Войт

Войт (па-польску: Wójt, па-нямецку: Vogt, па-лацінску: advocatus) — абраная службовая пасада наглядчыка ці распарадчыка ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая ўзначальвала магістрат у гарадах у XV—XVIII стагодзьдзях, застарэлы «сельскі стараста».

Апісаньне

Узначальваў мясцовае кіраваньне ці самакіраваньне (воласьці, гораду, мястэчка, сяла, вёскі, двара). Войта прызначаў вялікі князь літоўскі зь ліку заможных мяшчанаў або фэадалаў, а прыватнаўласьніцкіх гарадоў — іх уладальнікі. Іншы раз войта выбіралі гараджане, напрыклад у Воршы, Пінску, Мазыры. У гарадах, дзе існавала самакіраваньне, пасада войта ўводзілася да Магдэбурскага права. Увядзеньне пасады войта адначасова з наданьнем Магдэбурскага права азначала стварэньне прадугледжаных гэтым правам органаў кіраваньня. Клясычнае Магдэбурскае права зводзіла ролю войта да старшынства на шэфенскім судзе.

Аднак на Беларусі войт паступова набыў правы вышэйшай адміністрацыйнай улады і войтаўскага суду. Меў значныя крыніцы даходаў. Акрамя судовых пошлінаў, набыткам войта былі значная частка розных натуральных пабораў, доля прыбыткаў ад рыначнага гандлю, утрыманьня корчмаў, крам, часам зямельныя падараваньні. Прызначаныя войты часта перакладалі свае абавязкі на ландвойтаў, варагавалі з гараджанамі. Дакумэнты фіксуюць шматлікія скаргі на незаконныя дзеяньні войта.

Таксама:

  • Асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялянаў і выкананьнем імі павіннасьцяў. Войт, які кіраваў часткай маёнтка называўся ключ-войтам.
  • Кіраўнікі гміны ў Заходняй Беларусі ў 1921—1939.

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Т. І. Доўнар. Войт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
  • «Словник іншомовних слів», за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука, м. Київ, 1985 р. С. 154;
  • «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г., С. 563 том. 26

Tags:

ВКЛЛацінская моваМагістратНямецкая моваПольская моваСтараста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПорнасайтКлеапатраЖанчына зьверхуЗямля пад белымі крыламіГанна Чапман1874Парнаграфія для жанчынЯўгенія ЯнішчыцСмаленская рэспублікаПастава на каленяхПрышчэпкаБеларуская моваВікіслоўнікУправа КДБ па Гомельскай вобласьціЖорсткая парнаграфіяАркадзь КуляшоўБеларусыВасіль БыкаўМерацкая ратушаДжынсавая рэвалюцыяВіктар МарціновічМаскальМаксім БагдановічСусьветная служба Бі-Бі-СіНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)КанюшынаГорная справа48-ы батальён дапаможнай паліцыі1918ЖамойцьРэжым ЛукашэнкіХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіБабёрДубрава (Маладэчанскі раён)Падвойнае пранікненьнеMelbetПубліцыстыкаБар (элемэнт)Міхал ВітушкаУнівэрсытэтСавілаГомельХартыя’97Сэкс-індустрыяБэнэдыкт ДыбоўскіІўеВількамірФілякартыяВойшнарНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяАмстэрдамЯкса (дзяржава)Генадзь ПашкоўKrainaВольныя матэрыялыУладзімер Арлоў (гісторык)YouTubeБуда (будызм)АгінскіяЗнакі прыпынкуДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)Станіслаў Аўгуст ПанятоўскіАнілінгусМы выйдзем шчыльнымі радаміКалі-югаВугоршчынаМалы гасьціны дворМагілёўVirusTotalАльпыЛяхавіцкі замакУладзімер Карызна (паэт)🡆 More