Імя Сьвінтарог

Сьвінтарог (Сьвіндарог, Швінтарог), Сьвентарог (Швентарог) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Suint + Rago
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сьвіндарог, Швінтарог, Сьвентарог, Швентарог
Зьвязаныя імёны Raginswinda
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сьвінтарог»

Паходжаньне

Рагінсьвінда (Raginswinda) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны', а аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) — ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'. Такім парадкам, імя Сьвінтарог азначае «магутны вырак».

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» на падставе варыятыўнасьці ў гістарычных крыніцах імёнаў мітычнага князя і князя Сьвідрыгайлы (Швідрыгайлы), а таксама аналёгіяў зь імёнамі Сьвятаслаў (Сьвентаслаў), Сьвятаполк (Сьвентаполк), Сьвятабор (Сьвентабор) і Сьвятавіт (Сьвентавіт) даводзіць заходнеславянскае паходжаньне першай часткі імя: Сьвяты — Сьвенты. Другая частка адпавядае беларускаму слову «рог».

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Швинъторогу 8 локоть сукна махальского з мыта ковенъского (27 сакавіка 1486 году); Судереви, близко Вильни, што держалъ Воитъко Шедиборовичъ Швенъторог (2 ліпеня 1493 году); Швинторог (летапіс Красінскага, летапіс Рачынскага, Румянцаўскі летапіс, Еўраінаўскі летапіс); Swintorog або Swintoroh (Альшэўскі летапіс); Свинторог або Свиндорог (Хроніка літоўская і жамойцкая); in campo Swintoroha (Альбэрт Каяловіч, 1650 год); Kazimier Szwentrog (1667 год); Józef Szwentróg, na mejscu Wojciecha Szwentroga (1690 год); Swintorohus Xiąże (1789 год).

Носьбіты

У XVI ст. існавалі маёнтак і «баярскі грунт» Швентрагі (Швентроги) у Жамойцкім старостве.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Імя Сьвінтарог ПаходжаньнеІмя Сьвінтарог НосьбітыІмя Сьвінтарог Глядзіце таксамаІмя Сьвінтарог ЗаўвагіІмя Сьвінтарог КрыніцыІмя Сьвінтарог ЛітаратураІмя Сьвінтарог

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1950.tdРасейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьціГрупавы сэксІгнат ДамейкаВыру.cnБелсатГерб СССРФранцішак БагушэвічМэтабалізм1880ЭрэкцыяГрамадзкае адхіленьнеТалін.stЧорны кот (арганізацыя)Рыгор АзаронакМаркёрПолк імя Кастуся Каліноўскага.ehАмонімДынастыя ЦынДзяржава1938Арыянства1304ВялікабрытаніяЛіцьвінстваВікіпэдыяМураўёўкіІван ГайцэвічКілямэтарJavaScriptКузьма Чорны.pk.mmКлуж-НапокаРэч Паспалітая20222018ГенабальдҐ.zw.vc2014.msСлаваччына.esФранцуская моваГубэрнатарКунілінгусСакавік19БортніцтваМантывілТадэвуш Касьцюшка.aoСмольгаваКойданаўскі раёнАтэныКуфніцаСэкс1944.sm.buУ гушчарах🡆 More