Хроніка Літоўская І Жамойцкая

«Хро́ніка літо́ўская і жамо́йцкая» (па-старабеларуску: Кройника литовская и жмойтская) — помнік беларуска-літоўскага летапісаньня, створаны ў XVII стагодзьдзі, зьяўляецца часткаю «Вялікае хронікі», што апавядае пра сусьветную гісторыю да канца XVI стагодзьдзя.

Хроніка літоўская і жамойцкая
Кройника литовская и жмойтская
Хроніка Літоўская І Жамойцкая
Хроніка літоўская і жамойцкая, аркуш Табольскага сьпісу, XVIII стагодзьдзе
Жанр: рукапіс
Мова арыгіналу: старабеларуская
Год напісаньня: XVII стагодзьдзе

Рукапіс быў выяўлены Віктарам Буганавым у Аддзеле рукапісных кніг Дзяржаўнага архіву Цюменскай вобласьці, у зьвязку з чым атрымаў назву Табольскага. Аналягічным Табольскаму зьяўляецца Ленінградзкі сьпіс, знойдзены Мікалаем Улашчыкам у Аддзеле рукапісаў Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе. Вядомыя яшчэ два сьпісы летапісу: Краснаярскі, які захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Расейскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу і ўяўляе сабой копію Табольскага, і Кракаўскі, выяўлены ў 1970 Яраславам Шчапавым у Аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Польскай Акадэміі навук у Кракаве.

Напісаная «Кроніка» старабеларускай моваю, паводле зьместу набліжаная да «Хронікі Быхаўца» і асабліва да «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага — асноўнае крыніцы для стварэньня «Кронікі». Апісвае падзеі ў Вялікам Княстве Літоўскім пачынаючы ад легендарных часінаў (уцёкаў Палямона з Рыму) і сканчаючы абраньнем на сталец Жыгімонта III. У «Кроніку» таксама ўстаўленая аповесьць пра Кулікоўскую бітву, прычым гэтая ўстаўка чыста мэханічная.

Створаны летапіс, імаверна, на поўдні сучаснае Беларусі (магчыма, у Слуцку) асобай, набліжанай да роду Радзівілаў («Кроніка» надае ім шмат увагі і ўслаўляе іхні род).

Заўвагі

Глядзіце таксама

Літаратура

Tags:

Беларуска-літоўскія летапісыВялікая хронікаСтарабеларуская моваСусьветная гісторыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сусьветная служба Бі-Бі-СіПётар Мантыгердавіч «Белы»Арамэйскія мовыМлечны ШляхВітаўтАўген БартульДэбі робіць ДалясЛюдміла СільноваДзьвінскФартыфікацыяГарбатаКлеапатраБярозка (часопіс)Звычайная лісіцаБліскавіцаЗШАГенадзь ПашкоўРэспубліка КітайБерасьцеЗагор’е (Слонімскі раён)Генрых ДалідовічПлаешцьISO 4217ПалянізацыяПолымя (часопіс)Анатоль КудравецРэформа беларускага правапісу 1933 годуРэстаранІмёны ліцьвінаўГалосныяІгар СлучакНа чужынеВалошкаРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуДругая сусьветная вайнаВяршыня мясцовасьціПадвойнае пранікненьнеЛексычнае значэньнеАльгерд (імя)Касьцёл Сьвятой Ганны (Вільня)Міхась ЗарэмбаВялікабрытанія1946Уладзімер Арлоў (гісторык)Дарыюс АларуУсходнеславянскія мовыБеніцаПадзелы Рэчы ПаспалітайУладзіслаў ГалубокВікіпэдыяГішпанская моваГомльскі замакКадзіла сармацкаеАпавядальны сказ1882Талімонт (імя)АнтонімыКаралявецМіхась ЗарэцкіГанус МантыгердавічМікола МятліцкіКаса (анатомія)Прымакі (п’еса)Васіль БыкаўПрэзыдэнцкая рэспублікаНікалае ЧукэМіхась ПазьнякоўСоф’я КавалеўскаяАляксей КаўкаРумыніяЧарнагорыяКузьма ЧорныМар’ян ДуксаКандрат Крапіва🡆 More