Сьцяпан Александровіч

Сьцяпа́н Хусэ́йнавіч Александро́віч (15 сьнежня 1921, Капыль — 1 траўня 1986) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, гісторык і краязнавец.

Доктар філялягічных навук (1972), прафэсар (1974), заслужаны работнік культуры Беларусі (1984). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (ад 1955 году).

Сьцяпан Александровіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 сьнежня 1921(1921-12-15)
Памёр 1 траўня 1986(1986-05-01) (64 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладнік, краязнавец, літаратурны крытык, пісьменьнік, публіцыст, літаратар
Мова расейская мова і беларуская мова
Узнагароды
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сьнежня 1921 году ў гарадзкім пасёлку Капыль у шматдзетнай сям’і рабочага-гарбара. Паходзіў зь беларускіх татар. Паступіў на філялягічны факультэт БДУ, але быў прызваны служыць у войску. Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне. Ад 1944 году працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёну, потым у Навагрудку. Тут у яго вучыліся будучы скарыназнаўца Вячаслаў Чамярыцкі і Анатоль Клышка, які стварыў буквар. У 1946 пачаў літаратурную творчасьць, спачатку з крытычных артыкулаў і краязнаўчых нарысаў. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1950. Ад 1953 да 1958 году працаваў у Менскім бібліятэчным тэхнікуме. У 1958 годзе абараніў дысэртацыю на сашуканьне вучонай ступені кандыдата філялягічных навук. прыйшоў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1959 годзе выдаў кнігу нарысаў «Незабыўнымі сьцежкамі», у наступным годзе — зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Старонкі братняй дружбы». У 1960 годзе разам з Юльянам Пшырковым стаў укладальнікам першага тому трохтомнай анталёгіі беларускай паэзіі. У 1962 годзе напісаў аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «Ад роднае зямлі…» (у 1964 годзе перакладзена на ўкраінскую, у 1966 — на расейскую). У 1963 годзе пачаў працаваць дацэнтам на філялягічным факультэце БДУ. Дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры ў міжславянскім беларуска-балтыйскім і агульнаэўрапейскім гістарычна-культурным кантэксьце. У 1965 годзе выдаў кнігу нарысаў «Па слядах паэтычнай легенды». У 1966 годзе сумесна зь Я. Скрыганам уклаў анталёгію беларускага апавяданьня. У 1967 годзе апублікаваў аповесьць «Далёкія зарніцы».У тым самым годзе выйшаў зборнік твораў Францішка Багушэвіча, падрыхтаваны да выданьня Сьцяпанам Александровічам. У 1968 годзе выйшаў збонік літаратурна-крытычных артыкулаў Сьцяпана Александровіча «Гісторыя і сучаснасьць». У працы-манаграфіі «Пуцявіны роднага слова» (1971) прааналізаваў працэс станаўленьня новай беларускай літаратуры ў 2-й палове XIX — пачатку XX ст. паралельна з зараджэньнем і разьвіцьцём нацыянальнага кнігадрукаваньня і пэрыёдыкі. Узнавіў цэласную карціну беларускіх пэрыядычных выданьняў і выдавецкіх суполак, таварыстваў, паказаў іх ролю ў ідэйна-мастацкім і жанравым росьце айчыннай славеснасьці, сталеньні нацыянальнага тэатру, музыкі, журналістыкі, у паглыбленым вывучэньні фальклёру, этнаграфіі і ўсёй культуры Беларусі. Гэтая праца была выдадзеная ў якасьці кваліфікацыйнай працы для прысуджэньня вучонай ступені доктара флялягічных навук. У 1972 годзе выдаў аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «На шырокі прастор», у 1974 годзе — кнігу нарысаў «Тут зямля такая». У кнізе «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» (1975) раскрыў малавядомыя падзеі з гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадзка-палітычных сувязяў у 1840-я гады. Таксама ў 1975 годзе выйшаў зборнік выбраных твораў Альбэрта Паўловіча, падрыхтаваны да выданьня Сьцяпанам Александровічам. У 1976 годзе выйшаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Кнігі і людзі» і зборнік твораў Цёткі (Алаізы Пашкевіч). У 1978 годзе ў суаўтарстве з В. С. Александровіч склаў хрэстаматыю беларускай літаратура XIX — пачатку XX ст.. У 1979 годзе выйшаў зборнік твораў Каруся Каганца, падрыхтаваны С. Александровічам. У 1981 годзе выдаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Слова — багацце». У 1982 годзе ўклаў хрэстаматыю па беларускай літаратуры для 8-х кляса школ. У 1983 годзе сумесна з дачкой І. С. Александровіч склаў кнігу «Публіцыстыка беларускіх народнікаў». Складальнік кнігі ўспамінаў пра Цішку Гартнага (сумесна з Г. Д. Жылуновіч). У 1985 годзе апублкаваная апошняя кнга С. Александровча — аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «Крыжавыя дарогі». Адмысловыя распрацоўкі прысьвяціў жыцьцю і дзейнасьці Ф. Скарыны, гісторыі народніцкага «Гоману», газэтам «Наша доля» і «Наша ніва», сувязям Янкі Купалы з польскай літаратурай і інш. Вывучаў літаратурна-гістарычную біяграфію Цішкі Гартнага (З. Жылуновіча). Для створаных С. Александровічам літаратурных партрэтаў пісьменьнікаў П. Багрыма, Ф. Савіча, Ф. Багушэвіча, Каруся Каганца, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Зьмітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага і іншых уласьцівы глыбокі гістарызм, жыцьцёвая праўдзівасьць. Удакладніў месца нараджэньня Францішка Багушэвіча — Сьвіраны. Дзейсна прычыніўся да ўзбагачэньня крыніцазнаўчай і тэксталягічнай базы па гісторыі беларускай літаратуры. Надаваў прынцыповае значэньне мэтадалёгіі дасьледаваньняў, палемізаваў зь некаторымі расейскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняцьцяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліваньне з расейскай або летувіскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і мэдалямі.

