Імя Рагвалод: мужчынскае асабовае імя (Rognvald)

Рагвалод (Рэгвальд), Рагнвальд — мужчынскае імя.

Ragvald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rago + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рэгвальд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рагвалод»

Паходжаньне

Рагнвальд або Рагвальд (Ragnvald, Ragvald) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады».

Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [унуку Ўсяслава Полацкага], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім».

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» залічвае Рагвалода да імёнаў германскага паходжаньня, але прытым супастаўляе полацкага князя зь Вількінам — адным з водцаў люцічаў паводле «Сагі пра Тыдрэка Бэрнскага», запісанай у XIII стагодзьдзі у Скандынавіі. Імя Рагвалод, паводле Паўла Урбана, азначала «Магутны ўладай» або «Справядлівы гаспадар» і адпавядала паўночнагерманскаму імю Rögnvald.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рогъволод (980 год); Роговолод (1128 год); Рогьволодъ Борисовичь (1144, 1158 і 1171 гады); po Krystianie Regwaldzie (18 траўня 1659 году).

Носьбіты

  • Рагнвальд Аляфсон (IX ст.) — конунг Вэстфольду з дынастыі Інглінгаў
  • Рагнвальд Эйстэнсон ( каля 894) — заснавальнік графства Оркні
  • Рагвалод (каля 920—978) — першы гістарычна вядомы полацкі князь, заснавальнік дынастыі Рагвалодавічаў
  • Рагнвальд Інгварсон (X ст.) — водца варагаў
  • Рагнвальд Ульфсон ( па 1019) — граф Вэстэргётлянду, пасаднік у Ладазе
  • Рагнвальд Брусасон ( 1046) — граф Оркні
  • Рагвалод-Барыс Усяславіч (канец 1040-х — 1128) — князь полацкі
  • Рагнвальд Дурны ( па 1130) — кароль Швэцыі
  • Рагнвальд Калі Калсон (каля 1103—1158) — граф Оркні, Сьвяты
  • Рагвалод-Васіль Барысавіч (1110-я — 1171 або 1180) — князь полацкі
  • Крысьцін Рэгвальд — ковенскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1659 годзе

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Імя Рагвалод ПаходжаньнеІмя Рагвалод НосьбітыІмя Рагвалод Глядзіце таксамаІмя Рагвалод КрыніцыІмя Рагвалод ЛітаратураІмя Рагвалод

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бел-чырвона-белы сьцягГарадзішча Замэчак (Заслаўе)РамэнДабрыняНямеччынаУладзімер КараткевічСяргей НавумчыкСтарабеларуская моваГомельФінансыАлесь КажадубВольная Беларусь (рух)Каўкаскі ЭміратІван ЦерцельЦынкавыя хлопчыкіПохва (неадназначнасьць)Валянцін АкудовічГрупавы сэксfvrneРуслан ВусаўКатэхізіс Сымона БуднагаAndroidАўкштотаКрасавікАнголаПарнаграфія-гонзаГарнастайСтачкаБерасьцеЯкасныя прыметнікіАзіяСуботнікіНью-ЁркЗінаіда БандарэнкаГалоўная старонкаАркаАлесь КлышкаТравеньБортны промысел у БеларусіВаеннапалонныСядзібаMozilla FirefoxЛезьбіянстваГарбатаБеларуская ВікіпэдыяМарыя Мартысевіч2006БеларусізацыяТадзіяна КляшторнаяРаман СкірмунтЭль НіньнёАлег ЖданСяброўстваСлавамір АдамовічКалінінская акругаГенадзь Валер’евіч ШутаўПарнаграфія ў БеларусіПолацакМінятПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўЖалейка (зборнік)Зямля пад белымі крыламіЯнка МаўрМаёнтакЯндэксГенадзь ШутаўВітаўт Чаропка1919🡆 More