Байструк: пазашлюбнае дзіця

Байструк (ж.р.

бастра) — пазашлюбнае дзіця.

Байструк: пазашлюбнае дзіця
Жазло зьлева (дыяганальная лінія) — геральдычны знак байструка на гербе пазашлюбнага сына Філіпа ІІІ Бургундзкага — Антуана (15-е стагодзьдзе)

Становішча байструка ёсьць наступствам грамадзкага адхіленьня. Іншыя назвы: банкарт, букарт, бязбацькавіч і крапіўнік. Паводле звычаёвага права і хрысьціянскага кананічнага права, байструкі маюць абмежаваныя грамадзкія правы. Адсутнасьць догляду з боку прынамсі аднаго з бацькоў выклікае пашыранасьць жабрацтва сярод байструкоў. Могуць атрымаць правы на догляд і спадчыну ад бацькоў ў выпадку ўсынаўленьня (удачарэньня). Сярод байструкоў мае большае пашырэньне алькагалізм і нарказалежнасьць, самагубствы і раньняя плоцевая чыннасьць з пазашлюбнай цяжарнасьцю, нізкія вынікі ў навучаньні.

Беларусь

Згодна са Статутамі Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў байструкі належалі да стану нявольных сялянаў. У гарадах служылі нагляднікамі, прыбіральнікамі сьмецьця і гною, катамі і санітарамі ў шпіталях. Таксама складалі карныя і адмысловыя атрады ў войску. У сувязі з адсутнасьцю прызнаньня з боку прынамсі аднаго з бацькоў байструкі часта прыбягалі да жабрацтва і разбою. Атрымлівалі поўныя правы ў выпадку ўсынаўленьня (удачарэньня) або за заслугі перад дзяржавай.

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь, на жнівень 2018 году ў Беларусі налічвалася каля 300 000 байструкоў, якія складалі 1/6 дзяцей у краіне. Згодна са зьвесткамі Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту кожны 5-ы байструк знаходзіўся ў стане галечы, што ўдвая перавышала паказьнік для дзяцей у поўных сем’ях. Таксама байструкі складалі большасьць вязьняў адзінай дзіцячай турмы ў Беларусі, што месьцілася ў Бабруйску (Магілёўская вобласьць).

Крыніцы

Tags:

Дзіця

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава на каленяхСэкс-індустрыяСэксГорадСвабодаЖанчына з жанчынайСьпіс сысуноў МалдовыКанстантын ТышкевічГута ПеняцкаРыфмаБеларускі нацыянальны стройЭлектронікаMemento moriАлесь СавіцкіМужчына зьверхуВацлаў ЛастоўскіЕва ВежнавецЛацінкаРатушаДраматургСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіДамоваГерб ЛепеляАндрэй Павук (актывіст)ІксвідэаЧорная дзіркаВінцук ВячоркаДзяржаўная прэмія БССРЯнка МаўрE (літара)ЛідсСкольдБудынакМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)ПБусел белыМінтаўтБэльгіяЖанчына зьверху1874Алесь Аркуш2024ВялікабрытаніяШпакВіцебскФранак ВячоркаРасейская моваІсьляндзкі коньСьвятлана ЦіханоўскаяГалосныяЛеанід ГалубовічСьвятыАляксей ГарастБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтБар (элемэнт)ЛетуваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛявон ВольскіСлуцкі збройны чынБлогГерб МенскуSkilletБуда (будызм)Сувэрэнная дзяржаваУсебеларускі народны сходЛявоніхаАляксандар ВіхорПарнаграфія ў сецівеЗа свабодную Беларусь (1942)Сафійскі сабор (Полацак)Альгерд БахарэвічВадзім Саранчукоў🡆 More