Сярге́й Сьцяпа́навіч Пані́зьнік (нар.
10 траўня 1942; в. Бабышкі, Даўгінаўскі сельсавет, Мёрскі раён, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі паэт, журналіст, перакладчык.
Сяргей Панізьнік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Сяргей Прапар |
Нарадзіўся | 10 траўня 1942 (81 год) в. Бабышкі, Даўгінаўскі сельсавет, Мёрскі раён, Віцебская вобласьць, БССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст, перакладчык |
Гады творчасьці | з 1959 году |
Жанр | лірыка |
Мова | беларуская |
Узнагароды | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бабышкі ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці БССР. Скончыў Магілёўскую мэдыцынскую вучэльні (1962).
У 1964 годзе быў карэспандэнтам салдацкай газэты 120-й гвардзейскай дывізіі ва Ўруччы (Менскі раён) і стаў курсантам факультэту журналістыкі Львоўскай вышэйшай вайскова-палітычнай вучэльні. Вывучаў архівы Беларускага аддзелу ў Львоўскім нацыянальным музэі, у тым ліку падпольныя выданьні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Пра знойдзеныя дакумэнты пісаў у часопісы «Маладосьць» і «Полымя», а таксама ў беларускія газэты. У Львове пачаў пісаць вершы, на што яго натхнілі паэт Уладзімер Лучук, які быў супрацоўнікам часопіса «Жовтень», яго жонка Аксана Сенатовіч, якая прыхільна ставілася да беларускай літаратуры. У 1965 годзе пазнаёміўся са студэнткай Львоўскага ўнівэрсытэту Валянцінай Коўтун, зь якой утварыў Беларускае зямляцтва імя Цёткі. 26 студзеня 1967 году зладзіў у Клюбе пісьменьнікаў вечар перакладу сучаснай беларускай літаратуры. Пры гасьцяваньні ў Анісьсі Сьвянціцкай сфатаграфаваў каля 100 прыдбаных яе спачылым мужам Іларыёнам у Беларусі старадрукаў з 20 даўніх друкарняў. Сярод іх былі Біблія Скарыны і Статут Вялікага Княства Літоўскага. У 1967 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні.
З 1967 году — ваенны журналіст. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[Крыніца?] (1967). Знаходзячыся на службе ў Савецкім Войску ў верасьні 1969 году быў накіраваны ў Чэхаславаччыну. У 1971 годзе ажаніўся зь беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц. У кастрычніку 1976 году быў выключаны з КПСС, у гэтым жа годзе шлюб зь Яўгеніяй Янішчыц быў скасаваны.
З 1977 году працаваў у газэце «Вячэрні Мінск», з 1980 гаду — рэдактар на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—1996 гадах — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992—1994 гадах — у Нацыянальным навукова-асьветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996—1999 гадах — навуковы сакратар Літаратурнага музэю Я. Купалы.
Узнагароджаны латвійскім ордэнам Трох Зорак (1998), беларускім мэдалём Францішка Скарыны і Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2018).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сяргей Панізьнік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.