Райгорад: места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы

Райгорад (польск.

Rajgród) — места ў Польшчы, на беразе Райгародзкага возера. Цэнтар меска-сельскай гміны Граеўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 1571 чалавек. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе 61.

Райгорад
лац. Rajhorad
польск. Rajgród
Прыстань на Райгародзкім возеры
Прыстань на Райгародзкім возеры
Райгорад: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя
Герб Райгораду


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Граеўскі
Гміна: Райгорад
Плошча:
  • 35,18 км²
Насельніцтва: 1571 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 86
Паштовы індэкс: 19-206
Нумарны знак: BGR
Геаграфічныя каардынаты: 53°43′49″ пн. ш. 22°41′33″ у. д. / 53.73028° пн. ш. 22.6925° у. д. / 53.73028; 22.6925 22°41′33″ у. д. / 53.73028° пн. ш. 22.6925° у. д. / 53.73028; 22.6925
Райгорад на мапе Польшчы
Райгорад
Райгорад
Райгорад
Райгорад: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Райгорад — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Паводле летапісных зьвестак, Райгорад заснаваў у XIII ст. князь яцьвяскі, падляскі і дайноўскі Трайдзень як умацаваны пункт на сумежжы з прусамі і мазурамі. У 1358 годзе места ўпамінаецца ў гэтай якасьці ў акце разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Падляшшам. Райгорад знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасьці, пазьней перайшоў да роду Глінскіх. Па пакараньні Міхала Глінскага за ўдзел у змове супраць караля і вялікага князя Жыгімонта Старога места перайшло да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла. У XVI ст. Райгорад атрымаў мескі герб: «у чырвоным полі мур з адчыненай брамай над ім, тры вежы». У 1568 годзе за Ганна Кішкай (з Радзівілаў) места атрымала Магдэбурскае права.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Райгорад перайшоў да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі Райгародзкага староства, на 1576 год у месьце было 145 будынкаў і 56 незабудаваных пляцаў. У 1593 годзе Райгародзкае староства перайшло да каралевы і вялікай княгіні Ганны, жонкі Жыгімонта Вазы. У 1679 годзе месту пацьвердзілі Магдэбурскае права.

Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райгорад апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Шчучынскім павеце Ломжынскай губэрні. У час вызвольнага паўстаньня (1830—1831) Райгорад як ключавую пазыцыю займаў расейскі 7-тысячны корпус генэрала Остэн-Сакена, аднак паўстанцам пад камандаю Антонія Гелгуда ўдалося 29 траўня 1831 году на пэўны час вызваліць места.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Райгорад занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Райгорад абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Райгорад акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Райгорад увайшоў у склад БССР. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Райгорад Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1867 год — 3916 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 2291 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 1571 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1905—1912)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца (XIX ст.); юдэйскія
  • Сядзіба Апартова (канец XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Замак

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Райгорад ГісторыяРайгорад НасельніцтваРайгорад Турыстычная інфармацыяРайгорад ГалерэяРайгорад КрыніцыРайгорад ЛітаратураРайгорад Вонкавыя спасылкіРайгорадГміна РайгорадГорадГраеўскі паветПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РоварСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамҐПаспалітае рушэньнеНарэйкаЯнка БрыльЛявон ВольскіНефцякамскМіс СусьветГайла (імя)Руская моваЯн ЧыквінВасіль ЗуёнакКарлес ПудждэмонБібліяГішпанія2022Уладзімер ЗяленскіУшачы29 красавікаВіцебская вобласьцьІліядаДзень ПерамогіЛюдміла ПайдушакаваІгар СідарукПорнгабСуботнікіПрымакі (п’еса)БелазарМалайзія7 (лік)Сувязь (тэхніка)Аральны сэксЛесьбійская эротыкаСяргей АлейнікІўеАндрэй ХадановічВасіль СёмухаТурма №8Міхал Фрыдэрык ЧартарыйскіНіл ГілевічБярозка (часопіс)ЧЛукашэнкіОйча нашМаскоўская вобласьцьЛічэбнікПтушкіКастусь КаліноўскіПрыродаБорна СосаБел-чырвона-белы сьцягВольны хорДжоні ДэпДыялектЧорны кот (арганізацыя)ДзеяслоўВіцебскНіна МацяшЛеанід ГалубовічСтоўпцыВіктар КарамазаўЛявон ВашкоЯнка КупалаДобасна (рака)РэклямаЦьверМаёнтак🡆 More