Заходнеславя́нскія мовы — група моваў у складзе славянскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і.
Распаўсюджаныя ў краінах Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы — у Польшчы, Чэхіі, Славаччыне, а таксама ў рэгіёнах Ніжняя і Верхняя Лужыца на тэрыторыях нямецкіх фэдэральных зямель Брандэнбург і Саксонія адпаведна. Апрача гэтага, носьбіты заходнеславянскіх моваў таксама пражываюць у шэрагу іншых краінаў Эўропы (у тым ліку і ў памежных зь імі), краінах Амэрыкі і ў Аўстраліі.
Заходнеславянская група | |
Народнасьць | заходнія славяне |
---|---|
Арэал | Цэнтральная, Усходняя Эўропа (у прыватнасьці, Польшча, Чэхія, Славаччына) |
Лінгвістычная клясыфікацыя | індаэўрапейская сям’я
|
Склад | лехіцкая, лужыцкая, чэска-славацкая падгрупы |
Колькасьць носьбітаў | больш за 60 млн |
ISO 639-5: | zlw |
Сьветла-зялёны колер — краіны, у якіх заходнеславянскія мовы зьяўляюцца мовай большасьці насельніцтва і якія маюць у іх дзяржаўны статус |
Агульная колькасьць носьбітаў складае больш за 60 млн чал.
Для заходнеславянскіх моваў характэрныя агульныя рысы, што склаліся за старажытным часам і якія адасобілі іх ад іншых славянскіх моваў. У прыватнасьці, у галіне фанэтыкі гэтыя рысы ўключаюць у сябе захаваньне архаічных спалучэньняў галосных tl, dl; вынікі другой ды трэцяй паляталізацыі для заднянёбнага ch (якое перайшло ў š), захаваньне спалучэньняў kv, gv (hv), наяўнасьць галосных c, dz (або z) на месцы праславянскіх спалучэньняў *tj, *kt, *dj, адсутнасьць эпэнтэзы l у пазыцыі пасьля губных зычных не ў пачатку слова.
Сучасныя пісьмовасьці цяперашніх заходнеславянскіх моваў заснаваныя на лацінскім альфабэце і зьмяшчаюць у сабе некаторую колькасьць адрозных дыякрытычных знакаў. Найстаражытнейшы пісьмовы помнік датуецца XIII стагодзьдзем (для чэскае мовы).
У схеме ніжэй падаецца месца заходнеславянскіх моваў у складзе вышэйшых моўных таксонаў і яе драбненьне на меншыя. Група заходнеславянскіх моваў уваходзіць у склад славянскае галіны моваў, сама група падзяляецца на тры падгрупы, адрозьненьні паміж якімі ўзьніклі ў позьнюю праславянскую эпоху. Сымбалем крыжа пазначаныя мёртвыя мовы.
Лехіцкая падгрупа, якая ўлучала польскую, палабскую, кашубскую, славінскую, а раней і іншыя пляменныя мовы, на цяперашні час складаецца толькі з польскае ды кашубскае моваў з прычыны зьнікненьня носьбітаў астатніх моваў, пры гэтым кашубская мова нярэдка разглядаецца ў складзе дыялектаў польскае мовы. Вымерлы ў XX стагодзьдзі славінскі ідыём прадстаўляе зь сябе архаічны дыялект кашубскае мовы. Цягам апошняга часу, на мяжы ХХ-ХХІ ст. адзначаецца рух за прызнаньне сылескага дыялекту ў якасьці асобнае мовы, прадпрымаюцца спробы яго кадыфікацыі. Лужыцкая падгрупа на думку шматлікіх лінгвістаў прадстаўленая адзінай лужыцкай мовай, якая мае ўнутраную дыфэрэнцыяцыю і дзьве літаратурныя формы, ніжне- ды верхнелужыцкую, у той жа час верхнелужыцкую і ніжнелужыцкую ў якасьці самастойных моваў разглядае Г. Шустэр-Шэўц.
Найбольш распаўсюджанымі заходнеславянскімі мовамі зьяўляюцца польская, чэская і славацкая мова, на якіх размаўляе адпаведна 35; 9,5 і 4,5 млн чалавек.
Кашубская мова распаўсюджаная ў асобных рэгіёнах поўначы Польшчы, лужыцкія — у выглядзе невялікіх астраўкоў на паўднёвым усходзе Нямеччыны. Палабская і славінская мовы на цяперашні момант зьяўляюцца мёртвымі. Палабская мова аднаўляецца на аснове асобных словаў і мясцовых назваў, што маюцца ў лацінскіх і нямецкіх дакумэнтах, у невялікіх запісах жывога маўленьня XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Заходнеславянскія мовы характарызуюцца шэрагам агульных фанэтычных рысаў, якія сфармаваліся ў праславянскую эпоху ў пляменных дыялектах заходніх славянаў. Гэтыя рысы адрозьніваюць заходнеславянскія мовы ад усходнеславянскіх і паўднёваславянскіх моваў.
Таксама заходнеславянскія мовы (за выняткам славацкае мовы і сярэднеславацкага дыялекту) характарызуюцца старажытнаю фанэтычнаю асаблівасьцю, якая паядноўвае іх з усходнеславянскімі, а менавіта зьмяненьнем пачатковых ort, olt. Калі пад акутавай інтанацыяй адбылося зьмяненьне rat, lat (як у паўднёваславянскіх), то пад цыркумфлекснай адбыўся пераход у rot, lot (разам з усходнеславянскімі).
Разам з агульнымі фанэтычнымі рысамі, што склаліся ў часе праславянскага пэрыяду, для моваў заходнеславянскае групы ўласьцівыя некаторыя агульныя зьмены, што ўзьніклі пазьней, у часе іх самастойнага разьвіцьця. Між тым, у шэрагу выпадкаў гэтыя зьмены не закранулі пэрыфэрыйныя раёны заходнеславянскага арэалу:
Шэраг моўных рысаў супрацьпастаўляе паўночныя заходнеславянскія мовы (лехіцкія) паўднёвым (чэска-славацкія). Лужыцкія мовы, якія маюць асаблівасьці паўночных і паўднёвых заходнеславянскіх моваў, займаюць пераходную пазыцыю паміж імі. У лехіцкай падгрупе адзначаецца супрацьпастаўленьне заходніх кашубскай і палабскай моваў усходняй польскай.
Да моўных зьменаў, па-рознаму рэалізаваных у лехіцкай і чэска-славацкай падгрупах у праславянскую эпоху, альбо ў пэрыяд распаду або адразу пасьля распаду праславянскае супольнасьці, адносяць:
Заходнеславянскія мовы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Заходнеславянскія мовы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.