Андрэй Іванавіч Іванец (нар.
17 верасьня 1984, Менск) — беларускі хімік, доктар хімічных навук (2017), дацэнт (2016), чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021). Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2022 году.
Андрэй Іванец | |
6 сьнежня 2019 — 11 лютага 2022 | |
з 10 лютага 2022 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 17 верасьня 1984 (39 гадоў) |
Адукацыя: | |
Нарадзіўся ў Менску. У 2006 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 2006 году ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2011 года загадчык лябараторыі. З 2016 году намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытуту агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2019 году галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. Адначасова, з 2018 году прафэсар Інстытуту падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2013 году старшыня Рады маладых вучоных НАН Беларусі.
Абіраўся чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году, быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Падчас сустрэчы з настаўнікамі ў ліпені 2020 году заявіў, што «перамены грамадзянам прапануюць асобы з крымінальным мінулым». На пытаньне аб заробках пэдагогаў ён сказаў: «настаўнік не павінен зважаць на свой заробак, паколькі прафэсія настаўніка зьяўляецца прызваньнем».
10 лютага 2022 году прызначаны Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы прысьвечаны калёіднай хіміі і дасьледаваньню неарганічных порыстых матэрыялаў з зададзенай структурна-фазавай арганізацыяй і хіміяй паверхні. Распрацаваў фізыка-хімічныя асновы атрыманьня і рэгуляваньня структуры і якасьцей неарганічных мэмбранавых, сарбцыйных і каталітычна актыўных матэрыялаў, а таксама абгрунтаваў іх эфэктыўнасьць у працэсах ачысткі прыродных і тэхналягічных водных асяродзьдзяў ад іёнаў таксычных мэталяў, радыенуклідаў, фарбавальнікаў і фармсубстанцый. Выявіў мэханізмы структураўтварэньня і фарміраваньня мікрафільтрацыйных керамічных мэмбран на аснове прыроднага аскіду Si(IV) Беларусі і іншых краін. Распрацаваў сарбенты на аснове зьмяшаных фасфатаў шматвалентных мэталяў для ачысткі вадкіх радыеактыўных адходаў са складаным радыенуклідным складам і высокай солезьмяшчальнасьцю. Выявіў сарбцыйныя, кінэтычныя і тэрмадынамічныя заканамернасьці выцягваньня іёнаў цяжкіх мэталяў сарбентамі на аснове мадыфікаванага прыроднага даламіту на прыкладзе мадэльных водных раствораў і рэальных сьцёкавых вод. Упершыню прапанаваў новыя складанааксыдныя сыстэмы для атрыманьня каталітычна актыўных матэрыялаў, эфэктыўных у працэсах ачысткі ад жалеза і дэманганацыі прэсных і мінэральных артэзіянскіх вод. Распрацаваў Фэнтон-падобныя каталізатары і ўстанавіў мэханізм каталітычнай дэструкцыі цяжкаакісьляльных таксычных палютантаў на прыкладзе шэрагу фармсубстанцый і арганічных фарбавальнікаў.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 6 патэнтаў.
Зьяўляецца прызёрам некалькіх чэмпіянатаў Эўропы па цяжкай атлетыцы і майстрам спорту міжнароднай клясы па гэтай дысцыпліне. На яго рахунку 9 рэкордаў Беларусі сярод юнакоў, 22 — сярод юніёраў, 15 — сярод дарослых і 1 — сусьветны.
Ляўрэат стыпэндыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь асьпірантам (2009) і таленавітым маладым вучоным (2014), ляўрэат конкурсу «100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2018), ляўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і фонду падтрымкі адукацыі і навукі Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (2015), стыпэндыят Сусьветнай фэдэрацыі вучоных (2015).
Жонка Крысьціна, працавала ў ЦК БРСМ. Маюць траіх дзяцей — двух сыноў і дачку.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Андрэй Іванец, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.