Моўнае Плянаваньне

Моўнае плянаваньне — мэтанакіраванае намаганьне ўплываць на прызначэньне, будову або засваеньне мовы ці гаворкі моўнае грамады.

Віды

Паводле накіраванасьці ўзьдзеяньне на мову можа ажыцьцяўляцца плянаваньнем яе:

  1. становішча — разьмеркаваньне мовы між галінамі грамадзкага жыцьця;
  2. складу — унармавальнае ўмяшаньне ў будову мовы;
  3. засваеньняадукацыйны ўплыў на пашыранасьць пісьменнасьці ў мове.

Становішча мовы вызначаецца наступнымі рысамі:

  1. паходжаньнеродная або замежнага паходжаньня;
  2. унармаванасьць — разьвітасьць правілаў ужытку;
  3. прававое становішча — 1) адзіная службовая, 2) адна з службовых, 3) абласная службовая, 4) падтрымваная, 5) дапушчальная, 6) забароненая;
  4. жыцьцяздольнасьць — доля карыстальнікаў мовы сярод насельніцтва.

Сярод галінаў моўнага плянаваньня вылучаюць наступныя:

  1. афіцыйная — законная мова для агульнакраёвых прадстаўнічых мэтаў;
  2. абласная — службовая мова краю ў складзе большае дзяржавы;
  3. шырэйшых зносінаў — сродак зносінаў у межах краіны нягледзячы на моўныя межы;
  4. міжнародная — міждзяржаўны сродак зносінаў;
  5. сталічная — пераважная мова сталіцы й прадмесьцяў;
  6. народнасьці — агульнапрынятая мова між прадстаўнікамі адной народнасьці;
  7. адукацыйная — мова выкладаньня ў школах;
  8. прадметна-навучальная — мова, што выкладаецца ў якасьці прадмета навучаньня;
  9. літаратурная — мова літаратуры або навукі;
  10. рэлігійная — мова рэлігійных абрадаў.

Сярод відаў плянаваньня складу мовы вылучаюць:

  1. графізаваньне — разьвіцьцё, адбор і зьмяненьне пісьма й правапісу мовы;
  2. стандартызаваньне — наданьне перавагі адной гаворцы мовы перад іншымі станавымі ды абласнымі гаворкамі;
  3. асучасьніваньне — пашырэньне моўных сродкаў для адпаведнасьці новаму прызначэньню.

Выкарыстаньне пісьма стварае дадатковы від мовы грамады ды вядзе да пашырэньня ўспрыманьня пісьменства ў якасьці праўдзівейшага адбітка мовы за маўленьне. Прывілеяванасьць азначанай гаворкі дае яе носьбітам маёмасныя выгоды, што змушае менш уплывовыя слаі грамадзтва да яе перайманьня ды цягне за сабой большую аднастайнасьць і ўнармаванасьць. Ужытак новых тэрмінаў у падручніках і прафэсійных выданьнях, а таксама сярод адмыслоўцаў пашырае тэхнічную лексыку, прыдатную для сучасных сэнсавых галінаў.

Плянаваньне засваеньня мовы ў адукацыі вымагае:

  1. вызначэньня моваў, што маюць выкладацца ў ходзе навучаньня;
  2. вызначэньня аб’ёму і якасьці падрыхтоўкі настаўнікаў;
  3. прыцягненьня мясцовае грамады;
  4. вызначэньня зьместу навучаньня й спосабу яго ўлучэньня ў расклад заняткаў;
  5. стварэньня прыёмаў ацэнкавага агляду выніковасьці;
  6. вызначэньня грашовых выдаткаў.

Задачы

Уплыў на мову можа ажыцьцяўляцца з наступным шэрагам намераў:

  1. ачышчэньне — унармаваньне ўжытку дзеля абароны чысьціні мовы ад замежнага ўплыву ды нутранага адхіленьня;
  2. адраджэньне — вяртаньне заняпалае мовы да стану агульнапрынятага сродку зносінаў;
  3. ператварэньне — зьмена правапісу або граматыкі дзеля спрыяньня ўжытку;
  4. стандартызаваньне — забесьпячэньне пашаны мясцовай мове дзеля яе ператварэньня ў асноўную мову края;
  5. пашырэньне — павелічэньне колькасьці носьбітаў адной мовы за кошт носьбітаў іншай;
  6. асучасьніваньне — словатварэньне ды дастасаваньне слоўніка;
  7. уніфікаваньне — распрацоўка адзіных тэхнічных тэрмінаў;
  8. спрашчэньне — адхіленьне складанасьцяў ўжытку лексыкі, правапісу й стыляў;
  9. міжмоўныя зносіны — спрыяньне зносінам між чальцамі розных моўных грамадаў;
  10. падтрымка — захаваньне ўжытку роднае мовы народнасьці ва ўмовах уціску, што пагаршае яе становішча;
  11. дапаможнае ўнармаваньне — прывядзеньне да адзінага ўзору знакаў для глухіх, назваў мясьцінаў або правілаў трансьлітарацыі ды транскрыпцыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Моўнае Плянаваньне ВідыМоўнае Плянаваньне ЗадачыМоўнае Плянаваньне КрыніцыМоўнае Плянаваньне Вонкавыя спасылкіМоўнае ПлянаваньнеГаворкаГрамадаМова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АдзёрШтрэйкбрэхерЗнакі прыпынкуПюі-дэ-ДомАлесь ПісьмянкоўЮры БеленькіВікіманіяГенадзь ШутаўЯгайла (імя)БабёрБойрыкс (імя)Усевалад ГарачкаФранцыяАльфаГарбатаІсьляндзкі коньАўгустоўскі каналГісторыя ПолацкуПрагласРасейская моваДвукосьсеПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыЭўропаБеларуская моваРасізмШрубаСакуныКастрычнікLinuxБеларуская граматыка для школ (1918)Нацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііСяброўстваМенская вобласьцьПрыметнікКарлес ПудждэмонПаўночна-Заходні крайМаксім ТанкІзбутСловаЭліза АжэшкаМіхась БаразнаПWYSIWYGЛеанід Дайнека1891КарупцыяІгар ПракаповічЯнка КупалаТып (біялёгія)М’янмаПоўдзеньЖаночая рыфма2022Пабуджальны сказРасеяЯнка МаўрБэрнатМарат Казей2020-яАдукацыяВіктар МарціновічПагоняДаўгатаGoogleВалошкаНіна МацяшВалерыя КуставаАндрэй КурэйчыкСанта-Кляўс🡆 More