Лявон Гмырак: беларускі крытык, публіціст, празаік

Ляво́н Гмырак (сапр.

Мечыслаў Бабровіч; 18 красавіка 1891, фальв. Пархвенава, Вялейскі павет, цяпер у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці — 13 ліпеня 1915) — беларускі крытык, публіцыст і празаік.

Лявон Гмырак
Лявон Гмырак: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Бібліяграфія
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мечыслаў Бабровіч
Псэўданімы З. Б., Барыс Заяц, Лявон Хмуры
Нарадзіўся 6 (18) красавіка 1891
фальв. Пархвенава, Вялейскі павет
Памёр 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915 (24 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, празаік, крытык
Гады творчасьці 1913—1915
Мова беларуская мова
Творы на сайце Knihi.com
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бабровіч.

Жыцьцяпіс

Скончыў 1-ю Віленскую гімназію (1908), прыватную тэхнічна-прамысловую школу ў Варшаве (1912). Працаваў наглядчыкам у бацькоўскім фальварку, тэхнікам у Вільні.

У 1914 року прызваны ў армію, даслужыўся да прапаршчыка. Загінуў на фронце Першай Сусьветнай вайны пад Коўнам. Пасьмяротна ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжам.

Біяграфія вывучана недастаткова, магчыма, што ён зьяўляецца братам дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Яна Бабровіча.

Творчасьць

Друкавацца пачаў з 1913 року ў газэце «Наша ніва», зь якой супрацоўнічаў і пазьней: друкаваў там апавяданьні («Васілёва вясельле»), фэльетоны, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Друкаваўся таксама ў зборніку „Велікодная пісанка“, часопісе „Лучынка“, альманаху „Маладая Беларусь“.

Аўтар апавяданьня «Васілёва вясельле» (1913), артыкулаў па гісторыі беларускай культуры, актуальных праблемах сацыяльна-палітычнага жыцьця, артыкулу «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш. Нарыс па гісторыі нацыянальна-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адраджэньне» (1914) прысьвечаны гісторыі нацыянальна-культурнага руху.

Выступаў за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакратычнымі сіламі Расеі, супраць хутарызацыі, падатковай палітыкі царызму і да т. п. Як крытык абараняў пазыцыі рэалізму і народнасьці(ru), выступаў супраць дэкадэнцтва[прыбраць шаблён], заклікаў пісьменьнікаў адгукацца на ўсе важныя зьявы жыцьця, абуджаць у грамадзтве гуманныя імкненьні, навучацца ў клясыкаў сусьветнай літаратуры.

Бібліяграфія

  • Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мн., 1992.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лявон Гмырак ЖыцьцяпісЛявон Гмырак ТворчасьцьЛявон Гмырак БібліяграфіяЛявон Гмырак КрыніцыЛявон Гмырак ЛітаратураЛявон Гмырак Вонкавыя спасылкіЛявон ГмыракВялейскі павет (Расейская імпэрыя)Віцебская вобласьцьДокшыцкі раёнКрытыкПараф’янаваПразаікПубліцыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар ЧарвякоўМікола ПапекаЗямля пад белымі крыламіСказ25 красавікаВагінальны сэксПаветранае суднаМіл (імя)7 (лік)Крывіч (часопіс)АрхаізмБел-чырвона-белы сьцягСанкт-ПецярбургІзраільОўручІгнат ДамейкаРасейская моваБраты-мусульманеДж (дыграф)2005Рэжым ЛукашэнкіМураўёўкіВольная Беларусь (рух)ЛепельБеларуская моваПрыметнікЗнак бядыТумаКойданаўМіхась БельскіМаксім ТанкСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуЛюбоўТаксіНа ростаняхСямейства (біялёгія)Парнафільм у ФранцыіБелазарСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуІнтэрнэтМікалай ЖуковічАмафонЛінія КэрзанаЖанчына зьверхуЗямля.neЧорны сьпіс ЭўразьвязуНямеччынаМарына ВасілеўскаяАкінчыцы2024ГомельКобрынскае княстваЛабак (Тэхас)Новы замак (Горадня)АбрэвіяцыяАлесь РазанаўMemento moriСыбілы2020-яБудынакУфаВусаў (вёска)Падвойнае пранікненьнеПлоцевы актВадзім БолбасСыкхізмПаўлінка (п’еса)🡆 More