Стары Дрокаў

Стары Дрокаў — вёска ў Расеі, на правым беразе ракі Іпуці.

Уваходзіць у склад Ніўнянскага сельскага паселішча Сураскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2013 год — 54 чалавекі. Знаходзіцца за 3 км ад Новага Дрокава.

Стары Дрокаў
лац. Stary Drokaŭ
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Сураскі
Сельскае паселішча: Ніўнянскае
Насельніцтва: 54 чал. (2013)
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 243522
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′25″ пн. ш. 32°34′40″ у. д. / 53.09028° пн. ш. 32.57778° у. д. / 53.09028; 32.57778 32°34′40″ у. д. / 53.09028° пн. ш. 32.57778° у. д. / 53.09028; 32.57778
Стары Дрокаў на мапе Расеі
Стары Дрокаў
Стары Дрокаў
Стары Дрокаў

Дрокаў — даўняе места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

Першы пісьмовы ўпамін пра Дрокаў як «кіеўскі горад» зьмяшчаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст. У XII—XV стагодзьдзях горад уваходзіў у склад Амсьціслаўскага княства, разам зь якім ён далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Па скасаваньні Амсьціслаўскага княства Дрокаў стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва, зь якой у 1496 годзе, згодна з запісам у скарб вялікага князя, немесьнік дрокаў даў 4 копы грошай.

У вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княства Літоўскім (1500—1503) Дрокаў захапілі маскоўскія войскі. У час перамоваў 1542 году разглядалася магчымасьць яго вяртаньня ў ВКЛ у абмен на маскоўскіх палонных.

У пачатку XVII ст. Дрокаў вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ёе увайшоў у склад Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва. У сярэдзіне XVII ст. Дрокаў упамінаецца як мястэчка, у якім дзейнічала Прачысьценская царква. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Дрокаў захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Дрокаў сьпярша стаў цэнтрам сотні Старадубскага палку. Неўзабаве Дрокаўскую сотню далучылі да Мглінскай. У XVIII ст. Стары Дрокаў страціў царкву і пачаў лічыцца вёскай. У розныя часы ім валодалі Есімонтаўскія, Іскрыцкія, Чарняўскія і іншыя.

У 1782 годзе Стары Дрокаў увайшоў у склад Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні (з 1861 году — у складзе Новадрокаўскай воласьці).

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стары Дрокаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Сураскі павет (падраён) Гомельскага раёну. Аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1921—1929 гадох Стары Дрокаў уваходзіў у склад Клінцоўскага павету, з 1929 году — у Сураскім раёне.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 430 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2013 год — 54 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

У Старым Дрокаве захавалася гарадзішча памерамі 50 × 40 мэтраў, умацаванае 2 валамі і ровам. Магутнасьць культурнага плясту 0,6 мэтраў. У ім сустракаецца кераміка юхнаўскай культуры раньняга жалезнага веку і старажытнай Русі. Да гарадзішча далучаецца селішча плошчай каля 0,5 га з матэрыяламі часоў старажытнай Русі.

Страчаная спадчына

  • Царква Прачыстай Багародзіцы (XVII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Стары Дрокаў ГісторыяСтары Дрокаў НасельніцтваСтары Дрокаў Турыстычная інфармацыяСтары Дрокаў КрыніцыСтары Дрокаў ЛітаратураСтары ДрокаўІпуцьБранская вобласьцьВёскаРасеяСураскі раён (Бранская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КадышэвічыБабёрВыказьнікПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўМарыя МартысевічРасеяВацлаў ЛастоўскіРасейцыЯн СерадаАнархізмHromadske.TVАлег Ждан2024РадзівілыЯўгенія ЯнішчыцIKEAАляксандар КосінецВіды сувязі словаўЭмбэр ГердАндрэй ФедарэнкаКрасавікБардэльЯстЛінія КэрзанаВасіль БыкаўАпавядальны сказПэтэр ПэлегрыніПрымакі (п’еса)Зінаіда БандарэнкаПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)ІксвідэаЯн ЧэрскіГрупавы сэкс26 красавікаАнгельская моваФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуЛюдміла СільноваВусаў (вёска)Мардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка2015ПортуФабрыкацыя супраць труса РоджэраПераклады Бібліі на беларускую мовуРод (біялёгія)Алесь ПісьмянкоўAndroidЮры ГумянюкЛявон ВольскіНор (імя)Каханьне без пранікненьня2010СмаленскБруна КрайскіМастурбацыяЛіцьвіныМаксім ГарэцкіБацькаўшчынаЁган Вольфґанґ фон ҐётэНіна МацяшМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваБеларусьПатрымпасДойлідМіл (імя)Менск (кампутарная гульня)Родныя гоні (1927)Нідэрлянды🡆 More