Данута Бічэль

Дану́та Я́наўна Бічэ́ль (нар.

1 студзеня 1938 году, в. Біскупцы Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка. Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана мэдалём. Займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.

Данута Бічэль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 3 сьнежня 1937(1937-12-03) (86 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1960 — цяпер
Мова беларуская мова
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Наваградзкую пэдагагічную вучэльню (1957), аддзяленьне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту імя Я. Купалы (1962). З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Горадні. Сябра СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музэю Максіма Багдановіча ў Горадні.


Вядомая грамадзкая дзяячка, адна з арганізатарак і актыўных удзельніц суполкі Максіма Багдановіча.

У Гарадзенскім ВНУ ў 1988 годзе адбыўся круглы стол, дзе выступілі асобы пра пытаньне карыстаньня беларускае мовы ў БССР. Выступілі сярод іх Данута Бічэль-Загнетава. Яна выказвалася за пераход усіх ВНУ БССР на беларускую мову. Д. Бічэль-Загнетава расказала пра сваю дзейнасьць па пашырэньні сеткі беларускіх клясаў у сярэдніх школах Горадні, Ліды. Яна разам з членамі Паходні гаварыла з бацькамі СШ № 25 (Горадня), а з бацькамі СШ № 15 (Горадня) не змагла, бо забараніў сустрэчу дырэктар школы. У Лідзе члены Рунь гаварылі з бацькамі СШ № 6 (Ліда) і 17 асоб напісалі заяву на вучобу сваіх дзяцей па-беларуску.

Зь верасьня 1988 — сябра БНФ. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (1989). Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адной з ініцыятарак выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР Міхася Ткачова (1990).

Творчасьць

У друку выступае з 1958 году (газэта «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна зьвязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыцьцё працаўнікоў вёскі, прыгажосьць роднай зямлі.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасьцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палесьсі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш…» (2008). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мэмуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост сьвятога Францішка» (2010).

Кнігапіс

Літаратура

  • Бічэль, Данута. // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 58.
  • «Звініць ва мне Боская нота…»: бібліяграфічны паказальнік літаратуры да 75-годдзя Дануты Бічэль / укладальнік Д. У. Крачко. — Гродна: Гарадзенская гарадская цэнтральная бібліятэка, 2014. — 23 с.
  • Марыя Новік. «Нябёсы зямлю не пакінуць…» Пра кнігу Дануты Бічэль «Гускі вяртаюцца». // Дзеяслоў : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — ліпень-жнівень 2020. — № 4 (107). — С. 232—244.
  • Ала Петрушкевіч. Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай / прадмова Алены Руцкой. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2015. — С. 276—293. — 368 с. — 60 ас. — ISBN 978-985-6743-62-28

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Данута Бічэль БіяграфіяДанута Бічэль ТворчасьцьДанута Бічэль КнігапісДанута Бічэль ЛітаратураДанута Бічэль Вонкавыя спасылкіДанута БічэльБіскупцы (Лідзкі раён)Гарадзенская вобласьцьЛідзкі раёнЛітаратурная прэмія імя Янкі КупалыПаэтка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прыдатак (мовазнаўства)Леў ГарошкаЦыгарэтаСтрахаваньнеВікіцытатнікМасковія (назва)Бусел белыАшмяныЖалейка (зборнік)РымускіПшаніцаПятрусь БроўкаТыпаграфікаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуУпіцкі паветТэлугуДжынсавая рэвалюцыяСяргей ШупаБярозаўскі раёнБазыліка Сьвятога Пятра.toISO 3166-1Віктар МарціновічКойданаўАльгімонтБеларуская вайсковая камісіяВялікабрытаніяВіківідыФутболАнальны сэксМіхаіл МураўёўБрыгада імя Канстанціна АстроскагаРасейская імпэрыяПрацяжнікКарыстальнікДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяПавал МіськоХлебНованарвэская моваУладзімер КараткевічКрыж Эўфрасіньні ПолацкайАнатоль ВярцінскіМіхась СтральцоўЗіновій ПрыгодзічВіртуальная рэальнасьцьАўтаномны край Косава і МятохіяЦаркоўнаславянская моваПарнаграфія ў ЧэхііАлена МаслаПацукВаяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)Парнаграфія ў ІталііРамантызмБеларусыЧэрвеньГалоўная старонкаТыльзытСэксуальныя цацкіБайкаКляштарПлоцевы актГенадзь КарпенкаЮрась СьвіркаАркадзь КуляшоўІнфармацыяГалосныяЛітоўская моваКаханьне без пранікненьня🡆 More