Алена Анісім: палітык

Але́на Мікала́еўна Ані́сім (нар.

28 верасьня 1962, вёска Савоні, Стаўпецкі раён, Менская вобласьць) — беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка. Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (зь 2017 году), навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня.

Алена Анісім
Алена Анісім: Жыцьцяпіс, Грамадзкая і палітычная дзейнасьць, Асабістае жыцьцё
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI скліканьня
11 кастрычніка 2016 году — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 28 верасьня 1962 (61 год)
в.Савоні, Стаўпецкі раён
Партыя: ТБМ
Адукацыя:
Узнагароды:
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў (дзявочае прозьвішча маці Амельчыц). Скончыла Залускую сярэднюю школу з залатым мэдалём у 1978 г. У тым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на філялягічны факультэт аддзяленьня беларускай мовы і літаратуры, які скончыла ў 1983 г. У часе вучобы працуе гідам-перакладчыкам з групамі з Чэхаславаччыны, якія суправаджала з паездкамі па рэспубліках СССР.

Працавала выхавацелькай у дзіцячым садку в. Цеснавая Стаўпецкага раёну (1984—1986), настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах №55 (1986) і №71 (1986—1991) гораду Менску. З 14 траўня 1991 году працавала у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял ДНУ «Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»), працавала на пасадзе навуковага супрацоўніка аддзелу лексыкалёгіі і лексыкаграфіі, аўтар-укладальнік некалькіх слоўнікаў. У маі 2023 году Анісім затрымалі на працы, асудзілі на 12 сутак і звольнілі зь інстытуту.

Грамадзкая і палітычная дзейнасьць

У 1980—1982 гг. удзельнічала ў Беларускай сьпеўна-драматычнай майстроўні. З 1999 г. зьяўляецца сябрам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, у 2000—2014 гг. узначальвала Менскую гарадзкую арганізацыю ТБМ, з 2011 г. — першы намесьнік старшыні ТБМ. Сябра Вялікай Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Ініцыявала і кіравала праектам па перакладзе і выданьні асобнай кнігай «Правілаў дарожнага руху» на беларускай мове. Сумесна з калектывам навукоўцаў падрыхтавала і выдала 6 кніг пробных тэстаў па шасьці ўзроўнях для выкладаньня беларускай мовы як замежнай. Пры непасрэдным удзеле Алены Анісім дзейнічае аргкамітэт па стварэньні Нацыянальнага ўнівэрсытэту зь беларускай мовай навучаньня.

Мела намер удзельнічаць у Прэзыдэнцкіх выбарах 2015 г., але пазьней адмовілася ад вылучэньня.

На парлямэнцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Стаўпецкай выбарчай акрузе.

29 кастрычніка 2017 году на справаздачна-выбарчым зьезьдзе Таварыства беларускай мовы Алена Анісім зьмяніла на пасадзе старшыні арганізацыі Алега Трусава. Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў зь 92 (іншых кандыдатаў на пасаду не было). Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай ня толькі фармальна, але і па сутнасьці.

30 студзеня 2019 году заявіла пра свой намер балятавацца на наступных выбарах у прэзыдэнты Беларусі.

Асабістае жыцьцё

Замужам, мае трох дарослых сыноў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алена Анісім ЖыцьцяпісАлена Анісім Грамадзкая і палітычная дзейнасьцьАлена Анісім Асабістае жыцьцёАлена Анісім КрыніцыАлена Анісім Вонкавыя спасылкіАлена Анісім196228 верасьняМенская вобласьцьМовазнаўстваПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьСавоніСтаўпецкі раёнСьпіс дэпутатаў НС РБ 6-га скліканьняТаварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй МукавозчыкАлі ХамэнэіНародны АльбомПрыслоўеБеларуская мінуўшчына (часопіс)МаркёрНор (імя)Жыгімонт КейстутавічАльгерд БахарэвічПлоцевы актГадвілаВугоршчынаЯнка СіпакоўШпакФранцішак СкарынаАблігацыяПарнаграфія для жанчынАдольф ГітлерМужчына зьверхуГабрэіМэдыяВікіМікола ЛупсякоўГердвойнаГепардПабуджальны сказMemento moriСьцяг БеларусіСтарадубскі паветВэб-сайтДзірманПохваВалерыя КуставаМарк ШагалБудынакСтаніслаў ВалодзькаЯкуб Наркевіч-ЁдкаКацярына Хадасевіч-ЛісаваяМікіта НайдзёнаўВікікнігі15 красавікаГадзьПрыназоўнікСьвятыПарнаграфія ў ЗШАТаполяПраваслаўная царкваПрышчэпкаЛацінкаПрыватызацыяФранцуская моваСельская гаспадарка БеларусіАнатоль ВялюгінБухарэстМагнэтызмПіюс ТышкевічКастусь КаліноўскіУкраінаУладзімер Арлоў (гісторык)РужанецПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіНёманАркадзь КуляшоўПалестынаЛексычнае значэньнеСлавянеНізкіяСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіЕрусалімЛетуваПарнаграфія ў ЯпонііЯўстах ТышкевічМенск (футбольны клюб)Слуцкі збройны чынБлог2004🡆 More