Менская Сувораўская Вайсковая Вучэльня

Ме́нская суво́раўская вайско́вая вучэ́льня (МСВВ) — сярэдняя спэцыялізаваная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў сакавіку 1953 году, гмах будынку перабудаваны з колішняга касьцёла і шпіталю сясьцёр міласэрнасьці.

Менская сувораўская вайсковая вучэльня
наркамаўка: Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча
Менская Сувораўская Вайсковая Вучэльня
Фасад (2010 год)
Дэвіз Жыцьцё — Радзіме, гонар — нікому
Заснаваная 11 сакавіка 1953 (71 год таму)
Дырэктар Аляксандар Навуменка
Тып спэцыялізаваная
Навучэнцаў 500 (2020 год)
Адрас Беларусь, Менск, Цэнтральны раён, вул. Багдановіча, д. 29
Геаграфічныя каардынаты 53°54′40″ пн. ш. 27°33′32″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.55889° у. д. / 53.91111; 27.55889 27°33′32″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.55889° у. д. / 53.91111; 27.55889
Тэлефон +375 (17) 297 29 00
Эл. пошта [email protected]
Сайт mil.by/by/education/msvu
Менская сувораўская вайсковая вучэльня на мапе Беларусі
Менская сувораўская вайсковая вучэльня
Менская сувораўская вайсковая вучэльня
Менская сувораўская вайсковая вучэльня

На 2020 год знаходзілася ў падпарадкаваньні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і рыхтавала да паступленьня ў: 1) вышэйшыя навучальныя ўстановы вайсковага кірунку, 2) запас зборных Беларусі па 4 відах спорту. Паводле Правілаў прыёму асобаў для атрыманьня вышэйшай адукацыі І ступені, выпускнікоў МСВВ з адзнакамі 7 і вышэй балаў па ўсіх прадметах залічалі на вайсковыя факультэты ВНУ Беларусі без уступных экзамэнаў.

Паступленьне

Паводле 3-га артыкула Правілаў прыёму, «у Вучэльню могуць паступаць непаўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскай плоці ва ўзросьце ад 12 да 13 гадоў пасьля сканчэньня 6-й клясы агульнаадукацыйных установаў на тэрмін навучаньня 5 гадоў». Згодна з 7-м артыкулам «кандыдаты пасьля праходжаньня мэдыцынскага засьведчаньня, псыхалягічнага адбору, праверкі ўзроўню цялеснай падрыхтаванасьці здаюць уступныя экзамэны па матэматыцы (пісьмова) і беларускай (расейскай) мове (дыктоўка)». У 16-м артыкуле згадвалася, што «права паступленьня ў Вучэльню без уступных экзамэнаў надаецца: дзецям вайскоўцаў, асобаў начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных справаў, органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, органаў і падразьдзяленьняў па надзвычайных сытуацыях, загінулых, памерлых або зьніклых бязь вестак пры выкананьні абавязкаў службы». Паводле 17-га артыкула, «па-за конкурсам пры атрыманьні на ўступных экзамэнах адзнак не ніжэй за 3 балы залічаюцца дзеці» вышэйзгаданых службовых асобаў, якія сталі інвалідамі пры выкананьні абавязкаў службы або памерлых ад зьнявечаньня, захворваньня, атрыманых пры выкананьні абавязкаў службы, а таксама дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Адначасна «ў спэцыялізаваную па спорце клясу Вучэльні прымаюцца кандыдаты, адабраныя і накіраваныя Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь». Паводле «Крытэраў адзнакі ведаў кандыдатаў», 10 экзамэнацыйных заданьняў маглі ўлучаць 16 тэмаў «курсу маэтматыкі 5-га і 6-га клясаў». У адпаведнасьці з Крытэрамі «на выкананьне экзамэнацыйнай працы па матэматыцы кандыдатам адводзіцца 3 акадэмічныя гадзіны (2 гадзіны 15 хвілінаў)». Праверка цялеснай падрыхтаванасьці складалася з 3-х практыкаваньняў: «бег 60 мэтраў (9,7 сэкунды на 10 балаў), падцягваньне ў вісе на перакладзіне (8), бег 1500 мэтраў» (7 хвілінаў і 30 сэкундаў).

