Уладзімер Конан

Уладзімер Міхайлавіч Конан (23 красавіка 1934 в.

Вераскава Наваградзкі раён — 6 чэрвеня 2011, Менск) — беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык, культуролаг. Доктар філязофскіх навук. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Уладзімер Конан
Дата нараджэньня 23 красавіка 1934
Месца нараджэньня в. Вераскава Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць
Дата сьмерці 6 чэрвеня 2011 (77 гадоў)
Месца сьмерці Менск
Асноўныя зацікаўленасьці эстэтыка

Выпускнік гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1959). Ад 1962 году працаваў у Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі. У 1991 годзе стаў загадчыкам аддзелу гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны. Доктар філязофскіх навук па спэцыяльнасьці «эстэтыка» (1982). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1984 годзе за ўдзел у напісаньні цыклю калектыўных манаграфіяў па гісторыі філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі (апублікаваныя ў 1973—1980). Дасьледаваў тэарэтыка-мэтадалягічныя праблемы філязофіі і культуралёгіі, гісторыю эстэтычнай думкі, гісторыю беларускай культуры, беларускі фальклёр.

Аўтар працаў «Разьвіцьцё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.)» (1968), «Ад Рэнэсансу да клясыцызму» (1978), «Сьвятло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы» (1989), «Сьвятло паэзіі і цені жыцьця: Лірыка Максіма Багдановіча» (1991) і іншых.

У 1998 годзе менская студыя дакумэнтальных фільмаў «Летапіс» зьняла дакумэнтальны фільм пра Ўладзімера Конана «Згадкі страчанага раю»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БеларусВераскаваЛітаратурная крытыкаМенскНаваградзкі раёнСаюз беларускіх пісьменьнікаўФілёзаф

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПольшчаПаэзія1896Фундацыя «Вікімэдыя»ЛаскаценьАляксей БелыHromadske.TVБерасьцеЮрась СьвіркаАдольф ГітлерСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЗьмітрок БядуляПрыназоўнікРамантызмГарадзенская вобласьцьСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануВіталь ВольскіВіктар ЖыбульКарэйская моваСямён ПадокшынМастацтваСакрат ЯновічВадзім СаранчукоўБеларусы ў ПольшчыСурвэткаСэкс па тэлефонеСельская гаспадаркаЯгінтКарл Фрыдрых ГаўсБеларуская ВікіпэдыяЛеў СапегаЖывіляСямён ШарэцкіПаўлюк ТрусГісторыя МенскуАфарызмНайвышэйшая Літоўская РадаМарыюпальКрумкачЮры СабалеўскіРыфма.neАлесь ЖукКірыл СтаселькаЯн ЗбажынаПасталыЧарнобыльская катастрофаДызайн1891Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»РАУСПробашчЧалавекПятрусь БроўкаАркадзь КуляшоўСлоўнікЛеанід ГалубовічЭротыка15 красавікаАзіяПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)НацыяналізацыяРаскіданае гняздо (п’еса)Чорная дзіркаЎ2024Прамяністыя (таварыства)🡆 More