Рагвалод-Барыс Усяславіч

Рагвалод-Барыс Усяславіч, Рагвалод II (канец 1040-х — пачатак 1128) — князь полацкі (1101—1128).

Паводле імя, відаць, быў старэйшым сынам Усяслава Полацкага.

Рагвалод-Барыс Усяславіч
лац. Rahvałod-Barys Usiasłavič
Рагвалод II
Рагвалод-Барыс Усяславіч
Мініятура Радзівілаўскага летапісу: Рагвалод-Барыс едзе на княжаньне ў Полацак
Князь полацкі
14 красавіка 1101 — 1128
Сукіраўнік Давыд Усяславіч (ад 1105 да 1127)
Папярэднік Усяслава Полацкага
Наступнік Давыд Усяславіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся канец 1040-х
Памёр пачатак 1128, Полацак
Нашчадкі
Дынастыя Рагвалодавічы
Бацька Усяслаў Чарадзей

Імя

Рагнвальд або Рагвальд (Ragnvald, Ragvald) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады».

Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [сыне Рагвалода-Барыса], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім».

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: престависѧ кнѧзь Полотьскыи Борисъ (1129 год), Господи помози рабу своему Борисоу (Барысаў камень), Борисъ-Рогъволодъ.

Біяграфія

Па сьмерці бацькі заняў полацкі пасад. Імаверна, што сядзеў разам з Усяславам у кіеўскай вязьніцы ў 1068 годзе.

Упершыню пад сваім імём упамінаецца ў 1102 годзе, калі ўчыніў вайсковую выправу супраць яцьвягаў, а на зваротным шляху заснаваў горад Барысаў. Імаверна, браў удзел у выправе супраць зэмгалаў у 1106 годзе, але ў выніку наўдачы, як можна меркаваць, згубіў полацкі пасад.

Упамінаецца ў «Жыцьці Эўфрасіньні Полацкай» недзе паміж 1115—1120 гадамі. За Рагвалодам-Барысам сваю дзейнасьць у Полацку пачала ягоная пляменьніца Эўфрасіньня Полацкая. Менавіта ў гэты час збудавалі княскую сядзібу ў Бельчыцы з Барысаглебскім манастыром. Зь ягонай дзейнасьцю таксама зьвязваюць вядомыя помнікі эпіграфікі, так званыя «Барысавы камяні».

У 1127 годзе на патрабаваньне кіеўскага князя Мсьціслава, які з многімі князямі прыйшоў на Полаччыну, заняў княскі пасад замест Давыда, свайго брата. Пра сьмерць Рагвалода-Барыса паведамляецца ў пачатку 1128 году.

Нашчадкі

Папярэднік
Усяслаў Чарадзей
Князь полацкі
1101—1128
Наступнік
Давыд Усяславіч

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Рагвалод-Барыс Усяславіч ІмяРагвалод-Барыс Усяславіч БіяграфіяРагвалод-Барыс Усяславіч НашчадкіРагвалод-Барыс Усяславіч КрыніцыРагвалод-Барыс Усяславіч ЛітаратураРагвалод-Барыс УсяславічСьпіс полацкіх князёўУсяслаў Чарадзей

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2024Дарожная сеткаАборДжулія ТэйларДрама (аповесьць)Алесь АркушБісэксуальная парнаграфіяАўстралія(486958) 2014 MU6923 красавікаПімен ПанчанкаЛічэбнікДыплёмЯнка КупалаКатэхізіс Сымона БуднагаАляксей ПысінАндрусь ГорватГрыгорыюс V (папа рымскі)Вішнеў (Менская вобласьць)1874Дэйвід ЎудардЯн ЧыквінМаркетынгСан-ФранцыскаБеларуска-літоўскія летапісы8 сакавікаМіхась ЧаротДзікЖанна Некрашэвіч-КароткаяАлесь КажадубКазахстанНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)АлегорыяВагінальны сэксЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіСабакаКастусь КаліноўскіHTML26 красавіка2008Мікола МятліцкіДзейнікДзед ТалашЎГомельская вобласьцьВэб-сайтВіды сувязі словаўІмёны ліцьвінаўГорадняМайкрасофтМаксім ГарэцкіГрэбляГарадзенская вобласьцьСьцяг ЛібііРужанецАрубаМіс СусьветБлогБеларуская літаратураІксвідэа1919Nokia 6233Русіны (этнічная група)Паўночна-Заходні крайЭякуляцыяРаскіданае гняздо (п’еса)🡆 More