Навучаньне

Менская Сувораўская Вайсковая Вучэльня 
Знак адрозьненьня МСВВ (2010 год)

На 2020 год тэрмін навучаньня ў Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні складаў 5 гадоў з 7-й па 11-ю клясу. Вядучымі навучальнымі прадметамі з павышаным ўзроўнем выкладаньня былі матэматыка, фізыка і замежныя мовы. Па гэтых прадметах навучэнцы штогод займалі прызавыя месцы на рэспубліканскіх алімпіядах. Для цялеснага выхаваньня прызначаліся: спартовая і трэнажорная залі, барцоўская заля і заля дзюдо, стралковы тыр, клясы агнявой падрыхтоўкі, паласа перашкодаў, футбольнае поле, гандбольная пляцоўка і пляцоўка страявой падрыхтоўкі. Для страявой выпраўкі навучэнцаў штогод прыцягвалі да ўдзелу ў вайсковых парадах сталічнага гарнізону. Сталовая вучэльні была абсталяваная 550 пасадачнымі месцамі. Навучэнцаў забясьпечвалі 4-разовым содневым харчаваньнем і адзеньнем. Мэдыцынскі пункт вучэльні меў фізыятэрапэўтычны і стаматалягічны кабінэты, амбуляторыю, аптэку і лязарэт на 25 ложкаў. Пры вучэльні працавалі абутковая і швейная майстэрні, цырульня і лазьня, што бясплатна абслугоўвалі навучэнцаў.

Паводле 6-га артыкула Статуту 2012 году, «у свай дзейнасьці Вучэльня кіруецца … агульнавайсковымі статутамі Ўзброеных сілаў». Згодна з 16-м артыкулам навучэнцы "аднаго году навучаньня аб’ядноўваюцца ў роты. Рота складаецца з навучальных узводаў (клясаў), якія падзяляюцца на аддзяленьні. У 17-м артыкуле прадугледжвалася, што «падбор кандыдатаў на пасады ажыцьцяўлецца ў галоўным кіраўніцтве кадраў Міністэрства абароны». Паводле 32-га артыкула, «абавязковай для вывучэньня замежнай мовай ёсьць ангельская або нямецкая». Згодна з 37-м артыкулам «у пэрыяд летніх вакацыяў для сувораўцаў (навучэнцаў) ладзіцца аздараўленчы летнік з кругласодневым знаходжаньнем». У 39-м артыкуле прадугледжвалася, што «адукацыйны працэс ладзіцца ў рэжыме 6-дзённага навучальнага тыдню, які ўлучае 5-дзённы навучальны тыдзень і 6-ы дзень (суботу) для правядзеньня з сувораўцамі заняткаў па вайсковай падрыхтоўцы, факультатыўных заняткаў на 3-й ступені навучаньня (9-11 клясы), заняткаў па асновах бясьпекі жыцьцядзейнасьці, відах спорту». Паводле 41-га артыкула «ўзводы дзеляцца: на 3 групы пры правядзеньні навучальных заняткаў па навучальным прадмеце „Замежная мова“ з напаўняльнасьцю кожнай групы ня менш чым 6 і ня больш чым 10 сувораўцамі; на 2 групы пры напаўненьні ўзводу ня менш чым 20 сувораўцамі пры правядзеньні навучальных заняткаў па навучальных прадметах „Інфарматыка“, „Матэматыка“ … „Фізыка“ — пры правядзеньні франтальных лябараторных працаў, практыкумаў па рашэньні задачаў у 10-11 клясах з вывучэньнем на павышаным узроўні» апошніх 2 прадметаў. Згодне з 43-м артыкулам "факультатыўныя заняткі музычнай, харэаграфічнай і эстэтычнай накіраванасьці ёсьць абавязковымі (акрамя сувораўцаў спэцыялізаваных па спорце клясаў). У 45-м артыкуле згадвалася, што «па сканчэньні навучальнага году з сувораўцамі 10-га клясу праводзяцца абавязковыя навучальна-палявыя зборы». Урэшце згодна з 46-м артыкулам навучэнцы, «якія маюць па ўсіх навучальных прадметах гадавыя адзнакі ад 3 балаў і вышэй, загадам начальніка Вучэльні пераводзяцца ў наступную клясу».

