Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства адука́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю.

Міністар адукацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. Пасаду міністра займае Андрэй Іванец.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінадукацыі РБ
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 9
Міністар Андрэй Іванец
Першы намесьнік Аляксандар Бахановіч
Намесьнікі Аляксандар Кадлубай, Сяргей Руды
Зьвязаныя кампаніі «Глобус», «Металіт», «Цэнтар міжнародных сувязяў»
Бюджэт 901 мільярд рублёў (2010 год; 301 мільён $)
Сайт edu.gov.by

Будова

Задачы

  • распрацоўка й забесьпячэньне парадкаваньня адукацыі ды апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыцьцяўленьне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаваньне псыхалягічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забесьпячэньне дзейнасьці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненьне дзейнасьці ведамстваў, управаў адукацыі вобласьцяў ды Менску ў ажыцьцяўленьні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апёцы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасьцю ўстановаў адукацыі;
  • агляд парадкаваньня аховы дзяцей;
  • папярэджаньне безнагляднасьці й правапарушэньняў няпоўнагадовых асобаў;
  • міжнародная адукацыйная супраца.

Паўнамоцтвы

  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне й кіраваньне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэньне радаў адмыслоўцаў у справах адукацыі;
  • правядзеньне нарадаў, зьездаў ды выставаў аб адукацыі;
  • правядзеньне гульнявых спабораў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацыяў;
  • узнагароджваньне выкладчыкаў і навучэнцаў.

Мінуўшчына

На 15 лютага 2006 г. усе 43 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, у тым ліку ўсе ВНУ Міністэрства адукацыі, былі расейскамоўнымі.

За 2013 год Міністэрства адукацыі Беларусі скараціла 12 000 працаўнікоў установаў асьветы ўсіх узроўняў. Пры гэтым, паводле скарачэньня штату звольнілі 640 працаўнікоў, зь іх 249 уласна пэдагогаў. На скарачэньні пайшлі ў выніку пераўтварэньня 143-х і закрыцьця 109 сярэдніх школаў. Таксама зачынілі ўсе вечаровыя школы, якія пераўтварылі ў вечаровыя клясы пры 57 сярэдніх школах. Сярод іншага, зачынілі 20 міжшкольных навучальных камбінатаў працоўнага навучаньня і прафэсійнай арыентацыі. Яшчэ 3 такія камбінаты далучылі ў якасьці аддзяленьняў да прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Параўнальна з папярэднім навучальным годам скарацілі 2357 І—XІ клясаў, зь іх 1992 (85%) у гарадах і 365 у вёсках. Лік школаў зь Х—ХІ клясамі да 5 вучняў зьменшылі на 137, але адкрылі 87 такіх Х клясаў. У выніку засталося 108 школаў зь Х клясамі менш як на 5 навучэнцаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь БудоваМіністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь ЗадачыМіністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыМіністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаМіністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь КрыніцыМіністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіМіністэрства Адукацыі Рэспублікі БеларусьАдукацыяАндрэй ІванецПрэзыдэнт БеларусіСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Востраў сьлёзРадаўніцаСьпіскі замакЭўропаІнтэрстэларТаўканіцаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Мадэль OSIАксана БязьлепкінаМурза (страва)Леанард ПацейМаякПастава 69ПокуцьЛітваУрліхПорнгабРыбыЛацінкаМікола МаляўкаЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)СтрахВалянцін АкудовічДзяржаваЭйтмінПорнасайтДомінік СобаслаіУладзімер СьцяпанСакуныШтрэйкбрэхерПлоцевы актУсходнеславянскія мовыАлесь КлышкаВіцебская вобласьцьАлесь КажадубШвэцыяЗямля пад белымі крыламіТравеньБеларуская моваВіктар ЖыбульАнатоль ІвашчанкаАляксей МарачкінЧорны сьпіс ЭўразьвязуІксвідэаАнготМустафа Кемаль АтатуркПабуджальны сказБерасьцейская вобласьцьДругая сусьветная вайнаWYSIWYGВалерыя КуставаКрама (гурт)Юры ГумянюкКазаньБаранавічыЧарнобыльская катастрофаЭПарыжБеларуская граматыка для школ (1918)КрумкачРазьвітаньне з РадзімайАрцём АрашонакНавум ГальпяровічПольская літаратура (рэнэсанс)Memento moriУладзімер ДубоўкаБелазарГарадзенская вобласьцьШляхта🡆 More