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьцяпан Александровіч БіяграфіяСьцяпан Александровіч КрыніцыСьцяпан Александровіч ЛітаратураСьцяпан Александровіч Вонкавыя спасылкіСьцяпан АлександровічКапыль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Штат ЗШАБаўгарская моваКаскадныя табліцы стыляўЛекі-адпаведнікіВыказьнікАсьвета (часопіс)Упіцкі паветНаркотыкTor BandЖыгімонт КейстутавічПрыдатак (мовазнаўства)АборПіт ПаўлаўДрама (аповесьць)Слуцкі збройны чынСтаніслаў ЯроцкіУкраінцыМенскСакрат Яновіч120-я зэнітна-ракетная брыгадаСэксRSSПадвойнае пранікненьнеБеньЛітоўская моваДотык пісі рукоюУ краіне райскай птушкіСтрахЗлучнікПаронімыЯўген КантылёўВіктар МарціновічАтрад (біялёгія)Інфармацыйныя тэхналёгііСаматэвічыКалечыцы (шляхецкі род)Фрыдрых ШылерРасейская моваМаладняк (часопіс)Алесь Савіцкі5 кастрычнікаВэнэра (міталёгія)Сяргей ШупаГенадзь ПашкоўТравеньЕрусалімІзраільВетразьКалоднаеТроцкае ваяводзтваБанк гандлёвы капіталМакс ШчурШыізмГісторыя БеларусіВэб-сайтПершая ПрачыстаяРасейская акупацыя БеларусіСпадніцаСёрэн Абю К’еркегорЧарнобыльская катастрофаРамантызмПавал КалечыцСтолінВалошкаАтлетыку Мінэйру Бэлу-АрызонціНаркамаўкаЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Пэрсыдзкая моваГараНованарвэская моваISSNВольныя матэрыялы🡆 More