На 2015 год у вучэльні працавала 4 аддзелы навучальных дысцыплінаў: 1) філялягічных (беларуская і расейская літаратура і мова, замежная мова), 2) фізыка-матэматычных (астраномія, інфарматыка, матэматыка і фізыка), 3) прыродазнаўчых і грамадзка-гуманітарных (гісторыя і геаграфія, біялёгія і хімія, грамадазнаўства, культура і эстэтычнае выхаваньне), 4) асобных (цялесная падрыхтоўка і спорт). Навучаньне ажыцьцяўлялі 43 настаўнікі, зь іх 36 (84%) мелі вышэйшую і 1-ю кваліфікацыйныя катэгорыі. У вучэльні налічвалася 20 клясаў самастойнай падрыхтоўкі і 32 навучальныя спэцыялізаваныя аўдыторыі, зь іх: па 4 лінгафонныя і матэматычныя кабінэты, 3 кабінэты фізыкі, 2 клясы інфарматыкі, заля харэаграфіі і музычная гасьцёўня. Большасьць навучальных кабінэтаў аснашчалася кампутарамі.

Мінуўшчына

Менская Сувораўская Вайсковая Вучэльня 
Навучэнцы вучэльні на парадзе (Менск, 3 ліпеня 2017 г.)

21 лютага 1952 году Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову № 18461-р аб стварэньні Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні. 11 сакавіка 1953 году Генэральны штаб Міністэрства абароны СССР зацьвердзіў адпаведную Дырэктыву № ОРГ/10/568666. 1 верасьня 1953 году ў Менскай СВВ пачаўся першы навучальны год. 6 лістапада 1953 году вучэльні ўручылі баявы сьцяг. Да выкладаньня прыступілі 20 настаўнікаў і афіцэраў. У 1956 годзе адбыўся першы выпуск 80 чалавек, сярод якіх быў Пётар Чавус, які ў 1992 годзе стаў 1-м міністрам абароны незалежнай Беларусі. У 1956 годзе тэрмін навучаньня павялічылі да 7 гадоў. У 1964 годзе тэрмін навучаньня скарацілі да 3 гадоў. У 1969 годзе яго зьменшылі да 2 гадоў. У 1992 годзе яго зноў павялічылі да 3 гадоў. У 1993 годзе на пляцоўцы Менскага СВВ усталявалі абэліск у памяць пра 37 выпускнікоў, якія загінулі на Аўганска-савецкай вайне 1979—1989 гадоў. 12 чэрвеня 1995 году прэзыдэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў Указ № 262, якім павялічыў тэрмін навучаньня да 6 гадоў. 21 чэрвеня 2002 году ён падпісаў Указ № 324 аб яго зьмяншэньні да 5 гадоў.

7 лютага 2006 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 80 «Аб правілах прыёму асобаў для атрыманьня вышэйшай адукацыі І ступені і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі». Паводле 24-га артыкула Правілаў, «без уступных выпрабаваньняў залічаюцца: … выпуснікі УА „Менская сувораўская вайсковая вучэльня“, якія скончылі ў год паступленьня дадзеную ўстанову з адзнакамі 7 і вышэй балаў па ўсіх прадметах навучальнага пляну і накіраваныя ў межах пляну разьмеркаваньня сувораўцаў для далейшага навучаньня ў ВНУ Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных справаў, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, Дзяржаўнага памежнага камітэту, на вайсковыя факультэты ВНУ або якія скончылі спэцыялізаваныя па спорце клясы і накіраваныя — па спэцыяльнасьцях фізычнай культуры і спорту на вайсковыя факультэты ВНУ». У 2006 годзе ў вучэльні стварылі спартовыя клясы для падрыхтоўкі ў 4 відах гульняў: гандбол, грэка-рымская барацьба, дзюдо і кулявая стральба. У 2008 годзе пры вучэльні адчынілі храм Яна Багаслова. Восем выпускнікаў 2011 году залічылі ў моладзевую зборную Беларусі па гандболе. На 2013 году з МСВВ выйшла звыш 13 000 выпускнікоў, зь іх звыш 2000 у незалежнай Беларусі. Звыш 330 чалавек скончылі вучэльню з залатым мэдалём. Звыш 100 атрымалі навуковыя ступені і званьні. Больш як 50 выпускнікоў сталі генэраламі. Навучаньне пачыналі з 7-й клясы. У 2015—2019 гадах выпускнікі МСВВ штогод станавіліся ляўрэатамі спэцфонду прэзыдэнта Беларусі па падтымцы адоранай моладзі. На 2020 год звыш 60 выпускнікоў вучэльні сталі генэраламі і звыш 150 мелі навуковыя ступені і званьні, зь іх 6 сталі акадэмікамі. Агулам 338 (2,6%) выпускнікоў скончылі вучэльню з залатым мэдалём.

