Лявон Гмырак

Лявон Гмырак (сапр.

Мечыслаў Бабровіч; 6 (18) красавіка 1891, фальв. Пархвенава, Вілейскі павет, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915) — беларускі крытык, публіцыст і празаік.

Лявон Гмырак
Лявон Гмырак
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Мечыслаў Бабровіч
Псеўданімы З. Б., Барыс Заяц, Лявон Хмуры
Дата нараджэння 6 (18) красавіка 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915 (24 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1913-1915
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лявон Гмырак
Злева направа: Хведар Чарнышэвіч, Максім Гарэцкі, Лявон Гмырак

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1908 годзе. Пасля адвучыўся ў прыватнай тэхнічна-прамысловай школе ў Варшаве (1912). Працаваў у Вільні, фальварках Віленскай губерні. У 1914 прызваны ў армію, загінуў на фронце Першай Сусветнай вайны.

Біяграфія вывучана недастаткова, магчыма, што ён з’яўляецца братам дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Я. С. Бабровіча.

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1913 ў газеце «Наша ніва», з якой супрацоўнічаў і пазней: друкаваў там апавяданні («Васілёва вяселле»), фельетоны, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы.

Аўтар апавядання «Васілёва вяселле» (1913), нарыса па гісторыі нацыянальна-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адраджэнне» (1914), артыкулаў па гісторыі беларускай культуры, актуальных праблемах сацыяльна-палітычнага жыцця, артыкула «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш.

Выступаў за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакратычнымі сіламі Расіі, супраць хутарызацыі, падатковай палітыкі царызму і г. д. Як крытык абараняў пазіцыі рэалізму і народнасці  (руск.), выступаў супраць дэкадэнцтва  (руск.), прызываў пісьменнікаў адгукацца на ўсе важныя з’явы жыцця, абуджаць ў грамадстве гуманныя імкненні, вучыцца ў класікаў сусветнай літаратуры.

Бібліяграфія

  • Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мн., 1992.

Зноскі

Літаратура

  • Гарэцкі М. Лявон Гмырак (1891—1915) // Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990.
  • Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 217—219.
  • Конан У. Гмырак Лявон // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997. С. 312.
  • Гмырак Лявон // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 619—622.
  • Хілько, В. Любіў свой край пакутны / В. Хілько // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2001. — 14 крас. — С. 2.

Спасылкі

Tags:

Лявон Гмырак Біяграфічныя звесткіЛявон Гмырак ТворчасцьЛявон Гмырак БібліяграфіяЛявон Гмырак ЛітаратураЛявон Гмырак СпасылкіЛявон Гмырак13 ліпеня18 красавіка18911915Вілейскі павет (Расійская імперыя)Віцебская вобласцьДокшыцкі раёнКрытыкПараф’янава (Параф’янаўскі сельсавет)ПразаікПубліцыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінТворны склонВейшнорыяЛявон ВольскіНовы замак (Гродна)Гербы гарадоў БеларусіХатынь188-я інжынерна-сапёрная брыгадаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)ПольшчаБурыкыГрыбыСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінАпавяданне29 красавікаДудуткіСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЯўхім Фёдаравіч КарскіСасык (Кундук)Беларуская краёвая абаронаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуІнстытут беларускай культурыБраніслаў Адамавіч ТарашкевічRunciniaТураўскае княстваХведар Хведаравіч ГурыновічОршаЗнак бядыБелсатПапараць-кветкаВожык (часопіс)ДзеепрыслоўеМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)ШвейцарыяЧжэн ЦзасіньНазоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовыДзеяслоўРаіса Андрэеўна БаравіковаMuhriaViva BraslavВіртуальная машынаКарла ТальявініБрэсцкая вобласцьГарбузКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіПатрыятызмІнцыдэнт Асама-СансаМёрыМонктанскі ўніверсітэтЛютаўская рэвалюцыяУладзімір Васільевіч ГніламёдаўАлесь АдамовічГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Google searchНовы Двор (Шчучынскі раён)Санкт-Пецярбургская біржаГрунвальдская бітваПаўднёвая АмерыкаКлэпалыАляксандр II (імператар расійскі)Міхась БашлакоўАртур ВольскіСялянская рэформа ў Расійскай імперыіМагілёўРадыевугляроднае датаваннеПесня пра зубраДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаЧайка (значэнні)Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўМіхась БельскіКіеў🡆 More