Леанід Мальцаў

Леані́д Сямё́навіч Ма́льцаў (нар.

29 жніўня 1949, в. Вяценеўка, Слонімскі раён) — беларускі вайсковец, генэрал-палкоўнік, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь (2013—2016). Кандыдат сацыялягічных навук, доктар палітычных навук (2004).

Леанід Сямёнавіч Мальцаў
Леанід Мальцаў
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту
2 лістапада 2013 — 27 сьнежня 2016
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Боечка
Наступнік: Анатоль Лапо
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі
4 сьнежня 2009 — 2 лістапада 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Юры Жадобін
Міністар абароны Рэспублікі Беларусь
24 верасьня 2001 — 4 сьнежня 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Чумакоў
Наступнік: Юры Жадобін
Міністар абароны Рэспублікі Беларусь
10 кастрычніка 1995 — 1 лістапада 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Анатоль Кастэнка
Наступнік: Аляксандар Чумакоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 жніўня 1949 (74 гады)
в. Вяценеўка, Слонімскі раён
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Воінскай Славы
Ордэн Воінскай Славы
Ордэн За службу Радзіме 1 ступені
Ордэн За службу Радзіме 1 ступені
Ордэн Сяброўства

Жыцьцяпіс

У 1967 скончыў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню. Пасьля ў 1971 скончыў з адзнакай і залатым мэдалём Кіеўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню.

Служыў у Групе савецкіх войскаў у НДР. У 1979 з адзнакай скончыў Вайсковую акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Пасланы служыць на Далёкі Ўсход на пасаду намесьніка камандзіра мотастралковага палка, камандзіра мотастралковага палка, начальніка штаба — намесьніка камандзіра мотастралковай дывізіі, камандзіра мотастралковай дывізіі.

У 1992 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў і прызначаны на пасаду першага намесьніка камандуючага агульнавайсковай арміяй Беларускай вайсковай акругі. Далей праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра 28 армейскага корпусу, начальніка Галоўнага штаба, першага намесьніка міністра абароны.

Упершыню міністрам абароны РБ прызначаны 10 кастрычніка 1995, а 1 лістапада 1996 — вызвалены з пасады за «праступак, які дыскрэдытуе вайсковае званьне афіцэра (зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане)». «П’янага» Мальцава паказвалі па беларускім тэлебачаньні.

У 1997—2000 першы намесьнік начальніка штабу па каардынацыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаваў — удзельніц СНД (Масква). Пасьля вяртаецца ў Беларусь — са сьнежня 2000 году — намесьнік Дзяржаўнага сакратара Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

Загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2001 году прызначаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 4 сьнежня 2009 году й адначасова прызначаны на пасаду сакратара Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

У 2008 годзе Мальцаў заявіў, што ў беларускім войску «няма праблемы беларускай мовы».

Загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2013 вызвалены ад пасады ў сувязі з прызначэньнем старшынём Дзяржаўнага пагранічнага камітэту. Ад 2019 году дырэктар Інстытуту дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Леанід Мальцаў ЖыцьцяпісЛеанід Мальцаў УзнагародыЛеанід Мальцаў КрыніцыЛеанід Мальцаў Вонкавыя спасылкіЛеанід МальцаўВяценеўкаДзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі БеларусьСлонімскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Менск (кампутарная гульня)Родная моваЖалейка (зборнік)ЦьверУсходнія могілкіШклоўЛічэбнікГарнастайПаўстаньне 1863—1864 гадоўАркадзь КуляшоўКалінінская акругаПарнафільм у ФранцыіЁган Вольфґанґ фон ҐётэЦынкавыя хлопчыкіБелазарІван ШамякінНафтаУзброеныя сілыПарнаграфія ў ВугоршчынеУшачыБраты-мусульманеМы, беларусыАдам МіцкевічСьпіс беларускіх імёнаўБярозка (часопіс)Быў. Ёсьць. БудуКотПортуАлег ЖданМіжнародны фанэтычны альфабэтВацлаў ЛастоўскіСяргей НавумчыкВіцебская вобласьцьМэдыяВікіШпакКунілінгусБерасьцеСельская гаспадаркаБуркіна-ФасоФабрыкацыя супраць труса РоджэраГарэлкаСяргей СматрычэнкаАрхаізмЯленскіяПратакол перадачы гіпэртэкстуMemento moriІсая (прарок)Дзень ПерамогіСям’яТума2022Эратычнае мастацтваБеларуская Народная РэспублікаСыкхізмБурбалка даткомаў2008РусьцейкаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуІгнат ДамейкаЛязьбійская парнаграфіяКрывіч (часопіс)1347КсэнафобіяМэтэароідСаратаўАнатоль СысРаман Скірмунт🡆 More