Іван Ахрэмчык

Іва́н Во́сіпавіч Ахрэ́мчык (16 сьнежня 1903 — 9 сакавіка 1971) — беларускі мастак.

ст. 3 сьнежня] 1903 — 9 сакавіка 1971) — беларускі мастак. Народны мастак БССР (1949). Прафэсар (1964).

Іван Ахрэмчык
Іван Ахрэмчык
Дата нараджэньня 3 (16) сьнежня 1903
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 сакавіка 1971(1971-03-09) (67 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Плынь рэалізм[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Народны мастак Беларускай ССР

Біяграфія

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Ягонымі выкладчыкамі былі Абрам Архіпаў, Канстантын Істомін, Аляксандар Шаўчэнка. Ад 1931 заняўся выкладаньнем, прыйшоў працаваць загадчыкам катэдры жывапісу ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1963 годзе. У Вялікую Айчынную вайну супрацоўнічаў з выданьнем ЦК КП(б)Б «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943—1944). Працаваў у жанры станковага і манумэнтальнага жывапісу. Аўтар шэрагу партрэтаў, тэматычных карцін ды пэйзажаў.

Разам з Ісакам Давідовічам у 1955 стварыў пляфон «Дружба народаў» у фае тэатра юнага гледача, роспіс ў фае опэрнага тэатру і пано «Беларускія народныя майстры» ў канфэрэнц-зале Беларускага таварыства сяброўства з замежнымі краінамі (Беларускага таварыства культурнага зьвязу ў Менску).

Найбольш вядомымі творамі станковага жывапісу Ахрэмчыка зьяўляецца карціна «Абарона Брэсцкай крэпасьці», якая захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, і партрэт народнага артыста СССР Г. Глебава.

Дэпутат Вярхоўнага савету БССР у 1947—1959 гг. Ягоным іменем названая ўстанова «Рэспубліканская гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка». У гэтай школе два кірункі: музыка і выяўленчае мастацтва. Большасьць карцін мастака знаходзяцца менавіта тут. У Менску на доме, дзе ён жыў, усталяваная мэмарыяльная дошка.

Творы

  • «Падпісаньне маніфэсту пра ўтварэньне БССР» (1929)
  • «Торф для Асінбуда» (1931)
  • «Уступленьне Чырвонай Арміі ў Менск» (1934—1935 г., захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі)
  • «Гідраторф Асінбуд» (1937)
  • «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1939—1940, не захавалася)
  • «Твар ворага» (1942)
  • «Паседжаньне ЦК КП(б) Беларусі 3 ліпеня 1941 г.» (1944)
  • «Абаронцы Берасьцейскай крэпасьці» (1957—1958)

Партрэты

  • «Мужчына ў жоўтай кашулі» (1928, Астраханская вобласьць, карцінная галерэя)
  • Г. П. Глебава (1943)
  • З. А. Васільевай (1943)
  • «Партрэт дзяўчыны» (1947)
  • У. І. Уладамірскага (1948)
  • М. І. Дзянісава (1951)
  • Е. А. Міровіча (1952)
  • М. Б. Осіпавай (1959)
  • «Партрэт калгасьніцы» (1961)
  • Л. П. Александроўскай (1963)
  • «За раялем» (партрэт дачкі, 1966)
  • П. С. Пестрака (1968)
  • С. Б. Баткоўскага (1971)

Пэйзажы

  • «Сонечны дзень» (1952)
  • «Каля сажалкі. Паланга» (1957)
  • «Бэз квітнее» (1958)
  • «Раніцай» (1963)
  • «Квітнеючая вясна» (1963)
  • «Летні пейзаж» (1965)
  • «З акна майстэрні» (1971)

Творы манумэнтальнага жывапісу

  • 2 пано для Усебел. выставы сельскай гаспадаркі і прамысловасьці (1930)
  • Дэкаратыўны фрыз «Сьвята беларускага народу» для бел. павільёна Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве (1939)

Крыніцы

Літаратура

  • Аладова Е. В. И. О. Ахремчик. — М.: 1960.

Tags:

Іван Ахрэмчык БіяграфіяІван Ахрэмчык ТворыІван Ахрэмчык КрыніцыІван Ахрэмчык ЛітаратураІван АхрэмчыкМастакЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гайла (імя)АдэсаКузьма ЧорныТутэйшыя (п’еса)Беларуская літаратураСырыйскі КурдыстанДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Міхась РудкоўскіЭротыкаФрыдрыхБуценьДарожная сетка30 красавікаЮры ГагарынМарыюпальВішнеў (Менская вобласьць)Уладзімер ПуцінЛеанід ДайнекаГеалёгіяКурдзкая моваБудзьма беларусамі!Алесь ДуброўскіРэспубліка Сэрбская КраінаАндрэй КурэйчыкГейтартБеларусыВэб-сайтІмёны ліцьвінаўÆЯблыкБітва пад ВоршайАдвечным шляхамГорадняАлесь СавіцкіСьцяг ЛібііЛінкарПесьня пра зубраЧэлесАльгерд БахарэвічШвайцарыяМіндоўгРамантызмПаэзіяБярозка (часопіс)ПрыслоўеПаўстаньне 1794 годуТэмпэратураБеліца (Жлобінскі раён)ГрамадзянінХарэйДжулія ТэйларКамаіКампутарСакрат ЯновічБазыліка Сьвятога ЭгідыяКарэйская моваБелсатКыргыстанVPNСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіЭякуляцыяКубізмМаёнтакНаваполацакВялікабрытанія🡆 More