Кезгайла Валімонтавіч

Кезгайла Валімонтавіч (у каталіцтве Міхал; каля 1380 — каля 1449) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста генэральны жамойцкі (1412—1432, 1440 і з 1443), маршалак гаспадарскі (1413), кашталян віленскі (з 1445). Пачынальнік роду Кезгайлаў.

Кезгайла Валімонтавіч
лац. Kiezgajła / Kiezhajła Valimontavič
Кезгайла Валімонтавіч
Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1380
Памёр каял 1449
Род Кезгайлы
Бацькі Валімонт Бушкавіч
Жонка Алена
Дзеці Міхайла, Ян, Пётар, Дабяслаў, Бутрым

Валодаў часткай Дзявалтава, Солаў і Сьвядасьці. Ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Крожы, Плоцеле ды іншыя маёнткі ў Жамойці. Быў старостам вількамірскім (1409—1412).

Імя

Геза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё', германскага gaizá 'завостраны кій', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё».

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kesgaylo Wolymuntonis (18 студзеня 1401 году); Kynsgail (17 жніўня 1404 году); па(н) Кезкаилъ (20 траўня 1407 году); Michel andirs Kynsegail (26 траўня 1410 году); Nicolao alias Kynsgal (20 красавіка 1411 году); Kynsgalo capitaneo Samagittariun (31 траўня 1412 году); пану Кгескгоилу (1413—1424 гады); пану Кезкгаилу (22 чэрвеня 1415 году); Keynsgal capitaneo Samagittie (22 чэрвеня 1421 году); Michael Kinsgall capitaneus Samagitarum (27 верасьня 1422 году); Kinsgail hauptmann in Samagitten (1425 год); Dominus Mychell alias Kenzegall capitaneus terre Samogittarum (1426 год); Kinsgal (29 красавіка 1431 году); Gensegal (22 чэрвеня 1431 году); Kenzgal Capitanei Samagittie (1 верасьня 1431 году); Kiezygal capitaneo Samogitarum (Kiezygal capitaneus Samogitarum; 24 верасьня 1432 году); пан Кезкгаило староста Жомоитский (27 верасьня 1432 году); Kynszgail (7 лістапада 1432 году); Kynsgall (13 лістапада 1432 году); Kezigal Wostoltowicz (27 лютага 1434 году); Kynzegal (4 лістапада 1434 году); Kezigal Wolimuthawicz (6 сьнежня 1437 году); Michael alias Keszgal, Kesgaylo Wolymunthowicz, Kesgal, Kynsegal, Kisegal, Kiesgal.

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Яўнута, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя.

Упершыню ўпамінаецца ў 1401 годзе пры складаньні Віленска-Радамскай уніі. Быў заўзятым прыхільнікам Вітаўта, пры падтрымцы якога стаў старостам жамойцкім. Актыўна спрыяў хрысьціянізаціі паганцаў-жамойтаў, у 1418 годзе здушыў сялянскае паўстаньне, а ў 1419 годзе выкрыў змову жамойцкага баярства супраць вялікага князя.

У 1413 годзе ад літоўскай дэлегацыі браў удзел у разьвязаньні справы Бэнэдыкта Макры. У 1425 (двойчы), 1430, 1437, 1444 і 1446 гадох езьдзіў да вялікага магістра. У 1431 годзе быў у складзе пасольства да караля Польшчы.

Па сьмерці Вітаўта ў 1430 годзе разам з братамі Румбольдам і Яўнутам падтрымаў абраньне вялікім князем Сьвідрыгайлы. Быў сярод падпісантаў антыпольскай Скірстымонскай умовы (1431 год). Па тым, як у 1432 годзе ў выніку перавароту да ўлады прыйшоў Жыгімонт Кейстутавіч, Валімонтавічаў узялі ў палон. Румбольда і Яўнута пакаралі сьмерцю, тым часам Кезгайлу вярнулі ўсе ягоныя ўладаньні. Магчыма, да гэтага прычынілася тое, што ягоная дачка ажанілася зь Янам Гаштольдам — уплывовым хаўрусьнікам Жыгімонта. Пазьней браў удзел у складаньні Гарадзенска-Троцкай уніі.

Ажаніўся з Аленаю (нявысьветленага паходжаньня), меў сыноў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава, Бутрыма і, магчыма, Таліята, а таксама дачок Даратэю (жонка Яна Гаштольда) і Мілохну (жонка Пятра Гедыгольдавіча).

У 1444 годзе фундаваў касьцёл у Дзявалтаве. У 1445 годзе з ініцыятывы жонкі яго ўпісалі ў кнігі Кракаўскага ўнівэрсытэту.

Мова і культура

Да актаў Чартарыйскага замірэньня (1431 год), Гарадзенскай уніі (1432 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі:

sigill… consgalos
+ s • domi • kynzgalonis
+ sigillum domini kyezgal

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Кезгайла Валімонтавіч ІмяКезгайла Валімонтавіч БіяграфіяКезгайла Валімонтавіч Мова і культураКезгайла Валімонтавіч КрыніцыКезгайла Валімонтавіч ЛітаратураКезгайла ВалімонтавічВялікае Княства ЛітоўскаеКашталяны віленскіяКезгайлыМаршалак гаспадарскіСтаросты жамойцкія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Від (імя)Мікола Маляўка15 красавікаПрастораХартыя’97Герб ЛепеляВугоршчынаДраматургКіеўская РусьАрхангельскВэб-сайтЖалудокЯнка СіпакоўЛідсСлавамір Адамовіч1200ВільняАндрэй Павук (актывіст)Зьміцер БартосікПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіШахцёр СалігорскФіліпіныМаладэчнаПадвойнае пранікненьнеМаркёрЧорная дзіркаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікФранцішак БагушэвічМэдыяВікіVirusTotalМіхась БашлакоўТутэйшыя (п’еса)Мікіта КрыўцоўМарыя АнтуанэтаРэжым ЛукашэнкіВэб-дызайнЭўфрасіньня ПолацкаяГенадзь ПашкоўЯзафат КунцэвічЦэлы лікАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЛікКальварыйскія могілкіСувэрэнная дзяржаваКліматМікола КупрэеўУправа КДБ па Гомельскай вобласьціРадаўніцаНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяБісэксуальная парнаграфіяЖанчына з жанчынайМар’ян ДуксаНазоўнікНаша НіваЛяхавіцкі замакСьвятыУнівэрсытэтБарысаўСыдарЗапарожжаВіцебск (футбольны клюб)Леанід ГалубовічПагоняСтудняПашпартШатанСельская гаспадарка БеларусіТранспартКунілінгусГабрэіЛязьбійская парнаграфіяГорная справаБеларускі клясычны правапіс🡆 More