Рада Вялікага Княства Літоўскага (таксама Паны-Рада) — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI стагодзьдзяў.
Разьвязвала галоўныя пытаньні ўнутранай і замежнай палітыкі, мела вынятковае значэньне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцьці гаспадарства.
Узьнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у XV стагодзьдзі набыла большую самастойнасьць. Бесьперапынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Мела кампэтэнцыю ў справе абраньня вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных справаў, выданьні законаў, разглядзе найважнейшых судовых справаў.
У сваёй дзейнасьці мусіла была ўлічваць ўнутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асьцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усёй шляхты. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада разьвязвала супольна зь вялікім князем, а пры яго адсутнасьці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 рокаў, у Статуце 1588 року яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыцьцяўленьня не атрымалі дастатковага замацаваньня і вызначаліся звычаямі.
У Раду ўваходзілі:
Сярод радных паноў былі прадстаўнікі магнацкіх родаў Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Гаштольдаў, Храптовічаў, Глінскіх, Глябовічаў, Гальшанскіх, Забярэзінскіх, Ільлінічаў, Кезгайлаў, Кішкаў, Няміраў, Осьцікаў, Астроскіх, Пацаў, Солтанаў, Багавіцінавічаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рада Вялікага Княства Літоўскага, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.