Начальнікі

Менская Сувораўская Вайсковая Вучэльня 
Унутраны двор вучэльні (2010 год)
  • Зьміцер Малькоў (1953—1954)
  • Андрэй Кручкоў (1954—1955)
  • Пётар Саенка (1956—1969)
  • Фёдар Рудзкі (1969—1982)
  • Леў Зайцаў (1982—1989)
  • Віталь Сьцяпанаў (1989—2002)
  • Сяргей Багдасараў (2002—2005)
  • Мікалай Скобелеў (2005 — 15 лістапада 2010)
  • Віктар Лісоўскі (15 лістапада2010 — 6 сьнежня 2016)
  • Аляксандар Навуменка (з 6 сьнежня 2016 году)

Выпускнікі

Менская Сувораўская Вайсковая Вучэльня 
Кантрольна-прапускны пункт вучэльні (2010 год)

Крытыка

Паводле 32-га артыкула Статуту 2012 году, «асноўнай мовай навучальня ў Вучэльні ёсьць расейская». Гэта разыходзілася з 50-м артыкулам, у якім сярод «асноўных задачаў ідэалягічнай працы» згадвалася «прапаганда сярод вайскоўцаў, цывільнага пэрсаналу і сувораўцаў (навучэнцаў) … нацыянальных традыцыяў». Згодна з 57-м артыкулам "у патрыятычным выхаваньні могуць удзельнічаць першасныя арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Гэта пярэчыла 4-у артыкулу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якога «ідэалёгія … грамадзкіх аб’яднаньняў … ня можа ўстанаўлівацца ў якасьці абавязковай для грамадзянаў».

Паводле крытэраў адзнакі ў Правілах прыёму, "экзамэнацыйныя заданьні па матэматыцы складаюцца ў адпаведнасьці з «Навучальнай праграмай для агульнаадукацыйных установаў з расейскай мовай навучаньня. Матэматыка, 5-9 клясы» (Мн.: НІА, 2009). Адсутнасьць такіх заданьняў па-беларуску парушала моўныя правы беларускамоўных кандыдатаў, бо 50-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі згадваў, што «дзяржава гарантуе ў адпаведнасьці з законам свабоду выбару мовы выхаваньня і навучаньня» (глядзіце Русіфікацыя Беларусі).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менская Сувораўская Вайсковая Вучэльня ПаступленьнеМенская Сувораўская Вайсковая Вучэльня НавучаньнеМенская Сувораўская Вайсковая Вучэльня МінуўшчынаМенская Сувораўская Вайсковая Вучэльня КрытыкаМенская Сувораўская Вайсковая Вучэльня КрыніцыМенская Сувораўская Вайсковая Вучэльня Вонкавыя спасылкіМенская Сувораўская Вайсковая ВучэльняКасьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці (Менск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар ШніпЯн ГляўбіцФранцішак СкарынаДзень ПерамогіВерасеньАпавядальны сказРоднае слова (часопіс)ЛаскаценьАлесь СавіцкіРасейская моваОй у лузі червона калинаКамянецМакс ШчурДарога Р43 (Беларусь)ЖывапісРасейцыРадаўніцаМэдыяВікіАнатоль ЗэкаўАлег ЖданДразды (гурт)БудынакМіхась ПазьнякоўМенск26 красавікаКарл Фрыдрых ГаўсСтатусбанкМастацтваТацяна СапачСтраўнікСтанкевіцаАзэрбайджанская моваРыекаЮры Сабалеўскі1874Драма (аповесьць)Часьціна мовыSQLКаскадныя табліцы стыляўКарбоўцыРужанецМіс Сусьвет2008ЖамойцьПрамяністыя (таварыства)Даўгерд (імя)КунілінгусІнтэрнэтМайкрасофтІтальянская моваГеоргі МарчукЮрась СьвіркаМарына ВасілеўскаяБітва пад ВоршайСафі ЭвансКатэхізіс Сымона БуднагаІсьляндзкі коньВіетнамГеалёгіяГрэбляІгнат КанчэўскіЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіБеларуская мінуўшчына (часопіс)Геаграфічныя каардынатыКонаКамаіСпадчына (верш)🡆 More