Вобласьць

Во́бласьць — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Беларусі (мэханічна перанесеная з часоў савецкай гвалтоўнай русіфікацыі), а таксама Баўгарыі, Казахстану, Кыргыстану, Расеі, Таджыкістану, Узбэкістану і Ўкраіны.

Традыцыйная беларуская назва адпаведнай адміністрацына-тэрытарыльянай адзінкі ад часоў Вялікага Княства Літоўскага — ваяводзтва.

Этымалёгія

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «вобласьць» — запазычаньне з царкоўнаславянскай мовы, аднак сучаснае значэньне гэтага слова («буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка») ёсьць сэмантычнай калькай з расейскай мовы.

Беларусь

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на вобласьці ў Беларускай ССР увялі ў 1938 годзе ў час кульмінацыі сталінскага тэрору. Сьпярша існавалі Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Менская і Палеская вобласьці. Па далучэньні Заходняй Беларусі ўтварыліся Баранавіцкая, Беластоцкая, Берасьцейская, Вялейская (з 1944 году Маладэчанская) і Пінская вобласьці. У 1944 годзе ўлады СССР перадалі большую частку Беластоцкай вобласьці Польшчы, утварыліся Бабруйская, Гарадзенская і Полацкая вобласьці. У зьвязку з узбуйненьнем вобласьцяў у 1954 годзе скасавалі Бабруйскую, Баранавіцкую, Палескую, Пінскую і Полацкую, а ў 1960 годзе — Маладэчанскую вобласьць.

Па аднаўленьні незалежнасьці Беларусі вобласьць засталася трэцім зьвяном адміністрацыйнага ланцугу «вобласьць — раён — сельсавет». Прадстаўнічы орган — абласны Савет дэпутатаў на чале з старшынём Савету. Выканаўча-распарадчы — выканкам на чале з старшынём выканкаму, які ёсьць кіраўніком вобласьці. Старшыня Савету абіраецца на паседжаньні адпаведнага Савету. Старшыня аблвыканкаму прызначаецца прэзыдэнтам краіны з згоды Савету. Па двухразовай адмове ў зацьверджаньні кандыдатуры старшыні выканкаму прэзыдэнт робіць прызначэньне асабіста.

Існуе 6 вобласьцяў: Берасьцейская, Віцебская, Гарадзенская, Гомельская, Магілёўская, Менская. У сваю чаргу гэтыя вобласьці падзяляюцца на 118 раёнаў. Сталіца краіны Менск мае адмысловы статус.

Расейская імпэрыя

У Расейскай імпэрыі вобласьці як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі адпавядалі губэрням, але ствараліся толькі ў нацыянальных ускраінах, геаграфічна аддзеленых тэрыторыях або на землях казачых войскаў. Кіраваньне абласьцямі адрозьнівалася ад губэрняў тым, што на іх тэрыторыі заўсёды знаходзіліся войскі, таму абласны начальнік быў адначасна як грамадзянскім, так і вайсковым кіраўніком.

На 1917 год у Расейскай імпэрыі існавала 21 вобласьць: 18 вобласьцяў у Сыбіры і 3 асобныя вобласьці (вобласьць Войска Данскога, Уральская і Тургайская).

СССР

У СССР вобласьць была асноўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай. На 1987 год існавала 123 вобласьці, у тым ліку 8 аўтаномных.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вобласьць ЭтымалёгіяВобласьць БеларусьВобласьць Расейская імпэрыяВобласьць СССРВобласьць Глядзіце таксамаВобласьць КрыніцыВобласьць ЛітаратураВобласьць Вонкавыя спасылкіВобласьцьАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелБаўгарыяБеларуская моваБеларусьВаяводзтваВялікае Княства ЛітоўскаеКазахстанКыргыстанРасеяРусіфікацыя БеларусіСССРТаджыкістанУзбэкістанУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняЯўген КантылёўМарыя МартысевічMemento mori.aqПарнаграфія для жанчынСьвятлана АлексіевічІван МележHromadske.TVГісторыя беларускай мовыРусіфікацыя БеларусіВіктар КаліноўскіБеларускі клясычны правапісКірыл СтаселькаРэспубліка Сэрбская КраінаБеларуская народная партызанкаМаршы недармаедаў23 красавікаСямён ШарэцкіБеларускі Народны Фронт Адраджэньне24 красавікаМіхал Клеафас АгінскіВалерыя КуставаНямецка-савецкая вайнаАршанскі чыгуначны вузелМэдыяВікіФранцішак СкарынаСахалінская вобласьцьУладзіслаў ЧарняўскіКубізмЯўгенія ЯнішчыцПрыпяцьМіжнародны жаночы дзеньПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуГорадняПастава 69Дарожная сеткаМіхась РудкоўскіБеларусыЛірыкаДрапежныя птушкіДабрыняЛявон ВашкоАлесь СавіцкіПарнаграфія ў ВугоршчынеВялейкаАлесь АркушВіктар ЖыбульПарнаграфія ў ІталііТытанікТып (біялёгія)ХэльсынкіБлогАфарызмШвэдзкая моваРоднае слова (часопіс)Лязьбійская парнаграфіяЧарнобыльская катастрофаГомельБудынакМікола МятліцкіП@Кастусь КаліноўскіЛюдміла РублеўскаяЛацінкаАльгерд Бахарэвіч🡆 More