкіКрысціна БесманРэкі і каналы БеларусіМішэль АбамаІсакратМесны склонАхоцкае мораМянушкаДзень ВоліЮНЕСКААхова птушак БацькаўшчыныТаджыкістанГанімед (спадарожнік)Яўген Аляксандравіч ГлебаўВірусыЗолтан ЛаціновічРобін УільямсАлесь РазанаўАляксандр Іванавіч ГаўрылаўКарла ТальявініНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыМалітва ГасподняяIva SativaКліматРыгор АстапеняГродзенская вобласцьАдам МіцкевічКіраўнікі МінскаГрызуныДжуліяна МурКалядыЯўрэіГлебаМіхась ПазнякоўСцяг ІрландыіСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьЗвычайны прэзідэнтПеруGoogle ChromeВялікабрытаніяГомельГамеланАндрусь ТакіндангЦягнікУвасабленнеУладзімір Сцяпан🡆 More