Алена Таболіч: беларуская мовазнаўца і перакладніца

Але́на Ўладзі́мераўна Табо́ліч (нар.

1940, в. Горна, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларуская мовазнаўца і перакладніца з ангельскай мовы.

Алена Таболіч
Дата нараджэньня 15 красавіка 1940 (84 гады)
Месца нараджэньня вёска Горна, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў
Прафэсія выкладніца
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Пасада дацэнт
Бацька Уладзімер

Кандыдатка філялягічных навук, дацэнтка. Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Жыцьцяпіс

Скончыла школу ў Зэльве (Гарадзенская вобласьць). Скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Абараніла кандыдацкую дысэртацыю ў галіне параўнальнага мовазнаўства. Стала выкладаць у МДЛУ на факультэце ангельскай мовы, дзе заняла пасаду дацэнткі.

У 2000-я гады ў складзе працоўнай групы зь 7 мовазнаўцаў удзельнічала ў падрыхтоўцы «Стратэгіі разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі» для Таварыства беларускай мовы.

Творчасьць

У 1989 годзе стала адной са складальніц «Ангельска-беларуска-расейскага слоўніка». У 1995 годзе — «Кішэннага ангельска-беларуска-расейскага слоўніка». Выдала кнігі перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу» (2006) і «Ryhor Baradulin. Ksty» (2006). У кнігу «Срэбны дождж» увайшлі пераклады вершаў 29 амэрыканскіх і ангельскіх паэтаў. У кнігу «Ліхтарык глогу» ўвайшлі пераклады вершаў амэрыканскіх і брытанскіх паэтаў на беларускую мову, а асобны разьдзел склалі беларускія вершы ў перакладзе на ангельскую такіх паэтаў, як Рыгор Барадулін, Данута Бічэль, Ларыса Геніюш, Міхась Скобла і Сяргей Панізьнік.

У 2004 годзе стала адной з 4-х укладальніцаў 2-га выданьня «Ангельска-беларуска-расейскага слоўніка», якое падрыхтаваў навукова-мэтадычны цэнтар «Слоўнік» Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Уклала ў тым слоўніку на 10 000 словаў дадаткі і словы з 8 апошніх літараў ангельскага альфабэту ад S да апошняй Z. У дадатках падала сьпісы геаграфічных назваў, лічэбнікаў, няправільных дзеясловаў, скаротаў, мераў вагі і даўжыні. Таксама вывярала фанэтычную транскрыпцыю слоўніка.

У 2011 годзе выйшаў зборнік вершаў Сяргея Панізьніка «На ўсе вякі», які зьмяшчаў аднайменны верш-гашма 1970-х гадоў у перакладзе Алены Таболіч на ангельскую. У 2013 годзе стала адной з укладальніц «Ангельска-беларускага слоўніка» на 60 000 словаў (765 старонак). У 2019 годзе пераклала на ангельскую фотаальбом Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусі».

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алена Таболіч ЖыцьцяпісАлена Таболіч ТворчасьцьАлена Таболіч БібліяграфіяАлена Таболіч КрыніцыАлена Таболіч Вонкавыя спасылкіАлена ТаболічБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка БрыльБеларусыСэрбская моваСан-ФранцыскаНямеччынаКітабыТэхналёгіяВішнеў (Менская вобласьць)Цмок8 сакавікаІгнат ДамейкаАльгерд БахарэвічКамаіГрошыЗафіраГрудзіПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ЛёсікБанкаўскі рахунакЧэрвеньНіна МацяшФранцішак СкарынаСьпіс праектаў ВікімэдыіРука (імя)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Вольга ЧамаданаваКарбоўцыMemento moriВіктар ШніпКотВіктар ЖыбульСтанкевіцаМарыя Мартысевіч633Беларуская Народная РэспублікаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Жанчына зьверхуЧалавекЮрась ШамецькаМастаўтСтапа (літаратуразнаўства)Узвышша (часопіс)БудынакШмоняСельская гаспадаркаДаўмонт (імя)Ігнат КанчэўскіМарфэмная будова словаУсевалад ІгнатоўскіБрыгада (войска)Мікола Мятліцкі1980Пастава на каленяхАлесь СавіцкіГарбатаМенская вобласьць2008Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануБраніслаў ТарашкевічПадвойнае пранікненьнеБеларуска-літоўскія летапісыМішэль Вайлд16 красавікаВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняТацяна СапачБелавеская пушчаНямецкая моваБацькаўшчына🡆 More