Румбольд Валімонтавіч

Лямпэрт Румбольд Валімунтавіч, Рамвольт Валімонтавіч (1371 — лістапад 1432) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста генэральны жамойцкі (1409—1411), маршалак земскі (1412—1432), намесьнік віцебскі (упамінаецца ў 1422).

Румбольд Валімонтавіч
лац. Rumbold Valimontavič
Румбольд Валімонтавіч
Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1371(1371)
Памёр 1432(1432)
Род Кезгайлы і Валімонтавічы гербу Задора[d]
Бацькі Валімонт Бушкавіч
Дзеці Міхайла
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Дзяволтве, меў маёнткі ў Сьвіслацкай воласьці і Жамойці. Трымаў палову Блужаў у Крэўскім старостве.

Імя

Румбальд, Румбальт, Румпальт або Румпэль (Rumbald, Rumbold, Rumbolt, Rumpolt, Rumpel) — імя германскага паходжаньня. Першае дакладна датаванае пісьмовае ўжываньне гэтага асабовага імя (лац. Rumbaldus) адзначаецца ў 1086 годзе. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румш, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumsch, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms, германскага hruom 'слава, славутасьць', а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бальдвін, Бірыбольд, Рыбалт; германскія імёны Baldwin, Beribald, Ribald) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'. Такім парадкам, імя Румбольд азначае «слаўны адвагаю».

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rombołt (Rumpołt).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: et Rumboudo secretario (25 траўня 1396 году); Rwmwold Wolymuntonis (18 студзеня 1401 году); Rombold (13 студзеня 1407 году, 11 чэрвеня 1407 году); Lamperto alias Rambalt Wollymunthowicz (Lampert alias Rambalt Wolymunthowicz; 23 траўня 1409 году); Romboltone Volimontonis (Rombolt Volimontonis; 24 траўня 1409 году); Rambold (26 траўня 1409 году, 7 лістапада 1432 году); Romald, Rammold (16 чэрвеня 1409 году); Romolt (21 чэрвеня 1409 году); Rumpoldi (1 лютага 1411 году); Rvmboldum… Rumpoldo capitaneo Samagittiarum (20 красавіка 1411 году); Rumpoldo Ducatus nostri marschalkone (31 траўня 1412 году); Rumbold marschalkus tocius Lythuanie (22 красавіка 1415 году); Ruboldo terre nostre marschalco (22 чэрвеня 1421 году); Rumpoldus (27 верасьня 1422 году, 29 лістапада 1430 году, 26 сьнежня 1431 году, 26 чэрвеня 1432 году); Rumboldum terre nostre Lithvanie marschalcum (па 14 чэрвеня 1430 году); Rumbold unser landtmarschalk (20 чэрвеня 1430 году); Rumboldo terre nostre Lythuanie marschalko, Rumboldo terre Lithvanie marschalko (21 кастрычніка 1430 году); Rombuldus (22 чэрвеня 1431 году); Rumboldus terre Lytuanie marschalcus (1 жніўня 1431 году); Rumpold (11 верасьня 1431 году, 24 верасьня 1432 году); strenuos Rompoldum terrae Lithvaniae marsalcum (15 сьнежня 1431 году); Nos Rumpoldus (26 сьнежня 1431 году і 26 чэрвеня 1432 году); Ромволтъ (27 верасьня 1432 году); Rombolth marschalcus (15 кастрычніка 1432 году); Rombolt (4 лістапада 1432 году).

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя. У лісьце інфлянцкага магістра ад 1416 году як «брат Румбольда» ўпамінаецца літоўскі баярын Зігебут (Segebut).

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год). Быў адным з радцаў вялікага князя Вітаўта. Паводле Яна Длугаша, у чэрвені 1409 году на загад Вітаўта выправіўся з войскам у Жамойць, дзе заняў усе нямецкія замкі і ўзяў у палон ордэнскага фогта Жамойці Міхайла Кухмайстра і такім спосабам вярнуў гэтую зямлю пад уладу ВКЛ.

У 1412, 1416, 1429 і 1430 гадох езьдзіў з пасольствамі ў Польшчу. У 1413 годзе браў удзел у разьвязаньні справы Бэнэдыкта Макры. Ачольваў дэлегацыю ВКЛ на Канстанцкім саборы (1414—1418).

Падтрымліваў Сьвідрыгайлу. У лістападзе 1432 году яго разам з братам Яўнутам пакаралі сьмерцю на загад Жыгімонта Кейстутавіча.

Меў сына Міхайлу, які ў сярэдзіне XV стагодзьдзя атрымаў ад вялікага князя Казімера сем сялянскіх сем’яў у Вількамірскім старостве.

Фундаваў алтар Румбольда ў Віленскай катэдры.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Румбольд Валімонтавіч ІмяРумбольд Валімонтавіч БіяграфіяРумбольд Валімонтавіч Глядзіце таксамаРумбольд Валімонтавіч ЗаўвагіРумбольд Валімонтавіч КрыніцыРумбольд Валімонтавіч ЛітаратураРумбольд ВалімонтавічВаяводы віцебскіяВялікае Княства ЛітоўскаеМаршалкі вялікія літоўскіяСтаросты жамойцкія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПалесьсеФутболКарлес ПудждэмонАрыйБеларуская ВікіпэдыяБарычавіцкі сельсаветНКВДГлінішча (Гомельская вобласьць)Мужчынская зборная Швэцыі па хакеіІвянецДзьвінскЛенінградзкая вобласьцьМаскоўская вобласьцьІндаэўрапейцыМальтыйскі ордэнБраціславаЛеў XНаваградакКастылія і ЛеонСыднэйЯнаўЧырвоны колерФілёлягМарына ВасілеўскаяThe DoorsISO 3166-1АўстраліяЛубінКітайКурганская вобласьцьТарнопальская вобласьцьСьцепаніда СьцепанюкАб’яднаныя Арабскія ЭміратыВульканАнгельшчынаАтаваДарога Р6 (Беларусь)Біпалярны транзыстар994ГарлачыкакветныяАндрэй МукавозчыкШвэдзкая ВікіпэдыяАрыянстваАляксандар фон ГумбальтВыклічнікСуахіліБеларускае нацыянальнае адраджэньнеКантрабандаЛеон (Гішпанія)120-я зэнітна-ракетная брыгадаHromadske.TVІвацэвіцкі раёнМалоткавіцкі сельсаветКрама (гурт)БэрлінВартан ГунанянФранцуская моваСтавоцкі сельсаветЯрыжкаАстанаВацлаў ІваноўскіКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)Брус ЛіТурэччынаМікалай АладаўСэптуагінтаЛацінкаСартаКартузыСоф’я Кавалеўская1655Кіліян МбапэПэдагогЯкасныя прыметнікі🡆 More